Читаем Ордэн Прамяністых полностью

Запыханы Андрэй Камар, які прыбег праз ноч, не спаў сам і не даў спаць Хлюдзінскаму. Хлопец трымаў у руках свежы нумар гарадской газеты, які яшчэ пах друкарскай фарбай. Не могучы яшчэ адсапціся, ён тыкаў пальцам у невялікую нататку ўнізе газетнай паласы.

Хлюдзінскі ўгледзеўся:

«ДАРМА ЎЛАМІЎСЯ Ў МУЗЕЙ

Невядомы зламыснік мінулай ноччу ўламіўся ў гарадскі музей. Невядома, што ён там спадзяваўся знайсці – хіба што пераблытаў установу культуры з бухгалтэрыяй. Раззлаваны сваёй памылкай, злодзей учыніў сапраўдны чарнасоценскі пагром: раскідаў музейныя паперы, паперакульваў мэблю і музейныя экспанаты.

Ніякіх грошай няўдаліца-зламыснік не знайшоў, бо там іх не трымаюць. Аднак міліцыя шукае яго за ўзлом дзяржаўнай установы».

– Ну, усё правільна напісана, – спакойна сказаў Хлюдзінскі, адкладаючы газету на стол.

– І вы мне нічога не сказалі? – абурыўся хлопец.

– Мы ж з табой не бачыліся, – злёгку пасміхнуўся музейшчык.

– Можа, гэта быў не проста злодзей! – энергія па-ранейшаму распірала наборшчыка знутры. – Можа быць, гэта той самы, хто шукае сшытак Пашкоўскага. Каму яшчэ трэба лезці ў музей?

– Можа быць, і ён, – пагадзіўся Хлюдзінскі. – Я і сам так думаю. І гэта значыць, што нам трэба паспрабаваць сыграць на апярэджанне.

– Гэта як? – Андрэй не хаваў збянтэжанасці.

– Паспрабуем даведацца, каму з тваіх прыяцеляў з Ордэна Прамяністых так карціць атрымаць гэты сшытак, – усмешка на вуснах музейшчыка стала па-езуіцку змяінай, халоднай. – Збяром усіх разам і прапануем забраць яго.

– Як гэта – забраць? А для чаго ж тады ўсё гэта было? – Камар глядзеў разгублена, не могучы даць веры пачутаму.

– Лепш аддаць сшытак, чым далей множыць гэтую галерэю забойстваў і злачынстваў, – пераканана прамовіў Хлюдзінскі. – Пагатоў што ўсе нататкі я перапісаў, хоць і давялося на гэта аддаць некалькі вечароў. Хачу цябе запэўніць, што калі недзе і захаваліся езуіцкія скарбы, пра якія ты марыш, то з дапамогай гэтага сшытка іх знайсці будзе няпроста. А можа, і зусім немагчыма…

Кастрычнік, 1927

Выконваючы заданне Хлюдзінскага, Андрэй адправіўся па адрасах Прамяністых. Склікаць сяброў Ордэна было вырашана пад нагодай памінак па Пашкоўскім – прайшло ўжо дзевяць дзён з дня яго смерці. За адным разам Камар мусіў намякнуць, што падчас памінак будуць ускрытыя нейкія паперы, пакінутыя старым кіраўніком Ордэна.

Перш-наперш хлопец вырашыў зайсці да Васіля Луста – гэты візіт падаваўся яму самым цяжкім, таму развязацца з ім хацелася як мага хутчэй.

Пад’езд быў пусты, і крокі Андрэя гучным рэхам раздаваліся ў ім. У галаве хлопец складаў прамову, з якой звернецца да Луста. Галоўнае – не даць яму адразу зачыніць дзверы! І не даць уставіць слова…

Але яго чакала неспадзяванка: на дзвярах крыж-накрыж былі наклееныя стужкі. Дзвярны замок быў заклеены паперкай, на якой стаяла пячатка.

Не трэба мець вялікага розуму, каб зразумець, што жытло апячаталі супрацоўнікі АДПУ. Няўжо яны арыштавалі Луста? За што? За Прамяністых?

Думкі мітусіліся ў галаве Камара, і ён адчуваў, як нешта вялізнае, неўваротлівае, але непазбежнае насоўваецца на яго. Пагрозлівым холадам дыхнула гэтае нешта праз запячатаныя дзверы, і хлопец прытуліўся спінай да сценкі, шукаючы дадатковую апору. Толькі гэты рух дазволіў яму пабачыць пад нагамі цёмны след падэшваў – не гразкі, а менавіта нейкі цёмны.

Юнак прысеў, дастаў пушачку запалак і чыркнуў адной з іх. Трымаючы невялікі агеньчык у правай руцэ, ён паслініў палец левай рукі і правёў ім па следзе…

Запалка згасла, а Андрэй працягваў сядзець і бяздумна глядзець на запэцканы палец. Сумневаў не было: той, хто выходзіў з пакоя, наступіў там у кроў.

Ужо трэці з Прамяністых… Нежывы? Ці проста паранены?

Нарэшце ачомаўшыся, юнак павольна выйшаў з пад’езда – належала наведаць астатніх.

Ён нават не заўважыў, як следам за ім рушыў невысокі чалавечак з зашмальцаванай, нейкай сцёртай фізіяноміяй. Кожны сустракае за дзень дзясяткі – калі не сотні – падобных твараў, якія не згадаеш праз ужо дзесяць хвілін. Шэры палітон з настаўленым каўняром ды патрапаная кепка, насунутая ледзь не на самы нос, яшчэ больш хавалі ягоны твар.

Чалавек з зашмальцаванай фізіяноміяй упэўнена пасунуўся следам за хлопцам, свідруючы позіркам яму спіну. Нездарма старшы супрацоўнік аператыўных даручэнняў Раман Васільчук вырашыў пакінуць назіранне за падазронай кватэрай. Злятаецца сюды груганнё, сцягваецца!

З ПРЭСЫ

Як будзе праводзіцца «свята ўраджаю»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Личные мотивы
Личные мотивы

Прошлое неотрывно смотрит в будущее. Чтобы разобраться в сегодняшнем дне, надо обернуться назад. А преступление, которое расследует частный детектив Анастасия Каменская, своими корнями явно уходит в прошлое.Кто-то убил смертельно больного, беспомощного хирурга Евтеева, давно оставившего врачебную практику. Значит, была какая-та опасная тайна в прошлом этого врача, и месть настигла его на пороге смерти.Впрочем, зачастую под маской мести прячется элементарное желание что-то исправить, улучшить в своей жизни. А фигурантов этого дела обуревает множество страстных желаний: жажда власти, богатства, удовлетворения самых причудливых амбиций… Словом, та самая, столь хорошо знакомая Насте, благодатная почва для совершения рискованных и опрометчивых поступков.Но ведь где-то в прошлом таится то самое роковое событие, вызвавшее эту лавину убийств, шантажа, предательств. Надо как можно быстрее вычислить его и остановить весь этот ужас…

Александра Маринина

Детективы
Слон для Дюймовочки
Слон для Дюймовочки

Вот хочет Даша Васильева спокойно отдохнуть в сезон отпусков, как все нормальные люди, а не получается! В офис полковника Дегтярева обратилась милая девушка Анна и сообщила, что ее мама сошла с ума. После смерти мужа, отца Ани, женщина связала свою жизнь с неким Юрием Рогачевым, подозрительным типом необъятных размеров. Аня не верит в любовь Рогачева. Уж очень он сладкий, прямо сахар с медом и сверху шоколад. Юрий осыпает маму комплиментами и дорогими подарками, но глаза остаются тусклыми, как у мертвой рыбы. И вот мама попадает в больницу с инфарктом, а затем и инсульт ее разбивает. Аня подозревает, что новоявленный муженек отравил жену, и просит сыщиков вывести его на чистую воду. Но вместо чистой воды пришлось Даше окунуться в «болото» премерзких семейный тайн. А в процессе расследования погрузиться еще и в настоящее болото! Ну что ж… Запах болот оказался амброзией по сравнению с правдой, которую Даше удалось выяснить.Дарья Донцова – самый популярный и востребованный автор в нашей стране, любимица миллионов читателей. В России продано более 200 миллионов экземпляров ее книг.Ее творчество наполняет сердца и души светом, оптимизмом, радостью, уверенностью в завтрашнем дне!«Донцова невероятная работяга! Я не знаю ни одного другого писателя, который столько работал бы. Я отношусь к ней с уважением, как к образцу писательского трудолюбия. Женщины нуждаются в психологической поддержке и получают ее от Донцовой. Я и сама в свое время прочла несколько романов Донцовой. Ее читают очень разные люди. И очень занятые бизнес-леди, чтобы на время выключить голову, и домохозяйки, у которых есть перерыв 15–20 минут между отвести-забрать детей». – Галина Юзефович, литературный критик.

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Детективы / Прочие Детективы