Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Мы з Мацеем стаялі перад варотамі, быццам у кампутарным квэсце. На што тут націснуць, што пакруціць, каб патрапіць унутр? Урэшце Саламярэцкі вырашыў проста і забарабаніў кулаком па жалезе. На суправаджэнне песні “Ліцвінтроляў” ягонага грукання не хапіла б, хіба што на адзін куплет. Метал агідна зарыпеў, і дзверы ад’ехалі па рэльсах убок. Таксама як у фанфіку.

У сваё Залюстроўе я ўвайшла адразу. Раздражняе, калі ў блокбастэрах у такіх выпадках герой доўга марудзіць, слупянее перад уваходам у доўгашуканую скарбніцу, альбо партал у іншае вымярэнне, альбо школу магіі. Саспэнс з паднятай нагой нагнятае, разумеет. Пакуль злодзей не падцягнецца. Якога ўдасца перамагчы толькі ў апошнюю секунду і ўсё-ткі ўвайсці.

Два здаровыя белыя сабакі, хаця толькі што звягалі на ўвесь лес, не кідаліся і не гаўкалі, нібыта хтось аддаў ім загад, толькі насцярожана назіралі за прыхаднямі.

Так, мала што тут засталося ад былой сядзібы Корвус-Дзякловічаў. Мусіць, вунь той будынак з закладзенымі цэглай аркамі і другі, аблезла-белы, з вузкімі вокнамі-байніцамі. Прастаяць яшчэ не адно стагоддзе, як прастаялі ўжо. Магутныя сцены, высокія каменныя падмуркі... Гэта былі пракаветныя лясныя зубры, якія ляжалі на мокрай траве, насмешліва паглядаючы на недакормленых калгасных цялушак. Таму што карпусы, якія ўзводзіліся тут, мабыць, у сямідзясятых-васьмідзясятых і на той час выглядалі пэўна ж шыкоўна, сёння - вартыя жалю аблезлыя бетонныя каробкі. Плітка-кабанчык асыпалася, бетон патрэскаўся, там-сям агаліўся арматурны шкілет... На шэрых слупах аслеплыя ліхтары. У расколінах ас­фальту - трыпутнік. Пад нагамі хрумсціць шкло. Іржавыя ложкі зваленыя пад вакном, у якім заміж шыбы фанера.

Горад-прывід... Ні жывой душы, толькі вароны незадаволена крумкаюць ды два белыя сабакі ідуць побач, нібыта казачныя праважатыя да мясцовай ведзьмы. Але хтосьці ж нас сюды ўпусціў?

- Гэй, ёсць тут хто-небудзь? - гукнуў Мацей, калі мы параўняліся з галоўным корпусам, самым вялікім, бетонна-шкляным і аблезлым. За нашымі спінамі пад нечымі нагамі захрумсцеў друз... Я ажно падскочыла...

Па разбітым асфальце, праз які прарос палын, да мяне ішоў Люцыян Корвус.

Такі самы, якім быў у час, калі ўпершыню трапіў у Апошні Прытулак. Высокі, хударлявы, а плечы шырэй, чым я ўяўляла. Русявы чуб, светлыя, трохі запалыя вочы - і праўда, пранізлівыя, разумныя... Нос чамусь без прыкметаў пералому...

І не пытайцеся, адкуль, але я дакладна ведала, што гэта менавіта той Люцыян Корвус. Доктар, на чыёй магіле мы нядаўна пабывалі. Не падобны чалавек, не нашчадак... Нягледзячы на тое, што апрануты ў пацёртыя джынсы і чорную байку з белым надпісам “Level X”. Больш за тое, я нібыта памятала, як моцна абдымаюць гэтыя рукі з прыгожымі доўгімі пальцамі, якімі пяшчотнымі могуць быць гэтыя тонкія вусны з цвёрдым прыкусам...

І гэта было так правільна, калі ён абняў мяне, прытуліў, знайшоў вуснамі вусны... А тады прашаптаў узрушанае:

- Вярнулася!

Мацей дзесьці побач разгублена-адчайна тузануўся, штосьці крыкнуў... Забрахалі сабакі... Я нічога не чула. Я глядзела ў светлыя вочы... Адчувала дотык рук... Цені маіх-не-маіх успамінаў праносіліся ў галаве, нібыта апошні танец балю, шалёны кацільён.

- Я што, клон вашай жонкі?

Мой асіплы голас гучаў нібыта здалёк. Корвус - адзіны і сапраўдны - адпусціў мяне, адступіў на крок.

- Вось сучасная моладзь... Нагледзяцца блакбастэраў. Нат каб я і мог - не заняўся б кланаваннем, бо гэта супраць прыроды і Бога. Ты чалавек, як і ўсе, Вірынея. Прабач, я цябе напалохаў... Проста ты так падобная да Яўгеніі...

- Чаму?

Люцыян лёгка правёў кончыкамі пальцаў па маіх валасах, крануў шчаку...

- Для твайго з’яўлення мне прыйшлося выкарыстаць донарскі матэрыял. Жонкі. Я... замарозіў у свой час яго, калі спрабаваў вылечыць Яўгенію ад бясплоддзя. Твае бацькі згадзіліся.

У яго быў прыгожы і дзіўны голас: нібыта глыбокая старажытная амфара, з выгляду цэлая, але дзесьці надтрэснутая. Белыя сабакі ціснуліся да ягоных ног, час ад часу аддана касавурачы на апошняга насельніка Прытулку бурштынавыя вочы.

- Вы яе б-бацька?

Гэта амаль з жахам вымавіў Мацей. Корвус закруціў галавою:

- Ні ў якім разе. Ты, Вірынея, дачка свайго бацькі. І, фактычна, маёй жонкі... Я мусіў бы адчуваць да цябе бацькоўскія пачуцці, але, прабач, не атрымліваецца... Занадта доўга я чакаў...

І мы зноў пацалаваліся - на вачах няшчаснага Мацея, пасярод мёртвага шпіталя, пад кружляннем гругання. Гэтак у мяне ніколі не было... І не будзе. І слоў у мяне няма гэта апісаць. Расейскі пісьменнік Міхаіл Анчараў гаварыў, чым талент адрозніваецца ад рамесніка. Рамеснік узлятае, як птушка, - ёй трэба механічныя намаганні, каб утрымацца ў паветры. А рыба - яна плавае нават мёртвая. Таму што ў яе ёсць паветраны пухір, частачка іншай стыхіі. Рыба не разумее, як у яе атрымліваецца плаваць... Вось і ўва мне выявілася такое нешта... Іншароднае. Над чым я не ўладная.

- Чаму... чаму я памятаю цябе... Цьмяна, але памятаю...

Корвус зноў адступіў на крок, гледзячы на мяне з нейкай сумнай пяшчотай, ад якой пераварочвалася сэрца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза