Неабходнасць вывучэння беларускай літаратуры апошніх двух дзесяці год-дзяў на новым узроўні тэарэтычнага асэнсавання абгрунтоўваецца ў прадмо ве да калектыўнай манаграфіі «Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу» наступным чынам: «Зніжэнне агульна метадалагічнага ўзроўню, якое ўзнікла ў выніку супрацьстаяння акадэ міч-нага літаратуразнаўства і агрэсіўнага невуцтва дылетантаў, прывяло да таго, што тэарэтычнае асэнсаванне паняцця пераходнага перыяду прыкметна адстала ад рэальных патрэб і выклікаў эпохі» [Тычына 2009, с. 4]. Сферай даследавання тэорыі літаратуры ў дадзеным выпадку з’яўляецца грунтоўны аналіз канкрэтных фактаў і шматлікіх праяў сучаснага літаратурнага працэсу, класі фі-кацыя і тыпалагізацыя згаданых фактаў і падзей, асэнсаванне падзей творча га жыцця ў шырокім кантэксце гісторыі культуры. У кожным з раздзелаў кнігі, выкананым даследчыкамі беларускай літаратуры, «падводзяцца вынікі вывучэння прыроды, акрэсліваюцца мэты і значэнне літаратуры ў новай культурнай сітуацыі, вызначаецца дынамічная сістэма сучасных ідэйных і мастацкіх каштоўнасцей, даследуюцца структурныя асновы літаратурнага працэсу, аналізуюцца ўнутраныя ўзаемадзеянні асноўных мастацкіх напрамкаў і тэндэн-цый, асэнсоўваюцца найважнейшыя катэгорыі, паняцці і тэрміны нацыя наль-най вобразнай свядомасці, абмяркоўваюцца цывілізацыйныя праблемы раз-віцця літаратуры ў доўгатэрміновай перспектыве» [Тычына 2009, с. 4].
Калектыўная манаграфія «Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры» адлюстроўвае агульнафіласофскую цікавасць да праблемы чала-века ў сённяшнім свеце. Задума працы грунтавалася на пераканнанні, што фундаментальныя веды не павінны быць мёртвым капіталам, які слаба ўдзельнічае ў вырашэнні задач сацыякультурнага забеспячэння руху ў сусветную цывілізацыйную прастору: «Акадэмічная гуманітарыстыка, якая накапіла значны аб’ём ведаў у сваёй сферы, павінна пашыраць кола і магчымасці іх прымянення, звязваць тэматыку навуковых даследаванняў з рэальнымі грамад скімі запатрабаваннямі, актыўна ўплываць на вырашэнне сацыя куль тур-ных і навукова-тэарэтычных задач» [Чалавечае… 2010, c. 4]. Як адзначаецца ў прадмове да манаграфіі, сацыякультурны статус беларускай літаратуры ў су часных умовах станаўлення беларускай дзяржаўнасці прыкметна змяніўся ў сувязі з новай літаратурнай сітуацыяй. А паколькі сама сітуацыя выяўляе сябе ў скачкападобным развіцці мастацкага мыслення, мае канфліктны харак-тар супрацьстаўлення традыцыі і наватарства, творчага пошуку і мастацкага эксперымента, надзвычай важнае значэнне і месца ў літаратурнай навуцы па-вінна мець сістэмная рэарганізацыя навуковага даследавання. Важна суад не-сці змястоўна-фармальныя інавацыі з сусветнымі эстэтычнымі стандартамі, з нацыянальнай класічнай традыцыяй і актуальнымі прыярытэтамі дзяр жаўнага і культурнага будаўніцтва. Трэба канстатаваць, што некаторыя раздзелы кнігі, напрыклад такія, як «Ад “антрапалагічнага крызісу” да “антапалагічнага пераходу”» [Тычына 2014] ці «Сацыялогія літаратуры на сучасным этапе: суб’ ектнааб’ектныя дачыненні творчага працэсу» Я. А. Гарадніцкага, са праўды з’я ўл яюцца новым словам у гісторыі айчыннай навукі [Гараднiцкi 2014].