Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Усю дарогу да Старавежска мы з Мацеем прамаўчалі. Шыкоўны “Форд” колеру шампанскага падскокваў на шнарах прасёлкавых дарог, што мусілі скараціць нам шлях. Бавіць час дапамагала чытанне на планшэце каментаў да арыджынала “Апошні прытулак”. Бруднага Ублюдка лаялі за сцэну з апошняга раздзела, дзе герой праводзіць тыпу сэанс псіхатэрапіі для Яўгеніі Равіновіч, загадчыцы шпіталя. Дазваляе сябе пабіць. Ха-ха, фемдом на такім ханжаскім сайце! Тлумачылі грубыя памылкі, раілі аўтару, якія падручнікі пачытаць па псіхалогіі... Парады былі відавочна прафесійныя. Мяне заўсёды здзіўляла, колькі сярод маіх пацыентаў, пардон, фікрайтэраў людзей з медыцынскай адукацыяй. Вось ужо дзе патрэба ў эскапізме... Затое як рэалістычна апісваюцца забойствы, смяротныя хваробы і катаванні! На месцы Ублюдка я б выдаліла пасля такіх здзекаў свой фанфік, але гэты аўтар не выдаліць. Дарэчы, пасля маіх патрабаванняў ён удакладніў, што таксама медык. Можа, працаваў разам з Люцыянам Корвусам і слухаў ягоныя расповеды?

Дом на Энгельса сустрэў цішай. Стары будынак нікога не вычэкваў, не спаў, ён быў мёртвы, нібыта апошняга дамавіка накармілі перасоленай яечняй, і той перабег да больш рупных гаспадароў. Ні блізнючак, ні іх сястры. У пакоі, дзе Люба і Даша вышывалі сакральны радзінны рушнік, прыбрана ўсё, пакрывала на ложку нацягнутае раўнютка. Хіба што на падваконні самотна зелянее забыты скрутак нітак мулінэ.

Пах старой паперы і зёлак...

Мацей моўчкі прыцягнуў у залу ноўт і кампактную штуку, якая магла сканаваць, друкаваць і, магчыма, выконваць бальныя танцы. Расклаў на белым карункавым абрусе па падлеткаваму яркія рознакаляровыя флэшкі... Я гэтак жа моўчкі - хоць маўчанне ўжо канкрэтна напружвала - дастала з шуфлядаў рукапісы і лісты Люцыяна Корвуса. Доктар з фотаздымка зноў працяў мяне чамусьці знаёмым позіркам, ад якога замірала сэрца...

Цікава, а ён сам хацеў, каб ягоныя паперы расшыфравалі? Вунь Тэсла спаліў свой архіў, сцвярджаючы, што чалавецтва не гатовае да ягоных вынаходніцтваў. Чытала гіпотэзу, што не Тунгускі метэарыт паклаў тайгу, а эксперымент Тэслы з электрамагнітнымі хвалямі. Віталь калісь, у часе сумесных вандровак, сцвярджаў, што наш Наркевіч-Ёдка па мянушцы “лоўчы маланак” быў не менш магутны за Тэслу і ў сваіх маёнтках на менскай Цнянцы і ў Наднёмане цэлыя палі займаў металічнымі штуковінамі для гульняў з электрычнасцю.

Мацей між тым пачаў штосьці сканаваць, загружаць. А я ціхенька выйшла з дому ў вецер, дождж і шчасце. Таму што на мой мабільнік прыйшла кароткая эсэмэска. Тры літары і клічнік. “Але!”

...Рудая барада калолася, як шчотка для абутку, густое вецце бэзавых кустоў чаплялася за швэдар, а я ледзь магла ўцяміць сэнс словаў.

- Нікому не вер, мне вер... Каралеўна мая...

Па дарозе назад я дарэмна рыхтавала адказ - дзе так затрымалася, Мацей нават галавы не павярнуў. На маніторы ноўта мітусіліся знаёмыя значкі з дзедавага сшытка, а Салома перагаворваўся тым жа нязвыкла злым голасам па гарнітуры айфона.

- Я ведаю, што гэта сакрэтная інфармацыя. Я ўсведамляю, што гэта п-парушэнне. Уся адказнасць на мне, Марго. Т-так, я ведаю, што раблю. Не крычы.

Цікава, што адчувалі тыя прынцэсы, дзеля якіх на рысталішчы біліся рыцары? Ты такая сядзіш у зацягнутай шоўкам ложы, трымаеш спіну выпрастанай, а набеленую фізіяномію - ганарыстай. І хтосьці з гэтых мужыкоў унізе, скрываўлены, потны, злы, смярдзючы - хутка падымецца сюды і атрымае цябе. Ці не было якой-небудзь прынцэсе невымоўна брыдка?

Мне дык дакладна было б. Як і ад Мацеевых гераічных намаганняў прывязаць мяне да сябе.

- Ірынка, т-трэба загрузіць больш малюнкаў. Штосьці не сыходзіцца. Нібыта нейкай ст-таронкі ў сшытку не хапае.

Пальцы Мацея пырхалі над клавіятурай. Канцы фенечак на запясцях матляліся. Я зачапілася вокам за абсечаны мезенец.

- Варта на могілкі схадзіць. Там на помніку доктара, кажуць, якраз такая выява, як у ягоным трактаце, і напісана штось.

Інфармацыю зліў Корвус - ён жа даўно над сшыткам біўся. Але нават намаляваць не браўся, як знайсці помнік у некропалі, дзе захаваліся магілы яшчэ сямнаццатага стагоддзя. Трэба звяртацца да мясцовых...

Цяпер Арыядна Мартынаўна сустрэла нас як дарагіх людзей. Тым больш я прынесла ёй стос грамат і газетных выразак з архіва ейнага куміра. А пачула пра адведванне магілы - ледзь не расплакалася расчулена. Умудрылася яшчэ і напаіць нас кампотам з трускавак і напхаць мне ў кішэні грыбочкаў з цеста - кранальнае правінцыйнае печыва.

Старавежскія могілкі нагадвалі крэпасць, якая ўсур’ёз збіраецца бараніцца. Агароджа з чырвонай цэглы, там-сям пачарнелай. Высокія цёмныя дрэвы шчыльнай сцяной, шаты да шатаў. Пабеленая брама з гер­бам, ад якога засталася толькі замазаная цэментам пляцоўка і кавалачак геральдычнай лілеі, што вытыркаўся з-пад цэменту. Калі прыгледзецца, па ўсім версе брамы цямнелі сляды ад збітых літар “Никогда не забудем подвиг народа”.

Спадарыня Арыядна па-свойску раскруціла дрот на каваных варотцах брамы і энергічна тузанула іх, нібыта запускала на ўласны падворак.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза