Пастаянная ўвага да пытанняў тэорыі і гісторыі літаратуры забяспечвае значнасць акадэмічнай навукі для літаратурнага працэсу і вырашэння задач дзяржаўнга і культурнага будаўніцтва ў краіне. Як відаць, адгукаючыся на выклікі часу (паўсюдны працэс мадэрнізацыі сістэмы духоўных вартасцей, новая літаратурная сітуацыя ў краіне, «перафармаціраванне» чытацкай свядомасці ў выніку змены каштоўнасных арыентацый і матывацый асобы), літаратура-знаў ства атрымлівае дадатковыя функцыі. Можна казаць нават пра пэўнае «перафармаціраванне» літаратуразнаўчай навукі, прычым, калі мець на ўвазе тэндэнцыю ўзрастання ролі сацыякультурнага метаду ў сучасным акадэмічным літаратуразнаўстве, то, па-першае, гэты метад (як і іншыя звязаныя з ім метадычныя сістэмы даследаванняў, напрыклад, комплексны падыход), разгляда-ючы мастацкую літаратуру як адзінства творчасці, культуры і сацыяльнасці, уласцівасці якога не выяўляюцца праз характарыстыкі асобных складнікаў, не выходзіць за рамкі дыялектыка-матэрыялістычнай метадалогіі, а выступае адным з дзейсных на сённяшні дзень спосабаў яе рэалізацыі, выкарыстання і развіцця. Па-другое, сацыякультурны метад у пэўнай ступені звяртаецца «праз галаву» літаратуразнаўства 40–80-х і нават 90-х гадоў да пачынанняў літаратараў 20–30-х гадоў, пра што мы казалі вышэй, г. зн. да тых ідэй і распрацовак, развіццё якіх было ў свой час спынена. Цяперашні зварот не ан гажаваны навуковай рэабілітацыяй рэпрэсіраваных у 30-я гады вучоных (гэтае пытанне застанецца для публіцыстыкі), бо ён адбываецца ў іншых гістарыч ных умовах, абумоўліваецца зусім іншымі патрабаваннямі, засноўваецца на іншым літаратурным матэрыяле, узбагачаецца дасягненнямі айчыннага і сусветнага літаратуразнаўства сярэдзіны і другой паловы ХХ стагоддзя, якое таксама з’яў-ляецца адным са структурных элементаў інтэлектуальнага капіталу краі ны, і г. д. Такое «паўтарэнне пройдзенага» – таксама цалкам дыялектычнае па сваёй прыродзе, бо, забяспечваючы міждысцыплінарны напрамак навукова га пошуку, служыць тым самым узбагачэнню айчыннай культурнай традыцыі ў цэлым.
Сённяшняе літаратуразнаўства ўжо не можа выносіць прамых ацэнак творам або пісьменнікам. Асоба сучаснага чалавека сама здольная да выбару, да ацэнак і пераацэнак прачытанага. Літаратуразнаўства не можа і не павінна тлумачыць чытачу тое, «што хацеў сказаць аўтар», чаму гэта застаецца важным, чым было абумоўлена падчас стварэння і да т. п. Нават агульныя ха-рактарыстыкі перыядаў развіцця літаратуры, яе напрамкаў, стыляў і школ даюць толькі арыенціры ў пошуку і асобасным разуменні літаратуры. Манала гічная павучальнасць літаратуразнаўчай навукі, відаць па ўсім, засталася ў мі нулым разам з цэнзурай і дзяржаўнай манаполіяй на друкаванае слова. Выхад на новы ўзровень бачыцца ў рэалізацыі міждысцыплінарнай і міжкультурнай рэцэпцыі літаратурнага тэксту, у запрашэнні да палілогу, у якім свабодна ўдзельнічаюць некалькі раўнапраўных суб’ектаў: пісьменнік, героі з іх адасобленымі «свядомасцямі», чытач і літаратуразнаўца. Тым самым ака-дэмічнае літаратуразнаўства – гэта свайго роду навуковае суправаджэнне крэ-атыўнай асобы, пастаяннае ўзрастанне базавай культуры якой ажыццяўляецца шляхам пашырэння сферы функцыянавання культуры тытульнага этнасу як фактару інтэграцыі нацыянальнай ідэнтычнасці і асновы устойлівага функ-цыянавання беларускай нацыі і дзяржавы.
Глава 16
О так называемой оптимизации социально-гуманитарного образования
16.1. Основная тенденция современного образования
Процессы, происходящие в сфере образования и связанные, в частности, с сокращением социально-гуманитарного компонента в учебных планах высших учебных заведений, не оставляют равнодушной научно-преподавательскую общественность нашей страны и активно обсуждаются на страницах различных изданий [см.: Вишневский, 2011; Кирвель, 2013; Новик, 2013; Шамякина, 2014]. В течение длительного времени эти процессы находятся в центре внимания российских, украинских и других ученых и педагогов.
Продолжая дискуссию, хотелось бы затронуть вопросы, которые, по моему мнению, являются коренными, но по сути оказались «за скобками» обсуждения. Важнейший среди них: какова стратегия реформирования (или, как иногда говорят, оптимизации) нашего высшего образования, в том числе,