Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Тым часам на абедзенны стол, раскідаючы бутэлькі і шклянкі, ускочыў той самы джэнтльмен, якога зусім нядаўна з такой цяжкасцю ад гэтага ўтрымалі. Цудоўна там уладкаваўшыся, ён пачаў прамову, якая, без усялякіх сумневаў, атрымалася б найвыдатнейшай, калі б была хоць якая магчымасць яе пачуць. Тут жа джэнтльмен, што сімпатызаваў ваўчкам, з неймавернай энергіяй закруціўся па ўсім пакоі, выцягнуўшы рукі пад прамым вуглом да цела; ён сапраўды стаў вельмі падобны да ваўчка і збіваў з ног усіх, хто трапляўся яму па дарозе. У гэты час, пачуўшы гучны свіст і шыпенне шампанскага, я выявіў, што ідуць яны ад суб'екта, які ўдаваў бутэльку гэтага далікатнага напою за абедам. I тут жа чалавек-жаба закрумкаў так старанна, нібы ад гэтых гукаў залежала выратаванне ягонай душы. I над усім гэтым разносіўся працяглы крык асла. Мая старая знаёмая мадам Жуаёз — як жа я шкадаваў небараку! — разгубілася цалкам: яна стаяла ля каміна і няспынна крычала на ўвесь голас: « Кукарэку-у-у-у-у-у-у-у-у!»

Нарэшце настаў найвышэйшы пункт, кульмінацыя драмы. З прычыны, што прысутныя не зладзілі ніякага супраціву, апроч крыку, выцця й кукарэкання, дзесяць вокнаў вельмі хутка паддаліся і амаль адначасова разбіліся. Я ніколі не забуду таго здзіўлення й жаху, з якімі глядзеў, як праз аконныя праёмы ўварвалася й змяшалася з намі ў адну кучу, б'ючыся, брыкаючыся, драпаючыся і выючы, цэлая армія істотаў, якіх я прыняў за шымпанзэ, арангутанаў або вялікіх чорных бабуінаў з Мыса Добрай Надзеі.

Я атрымаў магутны штуршок, ад якога скаціўся пад канапу і застыў у нерухомасці. Праляжаўшы там недзе з гадзіну і ўважліва прыслухоўваючыся да ўсяго, што адбывалася ў пакоі, я дачакаўся шчаслівае развязкі гэтай трагедыі. Выявілася, што мсьё Маяр, расказваючы пра вар'ята, які падбухторыў сваіх таварышоў да бунту, апавядаў мне пра ўласныя подзвігі. Гэты джэнтльмен два ці тры гады таму сапраўды кіраваў установаю, але крануўся і сам стаў пацыентам. Мой спадарожнік, што прадставіў нас адзін аднаму, пра гэта не ведаў. Дзесяцярых наглядчыкаў, знянацку пазбаўленых улады, спачатку добра выпацкалі смалою, потым старанна вывалялі ў пер'і і замкнулі ў ізалятарах на ніжнім паверсе. Там яны праседзелі каля месяца, цягам якога мсьё Маяр спраўна забяспечваў іх не толькі смалой і пер'ем, якія былі элементамі ягонае «сістэмы», але й хлебам у невялікай колькасці і без абмежаванняў — вадою. Апошнюю штодзень перакачвалі ім помпаю. Урэшце адзін з вязняў, выбраўшыся праз сцёкавую трубу, вызваліў астатніх.

«Сістэма палёгкі» з істотнымі зменамі была адноўленая ў замку. Але я не магу не пагадзіцца з мсьё Маярам у тым, што ягоны метад «лекавання» быў у сваім родзе сапраўды выдатным — як ён сам зазначыў, ясным, простым і не прыносіў ніякіх складанасцяў, нават самых дробных.

Я мушу толькі дадаць, што, нягледзячы на старанныя пошукі па ўсіх бібліятэках Еўропы працаў доктара Смола і прафесара Пер'е, я да гэтага часу не змог знайсці ніводнай.

Пераклала Кацярына Маціеўская

<p>Размова з муміяй</p>

Учорашняй бяседы было крыху зашмат для маіх нерваў. Мне пачала жахліва балець галава і да таго ж неадольна хіліла ў сон. З гэтай прычыны я, замест таго каб згодна з планамі прабавіць вечар у гасцях, вырашыў, што самае мудрае ў маім выпадку — злёгку павячэраць і неадкладна легчы спаць.

Вячэра была ну вельмі лёгкая. Я вялікі аматар грэнак па-валійску — гарачых, з расплаўленым сырам. Але нават іх звычайна не варта з'ядаць адным захадам больш за фунт. Тым не менш якія-небудзь сур'ёзныя пярэчанні нават супраць двух фунтаў адсутнічаюць. Двух ці трох — вялікай розніцы тут няма. Таму я спыніўся на чатырох. Мая жонка сцвярджае, што на пяці, але яна, несумненна, пераблытала дзве вельмі розныя рэчы. Саму па сабе лічбу пяць я не адмаўляю, але з усёй дакладнасцю магу давесці, што яна адносілася да бутэлек чорнага портара: без такой прыправы грэнак па-валійску трэба пазбягаць як толькі магчыма.

Сціпла такім чынам павячэраўшы і надзеўшы начны каўпак са шчырай надзеяй не здымаць яго да наступнага полудня, я ўсклаў галаву на падушку і, як чалавек з самым чыстым сумленнем, у тое ж імгненне заснуў.

Але ці спраўджваліся калі чалавечыя надзеі? Бо не паспеў я выдаць і трэцяга храпу, як хтосьці люта зазваніў у мой званок, а пасля нецярпліва закалаціў дзвярным малатком — і гэта канчаткова абудзіла мяне. Праз хвіліну, калі я ўсё яшчэ праціраў вочы, жонка сунула мне пад нос цыдулку ад майго старога сябра, доктара Зубдамуса. Там было напісана:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия