— Каб пачацца ў другім месцы? Бо вы ж прытвараецеся, Фларыян Пятровіч, што можаце пра гэта спакойна! Вы сваімі вачамі бачылі, чым такое канчаецца. Чалавек, які аднойчы трапіў пад кола, на ўсё жыццё перастае верыць у руль, тармазы. А вы, занчыць, псіхалагічнае выключэнне? Ці маеце што паведаміць пра знікненне ці хаця б збліжэнне
— Дастаткова, на першы выпадак, пачуцця самазахавання.
— Не ўсім відам млекакормячых гэта памагло. I потым яшчэ не даказана, што гэта пачуццё ў чалавецтве ёсць, захавалася.
— Homo sapiens вылучаецца яшчэ i тым, што надзелены здольнасцю разумна выбіраць напрамкі i варыянты. Не заўсёды ён карыстаўся гэтай здольнасцю, але цяпер усё так паскорылася, сціснулася, стала відавочным, што выбіраць — прасцей.
— Паскорылася! Скарастрэльныя ракеты, кароценькія ідэі? Кнопкі?
— Затое i другое з'явілася. Раней колькі пакаленняў нараджалася, жыло, памірала — i ўсё пры адной фармацыі. Здавалася людзям, што нероны, людовікі, раманавы — гэта навечна, што рабства, што абсалютызм, што капіталізм не скончацца ніколі. А цяпер у адно чалавечае жыццё ўмяшчаецца i першае, i другое, i чацвёртае. Можна разумнець — i паасобку i разам! Адной нагой у крыжовых паходах, другой — на далёкіх планетах. Не словы гэта, а рэальнае пачуццё — у нас, прынамсі, каго захапілі i 30-я гады, — што мы жывыя сучаснікі i тых, хто жыў 500 год таму, i тых, хто прыйдзе праз 500. Так, усім заўсёды здавалася, што ix пакаленне на самым
— У мяне з Шылерам другое пачуццё:
— Калі гэта яны былі больш чалавечныя?
— Калі не ў бранявых лімузінах гойсалі, а сядзелі на алімпах. Заўсёды людзі аддавалі багам свае вартасці, як i свае недахопы, але ніколі такім кепствам, дрэнню, подласцю не нафаршыроўвалі сваіх багоў, як у XX веку.
— Заўсёды гістарычны прагрэс лічыў за лепшае піць нектар з чэрапа забітага. Памятаеш, у Маркса? Таму i кажам, што ўсё гэта прадгісторыя.
— A гісторыя? Хатыні, Сангмі?
— Так, адна нага ўсё яшчэ там.
— I яе не засмоктвае? Успомніце, як Талстога палохала, што ў агромністай краіне знайшлося некалькі ахвотнікаў усенародна выконваць работу ката. Спачатку быў адзін, яго вазілі з Масквы ў Кіеў, у Адэсу — надзяваць
— Так, але калі гэта было, каб так адкрыта бунтавалі супраць вайны? I дзе? — у мілітарысцкай, моцнай дзяржаве! Толькі ў Pacii нешта падобнае было, у семнадцатым. Вось тады i адкрылася старонка самой гісторыі — нарэшце, гісторыі!
— Сарвуцца ў фашызм — куды толькі дзенуцца вашы бунтары! Не, не, i не прасіце, Фларыян Пятровіч, закрываю дослед…
Я яго не бачыў ніколі, свайго пастаяннага апанента, толькі голас помню, што так лёгка набірае адценні блазенства. Мне спрачацца з Бокіем не проста, таму што вельмі часта i з памяццю ўласнай трэба спрачацца. Тое, што Бокій толькі ўгадвае, я бачу, таму што ўжо бачыў — учора…
…
Сон адзін мне запомніўся, i не сам наогул сон, а ягонае адчуванне, незвычайнае, дваістае. Быццам я ўверсе, на самалёце, але ўнізе — таксама я. I бачу сябе, i баюся самога сябе: ганяю па голым, як стол, полі таго, што ўнізе, — базабароннага, маленькага. I раптам маленькі, спалоханы, злосны — таксама я — падае на спiну i страляе, страляе ў самалёт, я адчуў, што пацэліў і што падаю, лячу на таго, што пада мной, — вось-вось стрэцімся, разаб'ёмся адзін аб аднаго, i я прашу, малю, каб хоць нехта з нас двух застаўся, ацалеў…