Читаем Хатынская аповесць полностью

Лес сустракае мяне знаёмымі цяністымі дарогамі, прасекамі. Сосны, дубы, потым пойдзе елка i сырая вольха, а там — балоты, «астравы», дзе мы заўсёды хаваліся, дзе хаваюцца нашы. Колькі ўсяго ўжо было, a ў лесе ўсё, як раней. Мне нават захацелася паказаць Глашы нашы з Хведзькам лясныя таямніцы, але я толькі пасміхнуўся ў той бок. Дзе цяпер «Хведзька — вераб'іная смерць»? У партызаны яго не пусціў бацька: «Хочаш, каб сям'ю выбілі? Матку ды малых пашкадаваў бы!» I хітра раззброіў Хведзьку. Падказаў, нагаварыў знаёмым партызанам, што ў сына цэлы склад зброі. Хведзьку прыціснулі, i ён аддаў. Пра ўсё гэта я даведаўся, калі забег аднойчы дамоў, яшчэ да кантузіі. Мама тады дужа ўзрадавалася майму прыходу, а сястрычкі-блізняты вунь з якім захапленнем i павагай разглядвалі брата, абвешанага зброяй. Толькі мундзір нямецкі ix бянтэжыў: нібы акрамя нас чацвярых яшчэ нехта ў хаце быў — чужы. Не пры маме, a калі яна выйшла на кухню, блізняткі ў адзін голас выдыхнулі:

— Ты яго забіў?.. Гэтага!..

I паказалі на мой мундзір.

Ад мамы я даведаўся пра тое, як Хведзька адплаціў бацьку. У іхнім садзе схаваны быў вяпрук, «кормны», пудоў на восем. Хведзька шапнуў пра гэта нейкім вандроўным веселунам, у падзяку за абяцанне, што возьмуць яго ў сваю трупу. Тыя ведрука сцягнулі, а Хведзьку, які чакаў ix каля лесу, сказалі: «Ідзі, бацька шукае. А нам здраднікі не трэба». Хведзька два дні хаваўся ў кустах, а бацька хадзіў паўзлессем i гукаў: «Ідзі дамоў, свалата, ідзі, гад, не зачаплю, хоць забіць цябе мала!»

Ад мамы я выправіўся да Хведзькі — з вінтоўкай, ягонай вінтоўкай, пры поўным партызанскім парадзе.

— Яшчэ адзін герой! — сустрэў cпaкушальніка сам гаспадар — даўгарукі, сутулы Хведзькаў бацька. — Няма на цябе бацькоўскай папругі!

Хведзька выйшаў з хаты i прайшоў моўчкі паўз нас. Я — у след за ім. Быў ён журботны, мой сябра, гаварыў неахвотна.

— Ну як? — крануў маю вінтоўку. — Страляў? Ці самагонку жлукціце там? Я сабе аўтамат здабуду.

Змрочна глянуў на сваю хату, дзе бацька цягнуў на страху куль саломы i пытаўся ў некага па-бабску сварліва, пранізліва: «Дзе гэтыя героі? Куды ён пабег ужо?»

Рука мая ўсё баліць, скура на далоні паднялася, яна, як падушка, белая. Я прыкладваю да яе ўсё, з чаго толькі можна выціснуць холад: ліпкае лісце вольхі, вільготны мох. Балота ўжо чуецца пад нагамі. Мы брыдзём з Глашай, а я шукаю вачамі, што халадней, — нібы намерыўся правяраць тэмпературу ўсяго, што трапляецца па дарозе.

Пах пажарышча, дыму, гарэлага адстаў ад нас, толькі печаная бульба ў маіх кішэнях нагадвае пра яго.

Ужо другі пах забівае лясную свежасць, паўзе нам насустрач, усё больш цяжкі i густы. Менавіта гэты пах мы раскопвалі, калі шукалі зброю. Міжволі выціраеш губы, а яны робяцца непрыемна ліпкімі.

Але лес усё такі ж чысты, вочы мае нічога не знаходзяць. Раптам убачылі некалькі пакалечаных асколкамі ссечаных асінак, светлых, свежых. А пад імі чорныя, нібы дзёгцем налітыя, ямкі. Яны вядуць у бок рэдкіх чэзлых сасонак, да «астравоў». Я ўжо амаль бягу. Глаша ледзь за мной паспявае. Галоўнае, гэты злавесны, ліпкі, знаёмы пах… Тут ужо балота: рудое, з бародаўкамі-купінамі, на якіх неяк прыладзіліся, трымаюцца крывыя дрэўцы. Твань узварушана бомбамі, гразь параскідана, рудая трава, парудзелае кустоўе аерцу нібы кім развешана на суччы i вяршалінах спалохана паніклых сасонак i чэзлых бярэзін. Цяжкі корч прыціснуў да гразі лазовы куст: з вялікай вышыні, мабыць, падаў. Лазовыя кусты, круглыя, як стажкі сена, відны ўсцяж па балоце. Але ніякіх трупаў. А пах падступае, ён побач, яго адчуваеш нават скурай, як лясное павуцінне.

Мы ўжо каля першага «вострава», зялёнага, зарослага густым алешнікам. (Да вайны тут касілі асаку для «індывідуальных» кароў.) Застаецца толькі перабрацца праз чорную паласу рэдкаватай гразі, над якой, нібы затоплены частакол, тырчаць вострыя канцы карчоў, пнёў. А побач яшчэ нейкія бурыя астраўкі выпінаюцца. Я не адразу разгледзеў, зразумеў, што гэта такое, ніколі ix тут не было. Аднолькавыя ўсе нейкія. I раптам агледзеў у балотнай чарнаце бельмаватае вока, круглае, вялікае, а над ім — каровін рог. Тады толькi сцяміў, што такое гэтыя, падобныя адзін да аднаго, бурыя астраўкі. Цэлы статак засмактаных багнай каровіных туш! Вялізныя бурыя i чорныя пухіры, як спіны бегемотаў. Глаша не вытрымала, далонню заціснула рот i кінулася назад. I праўда, смурод яшчэ большы, калі бачыш гэтыя пухіры.

Але прайсці на «астравы» можна толькі тут, не адным мной гэта праверана. Як мы будзем плёхацца ў гэтай смуроднай багне? Каб адзін я, а то ж i Глаша! Закінуўшы вінтоўку за спіну, я ўзяў з лазовага куста забытую некім жэрдку i пайшоў з ёю, як з пікай, на буры пухір. Трэба распіхаць ix. Уздутая туша цяжка i незадаволена гайданулася — i толькі. Глаша пазірае здаля, вочы пакутныя, хворыя…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики