"Пане-гаспадару". Думаю, што кантакту (уздзеяння) выразу "господар" у сэнсе "вялікі князь" ці "кароль" няма. "Пане" ў нашай мове, як і ў польскай, азначала павагу да таго, да каго зварачаліся. Зразумела, зварачаючыся да свайго суседа Міхася ці Антося, ніхто не зваў яго панам, але ў валачобнай песні гэта было зусім іншае, таксама як для Марылі ці Рыпіны было вельмі прыемна чуць, што яе хоць раз на год завуць паненкаю.
Думаю, што гіпотэза адносна тоесамасці складальнікаў інвентароў з аўтарамі валачобных — нічога не варта, бо інвентары пісаліся звычайна "гаспадарскія" ці "панскія". Звычайна па вялікіх і сярэдніх маёнтках іх пісалі не ўласнікі, а адміністратары, а такія асобы і ў той час мелі вельмі мала нахілу да паэзіі. Куды прасцей думаць, што аўтары валачобных песень складалі свае творы, бачачы перад вачыма панскі двор, абгароджаны тынам (дарэчы, у часы "наездаў" нават і дробнаму шляхціцу варта было мець навокал свае сядзібы добры тын). У 1926 г. я пытаў у старога Гурыновіча, які памятаў 1863 г., пра тое, што танцавалі ў яго час? I ён мне казаў, што казак, калі нагоніць каня, дык пераскочьщь і праз тын. "А ты ведаеш, што такое тын?" — спытаў ён у канцы размовы.
Адносна коней. Зразумела, конь мог быць татэмам, але ў адносна невялікай мясцовасці. Таму варта было б прааналізаваць і ў гэтым кірунку. Між іншым, яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Беларусі аралі, вазілі лес, сена і інш. галоўным чынам на валох, але ў Падзвінні валоў амаль не было — там усё рабілі на конях. Але думаю, што і багаты двор, і добры конь, і "слаўныя малойцы", і падзеі, што адбываюцца "на сінім моры ды на белым камні" — усё гэта пэўная гіпербалізацыя (успомніце быліны з іх волатамі і кіеўскімі палацамі).
Я ніколі не думаў пра тыя праблемы, якія зараз узнімаеце Вы, і таму адказ выходзіць блытаны, тым больш, што сёння толькі ўстаў пасля нейкае хваробы (у мінулым годзе часта хварэў).
5 мая падпісаны сігнал тома 35 ПСРЛ. Друкуецца ён у Ленінградзе, там упершыню трапіць у магазіны, тут і ў Мінску будзе, пэўна, не раней, як у ліпені. Сястра павінна была заставіць паштоўку ў Акадэмкнізе. Трэба будзе паслаць экз. Ніжанкоўскай, а яшчэ лепш паехаць і перадаць экз. у рукі, бо да гэтага часу я не бачыў яе (быў у другое жонкі, але яна — вельмі нецікавы чалавек).
Вельмі шкадую свае вёскі, але так нічога і не змог зрабіць, каб выратаваць яе.
Улашчык.
ГАННЕ ХАРАШКЕВІЧ
28 июля 1980 г.
Анна Леонидовна.
Мокну на озере Нарочь, а вообще оно очень хорошее, вода мягкая, дно песчаное. Кругом леса. Все ещё цветёт лето, воздух без примесей. Если любите сало, то приезжайте сюда: венгерское, посыпанное перцем в 3-4 пальца стоит 3.70, белорусское, в 6-7 пальцев — 2 р. 90 к. Вообще здесь можно что-либо купить совсем без драки. Пьяных (подвыпивших) за всё время видел пару раз, о предках упоминаний вообще нет.
Я здесь разговаривал о Ваших грамотах, разговаривал в том смысле, что Белоруссия должна издать их хорошо, т. е. типографским способом. После зондажа мне сказали, куда (к кому) следует обращаться. Я Вам ничего не обещаю, но если Вы согласны, то в конце августа попробую поговорить с тем, от кого много зависит. Если согласны, то хорошо бы получить справку от Вас лично, какого объёма вся работа. Надписей не нужно, так как неясно, с кем буду говорить.
Желаю всего хорошего. Если будете писать, то отсылайте по адресу: Минск-68, Каховская, д. 28, кв. 68. Ольге Николаевне Улащик, мне.
Улащик.
АНАТОЛЮ ГРЫЦКЕВІЧУ
22 кастрычніка 1980 г.
Дарагі Анатоль Пятровіч,
Шкада, што ня ўбачыліся. Я некалькі разоў званіў Вам, але кожнага разу Вас не было дома.