Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Муж у шлафроку, які пазяхае пры жонцы, цалуе яе, а сам пры гэтым працягвае курыць цыгару, ад якога часта можна пачуць: “Адчапіся ад мяне” альбо проста: “Дурніца!..” – гэты муж, які падымае дома крык з-за новага капелюша, а па-за домам траціць грошы на экіпажы для акторак, гэта ўвогуле нецікавае стварэнне. А горай за ўсё, што кожны з іх перад шлюбам быў палкім закаханым, марнеў, калі доўга не бачыў свае пані, заліваўся чырванню, калі яе сустракаў, і нават не адзін абяцаў застрэліцца ад кахання.

Дык у свае васямнаццаць гадоў панна Ізабэла тэрарызавала мужчын сваёй халоднасцю. Калі Віктар Эмануэль пацалаваў ёй аднойчы руку, яна ўпрасіла бацьку, каб у той самы дзень яны з’ехалі з Рыму. У Парыжы сватаўся адзін заможны французскі граф, дык адказала яму, што яна полька і за чужаземца не выйдзе. Падольскага магната яна адштурхнула фразаю, што аддасць сваю руку толькі таму, каго пакахае, і што на гэта яшчэ не падобна, а прапанову нейкага амерыканскага мільянера збыла смехам.

Такія паводзіны на колькі гадоў утварылі вакол панны пустку. Ёю захапляліся і кахалі, але здалёк, бо ніхто не хацеў рызыкаваць і быць з’едліва адрынутым.

Калі ўражанне агіды крыху мінула, панна Ізабэла зразумела, што шлюб трэба прыняць такім, якім ёсць. Яна была ўжо рашуча настроеная выйсці замуж, з умоваю, праўда, каб будучы спадарожнік жыцця падабаўся ёй, меў ладнае прозвішча і адпаведны маёнтак. Вядома, трапляліся ёй людзі прыгожыя, багатыя, з тытуламі, але, на няшчасце, аніводзін не адпавядаў усім тром умовам адразу, дык прамінула яшчэ некалькі гадоў.

Нечакана разышлася вестка пра кепскі маёмасны стан пана Тамаша і – з цэлага легіёна залётнікаў – засталося панне Ізабэле толькі двое сур’ёзных – адзін барон і адзін маршалак, багатыя, але старыя.

Тады панна Ізабэла заўважыла, што ў вялікім свеце абсоўваецца ў яе пад нагамі зямля, і вырашыла зменшыць патрабаванні. Але і барон, і маршалак, нягледзячы на сваю заможнасць, абуджалі ў ёй гэткую неадольную агіду, што яна адкладала рашэнне з дня на дзень. Тым часам пан Тамаш разарваў сувязі з вялікім светам. Маршалак, не дачакаўшыся адказу, паехаў у вёску, а засмучаны барон – за мяжу, і панна Ізабэла засталася ў поўнай самотнасці. Праўду кажучы, яна ведала, што кожны з іх вернецца на першы яе покліч, але – якога выбраць?.. Як пазбыцца моташнасці?.. А галоўнае, ці варта гэтак ахвяраваць сабою, маючы ўсё ж нейкую надзею, што грошы з’явяцца, і што тады яна зноў зможа выбіраць. Тады ўжо яна не памыліцца, ведаючы, як цяжка жыць па-за таварыствам салонаў…

Была адна рэч, якая надта спрыяла, каб ёй лёгка было выйсці замуж па разліку. А менавіта: панна Ізабэла ніколі не была закаханаю. Віною тут быў яе халодны тэмперамент, вера, што ў шлюбе можна абысціся без паэтычных дадаткаў і, нарэшце, ідэальнае каханне, самае дзіўнае, пра якое калі-небудзь чулі.

Убачыла яна некалі ў адной з мастацкіх галерэй скульптуру Апалона і была гэтак уражаная, што купіла сабе прыгожую копію ды паставіла ў кабінеце. Яна сузірала яго цэлымі гадзінамі, думала пра яго і… хто ведае, колькі пацалункаў сагрэла рукі і ногі мармуровага боства?.. І стаўся цуд: пешчаны закаханаю кабетаю, камень ажыў. Калі аднае ночы яна заснула ў слязах, несмяротны спусціўся са свайго п’едэсталу і прыйшоў да яе ў лаўровым вянку на галаве, яснеючы містычным бляскам.

Ён сеў на край ложка, доўга пазіраў на яе вачыма, з якіх праглядала вечнасць, а потым сціснуў яе ў моцных абдымках і пацалункамі белых вуснаў асушаў слёзы ды студзіў гарачку.

З гэтага часу адведзіны сталі частымі, і калі яна млела ў ягоных абдымках, ён, бог святла, шаптаў ёй таямніцы неба і зямлі, якіх да гэтае пары не выказаць было на мове смяротных. І з любові да яе ён справіў яшчэ большы цуд, бо ў ягоным боскім абліччы па чарзе сталі ўвасабляцца ідэалізаваныя рысы тых людзей, якія чым-небудзь яе ўразілі.

Раз ён быў падобны да памаладзелага гераічнага генерала, які выйграў бітву і, седзячы на кані, пазіраў на некалькі тысяч палеглых ваяроў. Другі раз нагадваў твар славутага тэнара, якому кабеты кідалі пад ногі кветкі, а мужчыны выпрагалі ягоных коней з каляскі. Іншы раз ён быў вясёлым і прыгожым прынцам аднаго з самых старажытных каралеўскіх дамоў; іншы раз – адважным пажарным, які за выратаванне трох асобаў з полымя на шостым паверсе атрымаў ордэн Ганаровай Легіі60, іншы раз быў знакамітым мастаком, які здзіўляў свет багаццем свае фантазіі, а іншы раз – гандальерам з Венецыі або цыркавым атлетам незвычайнае прыгажосці і сілы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Проза / Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука
1984. Скотный двор
1984. Скотный двор

Роман «1984» об опасности тоталитаризма стал одной из самых известных антиутопий XX века, которая стоит в одном ряду с «Мы» Замятина, «О дивный новый мир» Хаксли и «451° по Фаренгейту» Брэдбери.Что будет, если в правящих кругах распространятся идеи фашизма и диктатуры? Каким станет общественный уклад, если власть потребует неуклонного подчинения? К какой катастрофе приведет подобный режим?Повесть-притча «Скотный двор» полна острого сарказма и политической сатиры. Обитатели фермы олицетворяют самые ужасные людские пороки, а сама ферма становится символом тоталитарного общества. Как будут существовать в таком обществе его обитатели – животные, которых поведут на бойню?

Джордж Оруэлл

Классический детектив / Классическая проза / Прочее / Социально-психологическая фантастика / Классическая литература