* * *Як доўга не вяртаюцца буслы.Даўно на рэках лёд у вырай сплыў.Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі,Разводзяць над лазою жоўтай кані.І абтрасае звонкі свіст шпачыныПылок з сярожак вольхі і ляшчыны.На ўгрэвах паадскоквала трава....Як доўга не хмялее галава.Так рады дружнай веснавосці вочы —А сэрца радавацца што ж не хоча?Няма яму вясны, яшчэ няма.На чорна-белых берагах—зіма.Дзён чарната ды бель даўгіх начэй...А сонца зіхаціць усё ярчэй!Усё вастрэй напружваецца слых:«А можа, сёння прыляцяць буслы?»Нібы ад іх прылёту акрыяеДуша. Нібыта не цябе чакае.* * *Як страшна б’е пярун!..Спыніся, міг!Стань вечным, непрытомны міг здранцвення:Яшчэ ў безабароннасці сваёйДуб не ўсвядоміў, што ўжо спапялёны, —Спыніся, міг няведання!...Трашчыць,Палае,Курчыцца ад болю дуб зялёны!..ЛЮБЕ...Усе задумы, словы, крокі, сны —Яны не абрываюцца труною:У душах блізкіх ядрацца яныНеўразумелай, жорсткаю віною.А свет — ранейшы?.. І не той, і той:У кожнага свой смех і свае слёзы.Атаву спеліць позні травастой,І кнігаўкі крычаць ў апошніх лозах.Усё, як пры табе. І я самаУ клопатаў ранейшых у палоне,Як пры табе. Але цябе—няма,«Няма й не будзе...»—сэрца захалоне.Дык што ж такое, гэтае жыццё?!.Я азіраюся: твой сын малодшыНа ўзмежжы, колючыся аб асцё,Збірае ў жменьку цёплыя валошкі...БАЛАДА МАРЫДзівосным пер'ем грае цёплы птах, —Ажно шчыміць і замірае сэрцаВа ўзбуджана-шчаслівай паняверцыРаскошу гэту бачыць блізка так.І рукі узлятаюць да яе,І пальцы чуюць трапятлівасць целаАле, зіхоткая, амаль нясмелаІрвецца птушка прэч і растае...Асірацела гойдаецца трон —Вечназялёны куст, што цуд той гушкаБыла такой вясёлкаваю птушка —Скуль на далоні чорнае пяро?БАЛАДА ПАМЯЦІЦвіла пяшчотным лёнам неба сінь.Жаданая, чаканая, уладная,Ішла — не ў госці йшла, а назусімДа чалавека Радасць Безаглядная.Ёй бачылася ўжо, як шумна ў домУвойдзе гаспадыняй раным-раненька....Сурова заступіў дарогу дот,Аброслы мёртвым зеллем і крываўнікам.ЧЭРВЕНЬСКАЯ БАЛАДА 1941 ГОДА ДНЯ 25-гаПамяці Юрыя Папова, дваццацігадовага стралка-радыста, камсорга 130 СБАП; памяці ўсіх лётчыкаў памянёнага палка, паўшых на Бярозаўшчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай.