Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Пачуўшы гэтыя словы, Альберт доўга сядзеў задуманы, нарэшце ўзяў шапку і хоча выйсці.

– Што ж сёння так спяшаешся дадому? – спыталася Мальвіна.

– Я чалавек не багаты, трэба думаць, як жыць на свеце.

– Трэба было раней гэтым заняцца.

– Нездарма голас зязюлі наводзіў на мяне смутак; яна мне нешта напрарочыла.

Сказаўшы гэта, ён імгненна выйшаў.

Вярнуўшыся дадому, Альберт кінуўся на ложак, але не мог заснуць, – свет паўставаў у ягоных марах зусім інакшы, чым раней. Зразумеў нарэшце, што сапраўдная прыхільнасць і сапраўднае каханне рэдка бываюць на свеце. Дзе ж людскія сэрцы? Розумы толькі пра тое дбаюць, каб апярэдзіць адзін аднаго, гонячыся за марнаю славай, жыць у раскошы, і, ашукваючы блізкіх і саміх сябе, балбочуць пра веру і пра любоў да бліжняга.

Гэтыя думкі страшна абурылі яго. Знелюбіў усіх знаёмцаў і ранейшых сяброў, пагарджаў каханнем, зайздрасць і злосць напоўнілі яго душу.

Назаўтра Альберт, захоплены страшнаю думкаю, хадзіў самотны па полі. Нарэшце трапіў у густы лес; там, блукаючы ў ценю высокіх ялін, ад цяжкага смутку прыйшоў да роспачы.

– О! Калі ёсць злы дух, – сказаў сам сабе, – што абагачае людзей, які б дапамог мне хоць на кароткі час, – я пакланюся яму цяпер.

Ледзь ён гэта сказаў – бачыць перад сабою: нехта сядзіць пад дрэвам на трухлявым пні, велізарнага росту, нос доўгі, востры, твар шчуплы, румяны, барада і валасы на галаве чырвонага колеру, вопратка хоць і злінялая, аднак адсвечвала яшчэ чырвонаю фарбаю; з трывогаю гледзячы на яго, Альберт застыў у маўчанні.

– Убачыў твой смутак, – сказаў незнаёмы, – і гатовы табе дапамагчы. Чаго хочаш?

– Лепшага жыцця. Пакутую ад нэндзы, і сябры мне здрадзілі.

– Пакланіся цемры, і дух агню будзе табе служыць, верне табе золата і сяброў; будзь хітры і празорлівы, бо слабасць натуры згубіць цябе.

– Што трэба зрабіць, каб дух служыў мне?

– Слухай і адразу выконвай мае парады. Здабудзь кроплю крыві са свайго пальца. (Альберт здабывае кроў з пальца.) Яна адна, адна кропля, – сказаў незнаёмы, – напоўніць гадзюку ядам. Дык ідзі цяпер з гэтаю крывёю; выходзячы з лесу, узыдзеш на гару. Там поўзае гадзюка, якая хацела ўкусіць дзіця, але, перапалоханая крыкам маці, страціла яд і цяпер, выгнаная іншымі гадамі блукае адна. Пазнаеш яе лёгка143: жоўты хвост значыць адсутнасць сіл, дай лізнуць ёй кроплю твае крыві: умомант займее яд і сіл набярэцца, а потым ідзі за ёй, яна дасць табе сваю мудрасць і багацце, убачыш духа ў кожнай іскрынцы агню, а слугою тваім будзе Нікітрон144, на кожны твой кліч ён народзіцца з полымя.

Сказаўшы гэта, незнаёмы ўстаў, пайшоў у гушчар лесу і знік з вачэй. Праз дзікія бары ідзе Альберт у той бок, у які яму паказаў незнаёмец; выйшаў з-пад лясных шатаў, калі быў самы поўдзень; узышоў на вяршыню пясчанае гары, сустракае велізарную гадзюку з жоўтым хвастом, якая, убачыўшы чалавека, не мела сілы ўцякаць, а толькі, падняўшы галаву, пазірала вогненнымі вачыма. Альберт на бярозавым лістку паднёс ёй кроплю свае крыві; гадзюка праглынула, і адразу пачала знікаць жоўтая масць на ёй, а праз паўгадзіны і зусім яна акрыяла.

Вылечаная гадзюка пакінула гару, паўзе па хмызах і верасе, усё далей і далей паглыбляючыся ў лес, і Альберт ідзе за ёю хуткай ступою.

Калі на захадзе тухла сонца і пачало вечарэць, ён убачыў між дрэў вялікі палац, дзе ў кожным акне было відаць святло запаленых агнёў. Гадзюка, хутка віючыся па прыступках, трапіла ў вялікую залу-гасцёўню, а з ёю і Альберт; там сталы застаўлены ежаю і віном, чуваць чароўная музыка, люстэркі і карціны на сценах – у залатых каштоўных асадах. Доўга дзівіўся Альберт на загадкавыя дзівосы, разглядаючы ўсялякія аздобы гэтага палаца; пачуўся голас, які запрашаў яго сесці за стол, есці і піць – бо ўсё дзеля яго прыгатавана. Пасля вячэры з’явілася перад Альбертам гадзюка, трымаючы ў роце залатую манету, падняла высока галаву, каб аддаць яго госцю; Альберт узяў; на тым дукаце145 з аднаго боку выбіта полымя, а з другога – карона і выява гадзюкі.

Калі задумліва пазіраў на дукат, зноў пачуў голас: “Пакуль маеш яго, будзеш мець золата столькі, колькі захочаш”.

Гадзюка знікла, і ён адзін застаўся ў гасцёўні; успомніў параду незнаёмага, якога сустрэў у лесе, і, гледзячы на язычок свечкі, што стаяла на стале, паклікаў:

– Нікітрон!

Полымя свечкі ўсё вышэй і вышэй падымаецца ўгору, і тут з яго ўзнікае высокая лёгкая і гнуткая чалавечая постаць, саскоквае на падлогу, і вось ужо стаў перад ім чалавек у пунсовай вопратцы.

– Якія ў пана будуць загады? – спытаўся дух.

– Хачу імгненна вярнуцца дахаты.

Альберт ляцеў у небе вышэй гор і лясоў і праз колькі хвілін быў ужо ў сваім пакоі.

Вярнуўшыся дадому, ён выняў з кішэні залаты пенязь, які атрымаў ад гадзюкі, і, кладучы яе ў шкатулку, падумаў сам сабе: “Эх, каб была яна поўная золата!” – і ў міг вока шкатулка напоўнілася дукатамі. Цешыцца ён, гледзячы на скарб гэткі і не верыць, што бачыць тое наяве; доўга стаяў, не адводзячы вачэй ад золата, баючыся, каб не знікла яно.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы