Каначык выкана╝ абяцанне, ╕ ╝ той дзень я атрымала свае прэм╕яльныя. Я падышла да шкаляра ╕ на наступны дзень, ╕ яшчэ праз дзень таксама. Кожны раз ён заказва╝ для нас абодвух каву з як╕м-небудзь печывам, хоць я яго не прас╕ла. Карчмар прэм╕яльных мне больш не дава╝ (яшчэ чаго!), але гэта мяне ╕ не ц╕кав╕ла. Мяне цягнула да Сташака. З ╕м было лёгка ╕ проста. Мы яшчэ больш збл╕з╕л╕ся, кал╕ ён даведа╝ся, што я родам з прымор'я. Ён, аказваецца, таксама з Дольнай Зямл╕. Перасяленец. Кал╕ аднойчы ён прапанава╝ праводз╕ць мяне дадому, я не пярэчыла. Мы ╕шл╕ па пустыннай вул╕цы, цьмяна асветленай алейным╕ л╕хтарам╕ - я ╝ простай сукенцы ╕ жакец╕ку, ён у зрэбным п╕нжаку ╕ са студэнцкай кайстрай цераз плячо. Побач з ╕м я пачувалася неймаверна моцнай. Мне здавалася, што кал╕ да нас прычэпяцца як╕я-небудзь забулдыг╕, менав╕та мне давядзецца абараняць Сташака, а не наадварот. Ён выгляда╝ так╕м бяскры╝дным, нават безабаронным - хударлявы, са светлым╕ ╝скудлачаным╕ валасам╕ ╕ блак╕тна-шэрым╕ вачыма за шкельцам╕ акуляра╝. Хаця тое, што ён гавары╝, трох╕ насцярожвала. Мы ╝спам╕нал╕ Дольную Зямлю. Новая мяжа ╤мперы╕ прайшла ╝здо╝ж л╕н╕╕ дзюн, гавары╝ Сташак. Але там, за морам, няма н╕чога, апроч Абшара╝ Цемры. Кал╕ адтуль што ╕ нападзе, то гэта будуць не людз╕, ╕ калючым дротам ╕х дакладна не спын╕ць. А прыморцы жыл╕ там стагоддзям╕. ╤х выгнанне н╕чым не апра╝дана. Гэта злачынства. Дый уся г╕сторыя Рамейскай ╤мперы╕ - суцэльная чарада злачынства╝. У Цытадэл╕ зборышча бандыта╝, крывадушн╕ка╝ ╕ атрутн╕ка╝. Зрэшты, яны ╝се так╕я. Нацыя шаленца╝. Нездарма кажуць: каб зразумець рамейца, трэба самому зраб╕цца вар'ятам, як Ойген Блажэнны... Тут Сташак замо╝к, быццам усвядом╕╝шы, што ляпну╝ л╕шняе, ╕ паспешна змян╕╝ тэму гутарк╕. Ён ужо веда╝, што мой брат служыць ва ╝нутраных войсках.
Сташак праводз╕╝ мяне да рэйкавай дарог╕, ╕ там мы з ╕м разв╕талася. У свой барачны квартал я яго не павяла. Не хацела паказваць, як мы жывём. У той вечар я до╝га не магла заснуць. Ляжала на тахце, успам╕наючы нашу сённяшнюю гутарку. Усё, што гавары╝ Сташак, было прав╕льна. Дз╕╝на, але ён услых прамов╕╝ менав╕та тое, аб чым я сама ╝весь час разважала. Тольк╕ ╝ мяне бы не атрымалася выказаць свае думк╕ так прыгожа ╕ складна. Усётк╕ Сташак вучоны шкаляр, а я грубая неадукаваная дзе╝ка. Аднак мысл╕м мы з ╕м абсалютна аднолькава. Ойген Блажэнны, гэта ж трэба. Звар'яцець, каб зразумець рамейца. Яшчэ чаго. Не жадаю я ╕х разумець. Я ╕х проста ненав╕джу.
------------------------
* Тут А╝тарку зно╝ натхн╕л╕ В╕зантыйск╕я беспрадзельшчык╕. Падобныя законы ╝ ╕х сапра╝ды был╕. Неймаверна, ╕ гэтыя людз╕ забаранял╕ нам...добра, добра не будзем.))
** Народны Вяшчальн╕к - абсалютны аналаг VE ('Фолькс-Эмпфенгер'), прапагандысцкай плявузгалк╕, якая выкарысто╝ва╝лася ╝ адной заходняй кра╕не ╝ першай палове 20 ст.
Свята
Набл╕жалася з╕ма. Дн╕ карацел╕, ночы раб╕л╕ся ╝сё больш глух╕м╕ ╕ цёмным╕. На Абшарах Цемры за скал╕стым╕ выспам╕ нараджал╕ся лютыя с╕веры, веял╕ з-за мора, выхалоджваючы зямлю. У Месяц Зн╕чак - Ноэмврыас па-рамейску - Па╝ночнае Мора роб╕цца ледзяным ╕ чорным, як св╕нец. У цёмных гротах Захавальн╕ка Сно╝, каля самага краю зямл╕, зараджаюцца штормы ╕ буры, а дэманы глыб╕нь падымаюцца на паверхню, ╕ асядла╝шы вадзяных кон╕ка╝ з пенным╕ грывам╕, носяцца па-над морам не╝таймаванай кавакальдай, гонячы перад сабой равучыя валы. З выццём ╕ енкам абрынаюцца яны на пясчаны бераг ╕ разб╕ваюцца аб камян╕ хвалярэза╝, рассыпаючыся на м╕рыяды халодных пырска╝ - а з берага глядзяць на мора хмурныя, пустынныя выдмы...
Потым прыйшла з╕ма, ╕ пачал╕ся святы. Першае Аб'я╝ленне Вышняга. Дзень Уз'яднання адзнача╝ся тольк╕ ╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕. Аб'я╝ленн╕ Вышняга святкавал╕ся ва ╝сёй ╤мперы╕. У гэтыя дн╕ працаваць не належыла. Людз╕ мус╕л╕ наведваць урачыстыя ╕мшы ╝ храмах ╕ бав╕ць час ва ╝лонн╕ сям'╕. З нагоды свята на плошчах ╕ ╝ гарадск╕м садзе ладз╕л╕ся к╕рмашы ╕ гулянн╕. Там гучала музыка, ╕ можна было нават патаньчыць. Гэта дазвалялася. Пад забаронай был╕ тольк╕ семгальск╕я музычныя ╕нструменты. Трохструнныя скрыпк╕, як╕я ╝ народзе звал╕ся 'балотным╕'. Жалейк╕ з рогу ╕ бяросты. Колавыя л╕ры з маркотным╕ галасам╕, падобным╕ на плач. Маленьк╕я дуды, як╕я выраблял╕ з каз╕ных шкур ╕ ╝прыгожвал╕ кветкам╕ ╕ каляровым╕ стужкам╕. Усё гэта было па-за законам. Спакваля жыхаро╝ Прав╕нцы╕ прывучал╕ да рамейск╕х трысняговых флейт, лютня╝ ╕ цытра╝. Я так ╕ не здолела ╕х палюб╕ць. Музыка рамейца╝, не пазба╝леная пэ╝най прыгажосц╕ ╕ гармон╕╕, за╝сёды здавалася мне нейкай дз╕╝най, чужой...