- Гэта Каз╕м╕р-Горад Чакання, - сказала яна. - Мы стварыл╕ яго на мяжы мро╕ ╕ рэча╕снасц╕. Горад зах╕наюць цянёты сну, але ╝ навальн╕цу, кал╕ ╝ небе шугаюць бл╕скав╕цы, ён бачны з таго берага Вужалк╕. Таму людз╕, што жывуць на тым беразе, не наважваюцца выходз╕ць у дождж. Баяцца мро╕.
Мроя. Яны водзяць мрою вакол Па╝ночнай Багны. Як Х╕льдэгерд на╝круг сваёй сядз╕бы. Таму ╕х не бачаць. Не могуць знайсц╕. Багну ахо╝ваюць цянёты сну. ╤ пагалоск╕ таксама. Застрашл╕выя чутк╕, што аднаджваюць чужынца╝ не горш за мройны морак. Змеепаклонн╕к╕. Яны жывуць у зямлянках ╕ с╕лкуюцца балотным╕ жабам╕. ╤ маюць храм-кап╕шча, складзенае з трухлявых калод. У тым кап╕шчы замест свечак гн╕лушк╕, а замест алтара дз╕к╕ камень. На тым камен╕ ляжыць вел╕зарная змяя. Змеепаклонн╕к╕ штодня ахвяруюць ёй нема╝лят, як╕х пачвара глытае жы╝цом... Сапра╝ды, такое здольна напалохаць. Але ╝сё ро╝на знаходзяцца тыя, хто к╕дае ╝сё ╕ збягае ╝ Багну, каб застацца тут наза╝жды.
- У Горад Чакання сыходзяць тыя, хто бяжыць з Семгалена, - сказала яна. - Большасць з ╕х. Але некаторыя застаюцца ╝ сел╕шчы на балотах. Не хочуць ╕сц╕ ╝ мрою. ╤ яны таксама чакаюць.
- Чакаюць чаго? - спыта╝ Стах.
- Часу, кал╕ можна будзе вярнуцца.
Яны набл╕з╕л╕ся ╝шчыльную да будынка з жо╝тым╕ вокнам╕. У глыб╕н╕ дома гарэла святло. Прых╕ну╝шыся да шыбы, ён разгледзе╝ невял╕к╕, проста абсталяваны пакой: беленая печ, фарбаваныя ╝слончык╕, прысадз╕сты буфет ╕ старасвецк╕ куфар каля сцяны. Стол у куце ста╕ць неяк крыва, як быццам яго адсунул╕ спехам. Пасярод памяшкання паста╝лена шырокая лава, на яе нак╕нуты пярэстыя к╕л╕мк╕. На лаве па╝зверх к╕л╕ма╝ плазам ляжыць чалавек, але яго не разгледзець, бо лаву з ус╕х бако╝ абступ╕л╕ людз╕. Побач на падлозе валяюцца брудныя б╕нты ╕ разрэзаная кашуля, закарэлая ад крыв╕. Чутны ц╕ то спевы, ц╕ то л╕тан╕╕, што чытаюцца нараспе╝. Галасы гучаць прыглушана, быццам вельм╕ здалёк.
...за морам, на самым кра╕ Зямл╕, ёсць выспа, на той выспе скала, на скале дрэва-ясень, яго мака╝ка дакранаецца неба, а карэнне сыходз╕ць у падземны свет, з-пад каранё╝ дрэва-ясеня бягуць дзве крын╕цы, ╝ адной вада горкая, н╕бы жо╝ць, ╕ чорная, як смала, у другой вада салодкая, н╕бы мёд, ╕ белая, як раса...заран╕ца вячэрняя, прыняс╕ вады мёртвай, зага╕ раны, заран╕ца ран╕шняя, прыняс╕ вады жывой, удыхн╕ жыццё...
- Вось мы ╕ прыйшл╕, Стах. Цяпер вяртайся, - сказала яна.
Ён абярну╝ся. Яго спадарожн╕ца стаяла трох╕ наводдаль, у баку ад святла, якое падала з акна. Л╕хтар яе згас.
- Скажыце, як ваша ╕мя? - спыта╝ Стах.
- Тутэйшыя завуць мяне Жытняй Цёткай. А рамейцы Валадаркай Гадзюк. ╤ тое ╕ тое пра╝да.
У цемры Стах не бачы╝ яе абл╕чча, але ён адчу╝, што яна ╝см╕хаецца.
- Бывай, Сташак. ╤ не падманвай больш н╕кога. Будзь шчырым, - сказала яна, адступаючы ╝ начную ╕мглу.
***
Стах расплюшчы╝ вочы ╕ ╝бачы╝ над сабой н╕зкую столь з перакрыжаваным╕ бэлькам╕. Да бэльк╕ бы╝ прымацаваны сплецены з саломы "павук". Ён злёгку разгойдва╝ся. Дзесьц╕ пабл╕зу гарэла свяча - мяккае святло запа╝няла пакой, на стол╕ калыхал╕ся цен╕. Пахла дрэвам ╕ сух╕м╕ зёлкам╕.
- Ману... - прашапта╝ Стах.
- Прачну╝ся, крамольн╕к? - ён адчу╝ чыюсьц╕ далонь на сва╕м ╕лбе.
Узня╝шы вочы, Стах сустрэ╝ся поз╕ркам з чалавекам, як╕ сх╕ля╝ся над ╕м. Пэ╝на, гаспадар дома. Яшчэ не стары, але за╝часна сс╕велы. Вусы ╕ бародка, твар просты, прыязны, вочы колеру волава. На ╕м белая вышываная кашуля ╕ а╝чыны кажух без рукаво╝.
- Ключ... Ключ у Ману... - вымав╕╝ Стах ╕ сам здз╕в╕╝ся, накольк╕ слаба гучыць яго голас.
Гаспадар к╕╝ну╝.
- Ведаю.
- Ён сказа╝: "За шэлег аддам". Але грошай рамейск╕х ён не возьме. Манетку хоча нашу, семгальскую. Так ╕ сказа╝ - рамейцы пратаргавал╕ся, хай цяпер семгальцы ратуюць...
- Ману розум мае, - сказа╝ гаспадар, пасм╕хаючыся. - Дар Творцы - гэта табе не гаршчок дз╕равы, за так не аддас╕.
- Паслухайце...
Стах пры╝зня╝ся на ложку, агледзе╝ся. Той самы пакой, як╕ ён напярэдадн╕ бачы╝ ╝ акне. Беленая печка, услончык╕, буфет ля сцяны пабл╕сквае шкляным╕ дзверцам╕. Лаву з сярэдз╕ны пакоя ╝жо прыбрал╕, але на дошках падлог╕ застал╕ся наплывы крыв╕. 'То бы╝ я, - здагада╝ся Стах. - Я ляжа╝ на той лаве. Я ╝бачы╝ самога сябе, заз╕рну╝шы ╝ акно'.
- Ну, куды сабра╝ся? - гаспадар узя╝ яго за плячо ╕ прымус╕╝ улегчыся на падушк╕, напханыя духмяным сенам. - Адпачывай, Стах. Сп╕. Ты прайшо╝ до╝г╕ шлях.
Той пах╕та╝ галавой.
- Нельга...нельга спаць. Я па╝сюль спазн╕╝ся...
- Глупства. Час яшчэ ёсць.
Ён падхап╕╝ са стала свечку ╕ выйша╝, прычын╕╝шы дзверы. За дзвярыма ╝ суседн╕м пако╕ гарэла святло, гучал╕ галасы. Коган. Коган тут. Стах пазна╝ ягоны голас сярод ╕ншых. Ён гаман╕╝ ╕ смяя╝ся. 'От жа ж, халера ясная! Н╕завошта б не паверы╝, кал╕ б сам не ╝бачы╝...' Стах чу╝, як Коган звяртаецца да гаспадара дома: "Лок╕с".