Читаем Русалкі клічуць полностью

– Ты распытвала ў вёсцы? – ён відавочна ўзрадаваўся, і Ліза адразу пашкадавала, што гэтак яго заспакоіла. – Я правёў яе на могілкі, даў час пабыць там адной. А пасля яна папрасіла прывесці сюды, на гэты бераг. Распавяла, як пераплывала возера, калі была маладая, і што быццам бы тут яны пазнаёміліся з мужам. Мы спусціліся, бабка захацела зайсці ў возера, казала, «у апошні раз». Я не вінаваты, што так сталася. Я зноў спытаў пра дыван, яна працягвала маўчаць. А я ж паабяцаў, што назаўтра прывязу дыван. Ну, я прыкрыкнуў, можа, страсянуў яе за плечы. Я не думаў, што так атрымаецца. Ёй стала дрэнна, сэрца. Яна ўпала ў ваду і…

– Ты забіў яе?

– Не! Я не ведаў, як дапамагчы. Перапалохаўся. Усё скончылася вельмі хутка.

– І ты пакінуў яе там, у вадзе?

Алесь нахіліў галаву, счапіў рукі і моцна сціснуў. Бы каяўся.

– Ліза, я расказаў табе ўсё. А зараз ты раскажаш мне, куды схавала дыван. Калі ласка, Ліза. Для мяне гэта справа жыцця і смерці, як бы зацёрта гэта ні гучала.

– Я не хавала. І не забірала з сабой. Я не магла нават падумаць аб тым, каб вынесці яго з хаты. Ён жа не мой.

– Тады дзе?

– Дзверы з кухні ў пакой, белыя двухстворкавыя, стаяць заўсёды адчыненыя. Калі зачыніць адну створку, убачыш дыван – палова прымацавана да сцяны, палова да створкі. Як малюнак на развароце кнігі.

– І ўсё?

– І ўсё. Яна так хавала яго, каб ніхто не бачыў. Калі зачынялася ад усіх, перад ёй з’яўляўся яе асабісты райскі сад.

– Так проста! А я збіраўся шукаць па вёсцы патаемныя схованкі!

Напружанне звалілася з Алеся, як мокрае паліто: ён нават паспрабаваў усміхнуцца, але не сустрэў усмешкі ў адказ. І зразумеў, у чым толькі што прызнаўся. І спахмурнеў.

– Не глядзі на мяне так. Ліза, ты модумаеш паведаміць камусьці пра тое, што пачула ад мяне? Яна ж была старою. Годам раней, годам пазней.

Змрок спускаўся на возера. Плёскалі хвалі, гайдаўся човен.

* * *

Наста: Ліза, мы ў вёсцы. Шукаем цябе, але сустрэлі толькі нейкага дзеда, які нічога не ведае. Нас аббрахалі ўсе сабакі, мы аблазілі ўсе двары. Цябе тут няма. Няма? Калі ўключыш тэлефон, ведай, што мы прыязджалі.

Наста: Прывітанне ад Юры

Ліза: (паведамленне не прачытана)

* * *

Алесь уладкоўваўся, каб грэбці:

– Смешна, канешне. Ён быў у хаце. Але я не адмаўляюся ад сваіх словаў: падзялюся з табою грашыма, бо ты дапамагла з росшукамі.

Зірнуў на Лізу і кінуў вёслы:

– Ліза, калі ласка, хопіць! Мне шкада, што так атрымалася.

Вёслы матляліся па баках чоўна, як крылы. Крылы без пер’я і без мяса, абгрызеныя косткі птушкі, якая больш ніколі нікуды не паляціць.

– Паабяцай, што нікому нічога не раскажаш. І штозгодная прадаць дыван. Добра?

– Не магу.

Такая ўпартасць з’яўлялася ў яе жыцці толькі аднойчы. Калі ўсе адмаўлялі яе паступаць на журфак, казалі, што будзе шкадаваць пасля, а яна зрабіла па-свойму. І, канешне ж, шкадавала пасля.

І вось зноў тое самае – дурная ўпартасць на сярэдзіне возера.

– Паабяцай, і паедзем адсюль. Я замудохаўся ў гэтай срацы свету. Я паверу табе, ты атрымаеш грошы, гісторыя скончыцца хэпі-эндам.

– Алесь, мне трэба падумаць, што будзе далей. Бо гэта не толькі мая спадчына, як бы зацёрта гэта ні гучала.

Ён замаўчаў, быццам нешта пралічваў. І пралічыў:

– Тады застаецца план «Б».

Ведаеш, што такое правенанс? Гэта гісторыя валодання прадметам мастацтва, якая пацвярджае, што ён сапраўдны. Тут мы маем добры правенанс: аўдыёсведчанні той, хтосябравала з Кіш. Але глядзім шырэй: у нас ёсць не проста правенанс, а таямнічы, містычны правенанс.

Мастачка, што намалявала гэты дыван, утапілася. Яго старая ўладарка памірае таксама ад вады. І да таго ж яна верыць, што дыван пракляты, а пракляцце – гэта не толькі прыгожа, але і дорага. Праклятыя рэчы каштуюць болей. І вось наступная яго ўладарка памірае. Таксама ад вады. І цалкам магчыма, што гэта самагубства, як і ў Кіш. Ну, ці не прыгожы, ні не смачны правенанс?

Ліза слухала і не верыла. Ёй расказвалі страшную казку і прымушалі цешыцца з таго, што яна – галоўная гераіня. Ці не галоўная, а тая, што загіне напрыканцы, каб разжаліць і настрашыць чытачоў.

Хацелася думаць, што ён жартуе, але Алесь быў сур’ёзны. Ліза асцярожна намацала ў кішэні мабільны, ды што з ім можна было зрабіць – выключаны, не паспее нікому патэлефанаваць.

– Гэтую траістую гісторыю з праклёнам прыдумаў зараз, але яна мае права на жыццё, ты згодная? Не, хлушу: я пачаў думаць пра яе тады, калі ты паехала ў вёску. А што, калі б ты знайшла дыван і памерла б, як Кіш? Гэта адразу зрабіла б знаходку ў некалькі разоў даражэйшай.

Пальцы Алеся стукалі па борце чоўна, нібы ён акампанаваў сабе на піяніна: спачатку павольна, а пасля хутчэй і хутчэй, бо аповед набіраў тэмп:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть