Сташак не бы╝ аматарам вул╕чных гуляння╝, ╕ я пацягнула яго на к╕рмашовую плошчу ледзь не с╕лком. Ну сапра╝ды, нельга ╝весь час плеснець над кн╕гам╕. Народу на плошчы было няшмат, але мяне гэта тольк╕ ╝зрадавала. Не люблю та╝кан╕ны. На зацярушанай снегам брукаванцы стаял╕ шап╕к╕ з востраканцовым╕ дахам╕ ╕ прыла╝кам╕, аздобленым╕ яловым╕ гал╕нкам╕ ╕ л╕хтарыкам╕ з рознакаляровым╕ шкельцам╕. Побач на вуголл╕ смажыл╕ мяса ╕ каштаны, у вял╕зным чане размешвал╕ падагрэтае в╕но. Пасярод плошчы вул╕чны музыка гра╝ на лютн╕, каля яго па╝колам стаял╕ людз╕, некальк╕ пар таньчыл╕.
Я бачы╝ во╝ка, л╕су ╕ зайца,
Яны скакал╕ вакол карча... *
Спачатку мы са Сташакам куп╕л╕ па прыгаршчы гарачых каштана╝, густа перасыпаных соллю, потым я павалакла яго да шап╕ка з таварам╕ для паненак. Я до╝га разглядвала прылавак ╕ нарэшце куп╕ла кавалак мыла з лавандай ╕ скрыначку воску для вусна╝. Больш я дазвол╕ць сабе не магла, бо грошай у мяне было зус╕м нямнога. Канечне, Сташак прапанава╝ расплац╕цца за мяне, але я наадрэз адмов╕лася. Ён ╕ так вечна сядз╕ць без грошай (бедны шкаляр), не хапала яшчэ, каб я выкленчвала ╝ яго "на шп╕льк╕". Потым мне захацелася падысц╕ да лютн╕ста ╕ магчыма, нават патаньчыць. Чаму б ╕ не? Мелодыя была жывенькая.
Вакол пня ╝ дубраве цёмнай
Таньчыл╕ заяц, л╕са ╕ во╝к...
- Стах! - пачула я ╝ сябе за сп╕най.
Я аз╕рнулася. Ян. На ╕м была цыв╕льная вопратка - падшываная куртка наросхрыст, суконныя нагав╕цы ╕ з╕мовыя чарав╕к╕, давол╕ стаптаныя. Пэ╝на, у казармах дал╕ выходны з нагоды свята. Без ун╕формы ён выгляда╝, як звычайны маладзён з прадмесця. ╤ мяркуючы па ╝с╕м, бы╝ добра паддаты.
- Вось, чорт... - сказала я ╕ адвярнулася.
- Стах, я каза╝ табе - не лезь да маёй сястры. Каза╝ табе, так? - крыча╝ Ян. Язык ╝ яго трох╕ заплята╝ся.
- Ян, супакойся, - ц╕ха сказа╝ Сташак.
- Л╕та, хадзем дадому!
Ян схап╕╝ мяне за руку ╕ рэзка развярну╝ тварам да сябе. Я выразна адчула карамельны пах "палёнк╕" - пойла са сп╕рытусу, злёгку разведзенага вадой ╕ зваранага з цынамонам, ╕мберцам ╕ паленым цукрам. Упадабаны напой стражн╕ка╝. К╕слай чарв╕╝кай яны грэбуюць, чарв╕╝ку жлукцяць тольк╕ прапойцы.
- Чорт, ды ты ╝ вусц╕лку. Бачыла б цябе мац╕. Яна бы з сораму згарэла, - гаварыла я, спрабуючы яго адштурхнуць.
Мне сапра╝ды было сорамна. Я гатова была скрозь зямлю правал╕цца. На нас ужо пачал╕ аз╕рацца.
- Л╕та, цябе павесяць праз яго! Ты хоць ведаеш, хто ён так╕? Хто ён? Ведаеш? - выкрыква╝ Ян, цягнучы мяне з плошчы.
Спрабуючы адб╕цца, я ╝рэшце пасл╕знулася на ко╝зк╕х камянях ╕ ╝пала, моцна выця╝шыся аб брукаванку. Потым Сташак каза╝, што яму падалося, быццам Ян мяне штурхну╝. Ён зраб╕╝ крок да Яна ╕ ╝зя╝ яго за ка╝нер.
- Слухай, лайно малое. Стражн╕к чорта╝. Так╕ смелы без ун╕формы? - прагавары╝ Сташак. Ён нават лаяцца як след не ╝ме╝.
Ян глядзе╝ на яго зн╕зу ╝верх. Сташак бы╝ вышэйшы за Яна ╕ старэйшы на чатыры гады.
- Што, крамольн╕к? Хочаш па-мужчынску? Ну давай па-мужчынску. Ц╕ ты мужадзева? - гавары╝ Ян, хмылячыся.
- Ачмурэл╕ вы абодва, ц╕ што? Сун╕м╕цеся! - крыкнула я з адчаем.
Але мяне ╝жо не чул╕. Учап╕╝шыся адз╕н аднаму ╝ вопратку ╕ абменьваючыся кухталям╕, яны зн╕кл╕ за шэрагам╕ шап╕ка╝, як╕я атачал╕ плошчу.
- Халера...
Я паднялася на ног╕, абтрэсла ад снегу спадн╕цу ╕ не зважаючы на боль ╝ выцятай шчыкалатцы, таксама к╕нулася за шап╕к╕. Пакуль я дабегла, ужо ╝сё скончылася. Ян сядзе╝ на брукаванцы, прых╕ну╝шыся да шап╕ка, ╕ прыц╕ска╝ да твару камяк снегу. З носу ╝ яго цурком л╕лася кро╝. Побач стая╝ Сташак, костачк╕ пальца╝ на яго правай руцэ был╕ абдзёртыя. Шчыра кажучы, першым ма╕м пачуццём было здз╕╝ленне. Не чакала такога ад Сташака...
- Л╕та, прабач, - прагавары╝ ён, з╕рну╝шы на мяне.
Я пакруц╕ла галавой.
- Н╕чога, Сташак. ╤мпрэза скончылася. Дзякуй за ╝дзел.
Я сх╕л╕лася над братам.
- Ян, дай дапамагу, - сказала я.
Той адмахну╝ся.
- Адчап╕ся. Я сам.
Ён падня╝ся, трымаючыся за шап╕к. Я бачыла, што ён ледзьве ста╕ць на нагах. Пэ╝на, кал╕ б ён бы╝ цвярозы, Сташак бы з ╕м не справ╕╝ся. Бакавым зрокам я за╝важыла патруль з трох стражн╕ка╝. Яны нак╕ро╝вал╕ся на╝прост да нас. Тольк╕ гэтага яшчэ не хапала...
- Хадзем дадому, Ян. Ну, хутчэй...
Я ╝зяла брата пад руку, ╕ мы пайшл╕ прэч. Сташак мо╝чк╕ глядзе╝ нам услед, а я думала тольк╕ аб тым, што ╝ яго цяпер будуць непрыемнасц╕, бо ён паб╕╝ стражн╕ка.