Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Не хачу цябе пераконваць, мая дарагая, я не сваха. Гэтым займаецца пані Мэлітан. Я толькі нагадваю, што твайго бацьку чакае катастрофа.

– Але ж мы маем камяніцу.

– Якую прададуць найпазней пасля Яна ды так, што нават сума твайго пасагу прападзе.

– Чаму? Дом, які каштаваў сто тысяч, прададуць за шэсцьдзясят?..

– Ён не варты больш, бо бацька пераплаціў за яго. Я ведаю гэта ад будаўнічага, ён аглядаў яго па даручэнні Кшэшоўскае.

– Дык, зрэшты, маем сервіз… срэбра... – абурылася панна Ізабэла, сціскаючы рукі.

Графіня некалькі разоў пацалавала яе.

– Дарагое, каханае дзіця, – казала яна і ўсхліпвала, – чаму ж гэта ўласна мне трэба гэтак раніць тваё сэрца!.. Дык слухай… У бацькі ёсць яшчэ даўгі па вэксалях, нейкіх пару тысяч рублёў. Вось тыя даўгі… ты слухаеш?.. тыя даўгі нехта скупіў… некалькі дзён таму, у канцы сакавіка. Мы мяркуем, што гэта зрабіла Кшэшоўская…

– Што за нікчэмнасць! – прашаптала панна Ізабэла. – Але няма чаго гаварыць пра яе… Каб заплаціць некалькі тысяч рублёў, дастаткова майго сервіза і срэбра.

– Яны каштуюць значна больш, але хто сёння купіць такія дарагія рэчы?

– Усё ж я паспрабую, – узрушана казала панна Ізабэла. – Папрашу пані Мэлітан, яна мне дапаможа…

– Падумай, аднак, ці не шкада табе гэтых прыгожых памятак.

Панна Ізабэла засмяялася.

– Ах, цётачка… Мне вагацца паміж продажам сябе і сервізу?.. Забраць нашу мэблю я ні за што не дазволю… Ах, гэтая Кшэшоўская… гэты выкуп вэксаляў… якая брыдота!

– Ну, можа, яшчэ і не яна.

– Дык, хіба, знайшоўся нейкі новы непрыяцель, горшы за яе.

– Можа, гэта цётка Ганарата, – супакойвала яе графіня, – ці я ведаю? Можа, яна хоча дапамагчы Тамашу, але каб той адчуў пагрозу. Ну, заставайся здаровая, маё каханае дзіця, adieu…

На гэтым скончылася размова на польскай мове, густа перасыпаная французскаю, што рабіла яе падобнаю да твару ў рабацінні.

ЯК НОВЫЯ ЛЮДЗІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА НА СТАРЫМ ДАЛЯГЛЯДЗЕ

Пачатак красавіка – гэта тая пара года, што служыць пераходам ад зімы да вясны. Снег ужо растаў, але яшчэ не відно зеляніны. Дрэвы чорныя, траўнікі шэрыя і неба шэрае: яно падобнае да мармуру са срэбнымі і залацістымі прожылкамі.

Пятая гадзіна надвячорку. Панна Ізабэла сядзіць у сваім кабінеце і чытае новы раман Заля “Une page d'amour63. Чытае яна няўважліва, штохвілінна падымае вочы, глядзіць у акно і думае нешта такое: галіны дрэваў чорныя, а неба шэрае. Зноў чытае, разглядае кабінет і зноў абыякава адзначае, што блакітная абіўка мэблі і яе блакітны шлафрочак маюць нейкае шэрае адценне, а фестоны белае фіранкі падобныя да вялікіх ледзяшоў. У тую ж хвіліну яна забывае, пра што думала, і пытае сама ў сябе: “Пра што гэта я думала? А, праўда, пра велікодную квесту... ”64 І раптам з’яўляецца жаданне праехацца ў карэце, але адразу ж ёй робіцца крыўдна, што неба гэткае шэрае, а залацістыя прожылкі на ім такія вузенькія... Мучыць яе нейкае трымценне, нейкае няяснае чаканне, але яна сама не разумее, чаго чакае: ці каб хмары разышліся, ці каб увайшоў лёкай і падаў ліст з запрашэннем на велікодную квесту. Ужо так мала часу засталося, а яе яшчэ не клікалі.

Яна зноў чытае раман, той раздзел, калі ў зорную ноч пан Рамбо рамантаваў паламаную ляльку малое Жанны. Элен залівалася слязьмі ад беспрычыннае тугі, а абат Жуў раіў ёй, каб выйшла замуж. Панна Ізабэла адчувае гэтую тугу і, хто ведае, каб у той момант на небе паказаліся зоркі замест хмар, ці не заплакала б яна гэтаксама, як Элен. Ужо так мала дзён засталося да квесты, а яе не клічуць. Тое, што паклічуць, яна ведае, але чаго яны марудзяць?..

“Бывае, што кабеты, якія, здаецца, так горача шукаюць Бога, – гэта няшчасныя істоты, сэрца якіх поўнае жарсці. Яны ідуць у касцёл, каб там абагаўляць мужчыну,” – казаў абат Жуў.

“Пачцівы абат, як ён стараўся супакоіць гэтую няшчасную Элен!” – думае панна Ізабэла і раптам адкладае кніжку. Абат Жуў нагадаў ёй, што яна ўжо два месяцы гафтуе пас для касцельнага званка і яшчэ не скончыла. Яна падымаецца з фатэля і падсоўвае да акна столік з пяльцамі, скрыначкаю рознакаляровага ядвабу і ўзорам, потым развінае пас і пачынае рупліва вышываць на ім ружы і крыжы. Пад уплывам працы ў сэрцы абуджаецца надзея. Хто гэтак, як яна, служыць касцёлу, той не можа быць забыты падчас велікоднае квесты. Яна выбірае ядвабную нітку, зацягвае яе ў іголку і шые далей. Вока бегае ад узору да гафту, рука ходзіць угору-ўніз, а ў думках пачынае нараджацца пытанне пра касцюм на квесту і ўбор на Вялікдзень. Гэтае пытанне хутка забірае ўсю яе ўвагу, туманіць вочы і затрымлівае руку. Сукня, капялюш, накідка і парасон – усё павінна быць новае, а ўжо так мала часу засталося, і не толькі нічога не замоўлена, але нават не абрана!..

Тут яна прыгадвае, што яе сервіз і срэбра ўжо ў ювеліра, што нават знайшоўся нейкі пакупнік, і сёння або заўтра яго прададуць. Панна Ізабэла адчувае, як сціскаецца сэрца, бо ёй шкада сервізу і срэбра, але робіцца крыху лягчэй, калі яна згадвае пра квесту і новыя строі. Трэба, каб яны былі вельмі прыгожыя, але якія?..

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Проза / Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука
1984. Скотный двор
1984. Скотный двор

Роман «1984» об опасности тоталитаризма стал одной из самых известных антиутопий XX века, которая стоит в одном ряду с «Мы» Замятина, «О дивный новый мир» Хаксли и «451° по Фаренгейту» Брэдбери.Что будет, если в правящих кругах распространятся идеи фашизма и диктатуры? Каким станет общественный уклад, если власть потребует неуклонного подчинения? К какой катастрофе приведет подобный режим?Повесть-притча «Скотный двор» полна острого сарказма и политической сатиры. Обитатели фермы олицетворяют самые ужасные людские пороки, а сама ферма становится символом тоталитарного общества. Как будут существовать в таком обществе его обитатели – животные, которых поведут на бойню?

Джордж Оруэлл

Классический детектив / Классическая проза / Прочее / Социально-психологическая фантастика / Классическая литература