Лёнечка загрыме╝ па-сур'ёзнаму. Я даведалася пра гэта тольк╕ ╝ сераду, кал╕ ран╕цой прыйшла на занятк╕. У панядзелак ╕ а╝торак урок╕ был╕ адмененыя з-за "тэракту". У тыя дн╕ амаль усе грамадск╕я ╝становы был╕ зачыненыя, у горадзе дзяжурыл╕ вайско╝цы ╕ працавал╕ "канторск╕я". У СМ╤ ужо пачал╕ прасочвацца чутк╕ пра "фундаментал╕ста╝", ╕ мяне ╝сцешвала, што ╝сёй гэтай г╕сторы╕ знайшлося рацыянальнае тлумачэнне. А пра Лёню мне Стас╕к расказа╝. Падышо╝ да мяне з загадкавым выразам твару, паздаро╝ка╝ся ╕ як бы м╕ж ╕ншым спыта╝:
-- Чула? Захар у пс╕хушцы. Дайгра╝ся.
-- Вот, чорт!.. -- гэта ╝сё, што я здолела тады сказаць.
Загрыме╝ ён у тую самую ╬п╕рэв╕цкую бальн╕чку, што так палохала мяне ╝ дзяц╕нстве. Я ╝сё баялася, што мяне там зачыняць наза╝жды. А ╝ вын╕ку зачын╕л╕ Лёнечку. У стане вострага пс╕хозу. Клас╕ка жанру. "Што ж, усё да гэтага ╕шло. Ён да╝но ╝жо бы╝ "паеха╝шы", проста ╝с╕м было напляваць. Спахап╕л╕ся, кал╕ дайшло да самага краю," - гавары╝ Стас╕к. Я не пярэчыла. Кал╕ адк╕нуць м╕стычны складн╕к, то ╝сё выходз╕ла лаг╕чна. Лаг╕чна ╕ рацыянальна. Мы проста заел╕ся з двума адмарозкам╕, Захарам ╕ Ж'ыхарам з "нулявога" гаража. Адбылося некальк╕ сур'ёзных сутычак. А потым у Захара канчаткова сарвала дах, ╕ ён нак╕ну╝ся з нажом на Ц╕мку. Вось ╕ ╝сё. Проста, як булка з маслам. ╤ н╕якай табе м╕стык╕.
А потым з'яв╕╝ся гэты следчы з М╕нска. Мне ён не падаба╝ся. Не, знешнасць ╝ яго была зус╕м не брыдкая. Вельм╕ малады, пэ╝на, учорашн╕ стажор, з каштанавым праборам ╕ мякк╕м╕ рысам╕ твару. Следчы фарс╕╝ у чорным гарн╕туры з гальштукам ╕ несупынна жлукц╕╝ растваральную каву з пластыкавага кубка. Напэ╝на, ён л╕чы╝ сябе паслядо╝н╕кам агента Купера з серыяла "Тв╕н П╕кс". Я ╝ думках назвала яго "сышчык Строга╝, верс╕я 2.0". ╤ адразу ж зненав╕дзела. Бо зразумела (╕нту╕цыя, аднак), што гэты кадр не супако╕цца, пакуль не папсуе каму-небудзь жыццё. Я не памыл╕лася. Строга╝-2 аказа╝ся надзвычай ╝едл╕вым. Справа здавалася яму элементарнай, ╕ яму вельм╕ карцела прышыць Лён╕ замах на забойства ╕ наза╝сёды зачын╕ць яго ╝ Гайцюн╕шках, ╕нтэрнаце для злачынца╝-пс╕хапата╝. Магчыма, гэтым бы ╕ скончылася, ды вось тольк╕ ╕ сведк╕, ╕ пацярпелыя пайшл╕ ╝ глухую адмову. Ц╕мка адразу сказа╝, што зл╕ваць Захара ён не будзе. Лёня, канечне, адмарозак, але мац╕ ягоную шкада. ╤ наогул, ён ужо сваё атрыма╝. Уляпа╝ся па самыя вушы, куды ╝жо далей...
Мы з Ц╕мкам прасо╝вал╕ верс╕ю пра гопн╕ка╝. Спачатку нападн╕ка╝ было трое. Потым ╕х колькасць скарац╕лася да двух. Ап╕свал╕ мы ╕х аднолькава. Ну, гопн╕к╕. Звычайныя так╕я, калдыры. Адз╕н худы ╕ плюгавы, друг╕ лысы качок, быкава╝ увесь час, пальцы вык╕два╝. Абодва ╝ дэб╕льных шапачках ╕ з манц╕ро╝кам╕. Строга╝-2 слуха╝, к╕ва╝ ╕ не веры╝.
-- Рабяты, вы што, здзекуецеся? Гэта ж Саша ╕ С╕рожа! - гавары╝ ён з прыкрасцю. - Так, давайце яшчэ раз. Значыць, вы вяртал╕ся з лодачнай цераз парк...
Следчы разуме╝, што мы з нейкай прычыны хочам выгарадз╕ць Захара. Ён нават западозры╝, што ягоныя сваяк╕ дал╕ нам грошай за ма╝чанне. Гэта была, канечне, лухта. Н╕хто нам н╕чога не плац╕╝. Да цёц╕ Тон╕ сапра╝ды прыходз╕ла Вера Сяргее╝на, Лёнева мац╕, але без грошай. ╤ не прас╕ла яна н╕чога. Проста сядзела на кухн╕ ╕ плакала, а цёця Тоня капала ёй карвалол у шклянку. Напэ╝на, менав╕та тады Ц╕мка вырашы╝, што здаваць Лёню ён не стане.