Зразумела, што н╕водз╕н з варыянта╝ мне не падыходз╕╝. Замуж я не хацела. Рахманай манашк╕ з мяне бы не выйшла. Куртызанк╕ пагато╝. Я, канечне, ведала, адкуль бяруцца дзец╕, ╕ працуючы ╝ карчме, бачыла ╝сякае. Мяне саму часам спрабавал╕ зац╕снуць у куце падвясёленыя наведн╕к╕. З так╕м╕ размова за╝сёды была кароткая - кулаком у вуха. Рука ╝ мяне была цяжкая, ╕ маладзёна сярэдняй камплекцы╕ я магла звал╕ць з ног адным ударам. За гэта дзя╝чаты-падавальшчыцы з карчмы звал╕ мяне дурн╕цай. Л╕та, ты проста сама сябе абкрадаеш, казал╕ яны. Тваё жыццё такое маркотнае, а тут была бы хоць нейкая ╝цеха.
Тут яны мел╕ рацыю. Жыццё ╝ мяне сапра╝ды было аднастайнае. З працы я вярталася позна, ╕ прыйшо╝шы дадому, адразу вал╕лася на тахту. На сцяне бубн╕╝ Народны Вяшчальн╕к - чорная скрыня з каротк╕м провадам, умураваным у тынко╝ку. Так╕я скрын╕ был╕ ╝сталяваны ╝ кожным жылым памяшканн╕, ╕ адключыць ╕х было немагчыма**. Па Вяшчальн╕ку перадавал╕ шмат лухты, але часам там гучала музыка альбо зачытвал╕ся ╝ры╝к╕ з рамана╝ ╕ паэм. Я засынала пад Вяшчальн╕к, а ран╕цой мяне абуджал╕ гук╕ г╕мна, ╕ пачына╝ся новы дзень, як╕ н╕чым не адрозн╕ва╝ся ад папярэдняга. Мажл╕ва, я пражыву так яшчэ гадо╝ дваццаць-трыццаць, а потым ц╕хенька памру, ╕ н╕хто пра мяне не ╝спомн╕ць. Я ╝жо амаль зм╕рылася з гэтым. Што зроб╕ш. Такая плата за свабоду. Рамейцы пазбав╕л╕ мяне выбару, а прымаць ╕хн╕я прав╕лы гульн╕ я не жадала...
Я ╕ сама не за╝важыла, як у ма╕м жыцц╕ з'яв╕╝ся Сташак. Стах Во╝чак. Шкаляр. Ён вучы╝ся ╝ в╕льск╕м Ун╕верс╕тэце Славеснасц╕, адз╕ным на ╝сю Па╝ночную Прав╕нцыю. Кажуць, што за старым╕ Вендам╕ ╝ адным тольк╕ Л╕эндале ╝н╕верс╕тэта╝ ме╝ся добры туз╕н. Цяпер заста╝ся тольк╕ адз╕н, у В╕льску. Сташак ме╝ звычай рыхтавацца да занятка╝ у нашай карчме. Звычайна ён заказва╝ кубак гарбаты з ╕мберцам, потым садз╕╝ся за стол╕кам ля акна, ╕ раскла╝шы перад сабой кн╕г╕ ╕ сшытк╕, занура╝ся ╝ вучобу. Чым даводз╕╝ да белага калення Та╝стуна Каначыка, гаспадара карчмы.
- Бач ты, возьме шклянку чаю ╕ цэдз╕ць цэлы дзень, - бурча╝ Каначык, узя╝шыся ╝ бок╕, як кабета. - ╤ не выган╕ш яго!
Сапра╝ды, выгнаць Сташака ён пры ╝с╕м жаданн╕ не мог. Шкаляр сумленна раб╕╝ свой заказ, грамадскага парадку не паруша╝, а чытаць кн╕жк╕ ╝ карчме законам не забаранялася. Аднойчы ╝ карчмара канчаткова здал╕ нервы. Я цёрла падлогу каля стойк╕, кал╕ Каначык пацягну╝ мяне за рука╝ ╕ прас╕пе╝ напа╝голасу:
- Л╕та, падыдз╕ ты да яго. П╕ва прапануй, ц╕ што.
- Спадар Каначык, я тут прыб╕ральшчыца, а не падавальшчыца, - запярэчыла я.
- Ат, да яго ╝жо абедзве падавальшчыцы падыходз╕л╕, ╕ ╝сё без толку. Каровы старыя, - карчмар махну╝ рукой. Гэтым "старым" было дваццаць пяць ╕ дваццаць восем гадо╝. - Можа, у цябе атрымаецца? А што, ты маладая. Я табе прэм╕яльныя вып╕шу, кал╕ ён што-небудзь замов╕ць. Абяцаю!
Ад л╕шн╕х грошай я н╕кол╕ не адма╝лялася, ╕ таму, уздыхну╝шы, я к╕нула анучу ╝ вядро, выцерла рук╕ аб спадн╕цу ╕ падышла да стол╕ка, за як╕м сядзе╝ Сташак. Прапанавала п╕ва. Ён стрымана адмов╕╝ся, сказа╝шы, што не п'е.
- Як, зус╕м? - пац╕кав╕лася я.
- Вы прапойца╝ бачыл╕? - спыта╝ Сташак, з╕рну╝шы на мяне скрозь шкельцы акуляра╝. - Нажаль, гэта ╝ семгальца╝ у крыв╕. Нашаму чалавеку трэба зус╕м няшмат, каб ператварыцца ╝ горкага п'ян╕цу. Таму лепш не чапаць гэтую атруту. Сам не п'ю, ╕ вам не раю.
Мяне ╝раз╕ла, што ён разма╝ляе на найчысцейшай семгальскай мове. Я гаварыла на рамейскай, мове ╤мперы╕. ╤ Ян таксама. ╤ ╝се навокал. Семгальская не была пад забаронай, але ╝се тутэйшыя разма╝лял╕ на рамейскай. Неяк так атрымл╕валася.
- Мо тады возьмеце каву з кардамонам ╕ сырныя п╕рожныя? - спытала я, таксама перайшо╝шы на семгальскую. - Яны вельм╕ ╝далыя сёння. Наш кухар вельм╕ стара╝ся.
- Тады ╝жо лепш гарачы яблычны п╕рог з замарожаным╕ вяршкам╕, - сказа╝ ён, паразважа╝шы. - ╤...прабачце, як вашае ╕мя?
- Л╕та.
- Цудо╝на. Л╕та, кал╕ ╝жо пайшла такая бяседа, дазвольце ╕ для вас што-небудзь замов╕ць. Кал╕ ласка, не адма╝ляйцеся, - дада╝ ён з усмешкай, убачы╝шы, што ╝жо я зб╕раюся ╝цячы.
Я задумалася. Сташак выгляда╝ зус╕м бяскры╝дным.
- Ну...зацукраваныя ф╕ялк╕, - сказала я пасля кароткай па╝зы. Насамрэч мне да╝но хацелася ╕х пакаштаваць, ды грошай было шкада.