Ужо па дарозе ╝ Дольную Зямлю ╤нспектар вырашы╝, што ╝ гарн╕зон ён не паедзе. Яму зус╕м не ╝см╕халася прабав╕ць сутк╕, а то ╕ больш, ╝ асяроддз╕ тупаватых жа╝нера╝ ╕ грубага аф╕цар'я. Да таго ж у казармах няма н╕як╕х выгод, акрамя цвёрдых коек ╕ бетонных душавых, у як╕х напэ╝на не будзе гарачай вады. ╤нспектар прыня╝ рашэнне нак╕равацца на╝прост у Лемар, як╕ размяшча╝ся ╝сяго ╝ некальк╕х м╕лях ад Усясвяцка. У Лемары, прынамс╕, знойдуцца прыстойныя гасц╕н╕цы. Ну а жа╝нерам няцяжка будзе дастав╕ць затрыманага ╝ горад, балазе "пс╕лы" ╝ гарн╕зоне мел╕ся.
Дарога ╝ Дольную Зямлю была не стольк╕ стомнай, кольк╕ нудл╕вай. ╤нспектар сядзе╝, адк╕ну╝шыся, у мякк╕м крэсле крылатай машыны-"птэрыкса" ╕ безуважл╕ва глядзе╝ скрозь зашклёны борт. Серабрыстае крыло пад бортам машыны злёгку дрыжэла, рассякаючы сустрэчны вецер. Ун╕зе праплывал╕ цёмныя мас╕вы лясо╝, св╕нцова-шэрыя стужк╕ рэк ╕ пустынныя пал╕, ужо дзе-н╕дзе зацярушаныя снегам.
Юсц╕н Варда бы╝ чыстакро╝ным рамейцам. Шчодрае сонца Царгорада афарбавала яго высок╕я скулы ╝ высакародны бранзаваты колер. Арыстакратычныя рысы ягонага абл╕чча адцяняла фарс╕стая бародка, а вугальна-чорныя валасы был╕ гладка зачасаны ╕ нацёрты араматычным воскам. Гэта было адным з найгало╝ных прав╕л яго жыцця - выглядаць прыстойна пры любых абстав╕нах. Некаторыя рамейцы, як╕я па абавязку службы апынул╕ся ╝ гэтай дз╕ры, пераставал╕ надзяляць належную ╝вагу сваёй знешнасц╕ ╕ ╝ рэшце рэшт пачынал╕ выглядаць амаль як тубыльцы. А ╕ншыя апускал╕ся нават да таго, што пачынал╕ блытацца з мясцовым╕ падавальшчыцам╕ ╕ гандляркам╕ зелян╕най. Неймаверна. А семгальск╕х дзевак, зрэшты, можна зразумець. Тутэйшых лапцюжн╕ка╝ Гасподзь Усявышн╕ абдзял╕╝ вельм╕ мног╕м, ╕ прыгажосцю ╝ тым л╕ку...
╤нспектар адвярну╝ся ад акна ╕ з╕рну╝ на п╕лота, як╕ сядзе╝ леваруч яго. П╕лот бы╝ семгальцам - з тых, хто прайшо╝ ваенную школу ╕ давол╕ н╕штавата валода╝ Высокай Мовай ╤мперы╕. ╤нспектар не надта давяра╝ гэтым дз╕кунам, нават тым, хто да╝ прысягу ╤мперы╕. Але, прынамс╕, п╕лот бы╝ не з гэтых бялясых прыморца╝, ╕ не з жо╝тавалосых лесуно╝ Сумрадз╕. Цёмныя валасы ╕ вочы выдавал╕ ╝ ╕м ураджэнца Разлогу-Сярэдн╕х Ра╝н╕н. Прадста╝н╕к╕ гэтай народнасц╕ вонкава чымсьц╕ нагадвал╕ рамейца╝ ╕ выглядам сва╕м не так моцна абражал╕ эстэтычныя пачуцц╕ ╤нспектара.
- Гэта пра╝да, што прыморцы закопваюць малако ╝ гной, каб зраб╕ць сыр? - спыта╝ ён на мове ╤мперы╕.
- Не зус╕м так, Ваша Благароддзе, - адказа╝ п╕лот. На рамейскай ён разма╝ля╝ амаль без акцэнту. - Яны бяруць густую смятану ╕ загортваюць яе ╝ некальк╕ пласто╝ адмысловай ткан╕ны. Пасля гэты скрутак апускаюць у яму з чарназёмам ╕ прыц╕скаюць зверху каменем. Праз некаторы час у зямл╕ выспявае беласнежны сыр, як╕ амаль не саступае па смаку найлепшым рамейск╕м...
- Зраб╕ ласку, змо╝кн╕! - сказа╝ ╤нспектар ╕ прыц╕сну╝ да вусна╝ батыставую насо╝ку, быццам адчу╝шы прыступ млосц╕.
П╕лот пац╕сну╝ плячыма.
- Тут пытанне густу, Ваша Благароддзе. Магчыма, дал╕катны рамейск╕ сыр з чорнай цв╕ллю нашым прыморцам зда╝ся бы чымсьц╕ жахл╕вым.
- Варвары, - прагавары╝ ╤нспектар.
Гутарка з п╕лотам канчаткова сапсавала яму настрой, як╕ ╕ да гэтага бы╝ паганым. Каб трох╕ развеяцца, ╤нспектар выцягну╝ з дарожнай вал╕зк╕ тэчку, абцягнутую ц╕снёнай скурай, ╕ прыня╝ся перачытваць справаздачу.
Сутычка пам╕ж атрадам па╝станца╝ ╕ жа╝нерам╕ Усесвяцкага гарн╕зона была нядо╝гай. Пасля кароткай, але жорсткай перастрэлк╕ супрац╕╝ мяцежн╕ка╝ бы╝ зламаны, ╕ яны к╕нул╕ся ╝ пан╕чныя ╕ бязладныя ╝цёк╕. Па╝станцы адыходз╕л╕ ╝ страшным паспеху, пак╕ну╝шы на пол╕ бою больш за туз╕н заг╕нулых. Зрэшты, сярод мерцвяко╝ прыхава╝ся адз╕н жывы, прычым узброены. Пры набл╕жэнн╕ жа╝нера╝ ён адкры╝ бязладны агонь з в╕нто╝к╕ ╕ паспе╝ нават паран╕ць два╕х, перш чым яго аглушыл╕ прыкладам. Цяпер палонны знаходз╕╝ся ╝ гарн╕зоне.
З шараговым╕ злачынцам╕ - к╕шэнн╕кам╕, панажо╝шчыкам╕, махлярам╕ ды ╕ншым╕ - мясцовае к╕ра╝н╕цтва спра╝лялася ╝ласным╕ с╕лам╕. Аднак палонных мяцежн╕ка╝ належыла адпра╝ляць у стал╕цу, дзе ╕м╕ займа╝ся начальн╕к службы бяспек╕ Прав╕нцы╕. У гэтым, уласна кажучы, ╕ складалася м╕с╕я ╤нспектара - правесц╕ папярэдн╕ допыт, скласц╕ рапарт, а пасля пад канвоем дастав╕ць затрыманага ╝ В╕льск. Гэтая важдан╕на з па╝станцам╕ ╤нспектару ╝жо добра надакучыла. Паводле справаздач, падраздзяленн╕ прав╕нцыйнай арм╕╕ вял╕ паспяховыя ба╕ ╝ Дольнай Зямл╕, адц╕скаючы мяцежн╕ка╝ усё далей да Па╝ночнай Багны. Аднак узброеным сутыкненням не в╕даць было канца, а мяцежн╕ка╝ як быццам не менела. Трэба было адразу абвясц╕ць тут ваеннае станов╕шча ╕ даслаць з Царгорада рэгулярныя войск╕. А цяпер занадта далёка ╝сё зайшло.
Кал╕ ╝н╕зе паказал╕ся наз╕ральныя вышк╕ ╕ казармы гарн╕зона, п╕лот пайшо╝ на зн╕жэнне.
- Адстав╕ць! - ра╝ну╝ ╤нспектар. - Паварочвай у Лемар.
- Але, Ваша Благароддзе...
- Гэта загад.
- Слухаюся, - сц╕сла адказа╝ п╕лот ╕ павярну╝ рычаг к╕равання.
Крылатая машына, ап╕са╝шы кола над казармам╕, узяла к╕рунак на горад.
***