Я стрымгало╝ ляцела цераз мост, закры╝шы вочы далоням╕, але ╝сё ро╝на бачыла гэта мёртвае, зелянявае свячэнне. Мяне абдавала пякучым холадам, у ноздры б╕╝ салаждавы смурод мярцвячыны -- ╕ чагосьц╕ яшчэ. Лёд, здагадалася я. Так пахне ╝ лядо╝н╕, кал╕ яе занадта до╝га не размарожваць. Тады на сценках утвараецца корка смярдзючага лёду, як╕ пахне тухл╕най ╕ перамарожаным мясам. "Та-я, -- пачула я шэпт, ц╕х╕ ╕ выразны. -- Та-а-а-я-а-а-а!..."
Апыну╝шыся на друг╕м беразе, я расплюшчыла вочы ╕ аз╕рнулася. Усё зраб╕лася звычайным. На мосце гарэл╕ л╕хтары, ун╕зе бру╕ла вада. Касм╕чная варонка зн╕кла, ад слупа халоднага полымя не засталося ╕ знаку. Сястра-Цемра н╕куды не падзелася, яна па-ранейшаму была са мной, тольк╕ цяпер яна знаходз╕лася не звонку, а ╝сярэдз╕не мяне, дзесьц╕ каля сонечнага спляцення. Яна сц╕снулася ╝ м╕краскап╕чную кропку ╕ ста╕лася, н╕быта ╝ спалоху. "Добра, добра. Супакойся цяпер", -- прашаптала я.
Патроху дыханне маё выра╝нялася, шалёнае сэрцаб╕ццё суц╕шылася. Цяпер я ведала, куды мне ╕сц╕. Да цёц╕ Тон╕. Вядома ж, да цёц╕ Тон╕. Яна за╝сёды была для мяне больш бл╕зк╕м чалавекам, чым родная мац╕, ╕ я часам шкадавала, што не магу перабрацца да яе жыць назус╕м. У яе цёплым доме я змагу схавацца ад усяго злога. Нават ад чорнай варонк╕.
У дамку з разным╕ акан╕чкам╕ вокны был╕ цёмныя -- гаспадары ╝жо спал╕. Я штурхнула весн╕чк╕, прайшла па сцяжынцы цераз кветн╕к, у як╕м усё яшчэ цв╕л╕ позн╕я хрызантэмы, ╕ асцярожна пазван╕ла ╝ дзверы. Праз хв╕л╕ну ╝ вокнах запал╕лася святло, ╕ на ганак выйшла цёця Тоня, трох╕ заспаная, у халац╕ку, нак╕нутым па╝зверх п╕жамы.
-- Таечка? -- прамов╕ла яна са здз╕╝леннем, ╕ раптам, прыгледзе╝шыся, пляснула рукам╕ ╕ ╝скл╕кнула: -- Госпадзе, Тая, што здарылася?! Цябе ╝дарыл╕?
Тольк╕ цяпер я адчула, што ╝ мяне смыляць шчака ╕ вусны. Валодзька ╝сётк╕ добра мяне прыкла╝.
-- Я ╝пала...на лесв╕цы... -- сказала я. -- Цёця Тоня, я ключы згуб╕ла. У мамы тэлефон не адказвае. Я сядзела ╝ пад'ездзе...
Тут голас у мяне сарва╝ся, ╕ я разра╝лася, як малая.
-- Дз╕цятка ж маё... -- яна абняла мяне, прыц╕снула да сябе. Ад яе пахла карамеллю ╕ сух╕м╕ кветкам╕. -- Ну хадзем, хадзем.
Яна трымала мяне ╝ абдымках, гладз╕ла мяне па валасах ╕ штосьц╕ ласкава варкатала, пакуль я не перастала плакаць. Тады цёця Тоня пачала абурацца.
-- Ну, Бронька! -- гаварыла яна, маючы на ╝вазе маю маму. -- Ну што за гулёна? От я ёй скажу! За╝тра ж ёй патэлефаную ╕ ╝сё скажу. Забылася, што ╝ яе ёсць дз╕ця. Ну як так можна?
У вачах у мяне зно╝ зашчыпала. Зраб╕лася сябе шкада. Ну сапра╝ды, як яна магла забыцца?.. Я бы зно╝ пачала румзаць, але тут у пако╕ з'яв╕╝ся Ц╕мка -- сонны ╕ ╝скудлачаны, апрануты ╝ адны мятыя трэн╕к╕ ╕ саколку.
-- Мам, а што... -- пача╝ ён, але ╝бачы╝шы мяне, змо╝к на па╝слове.
-- Ц╕мафей, вось Таечка прыйшла, -- сказала цёця Тоня. -- Яна ключы згуб╕ла. Будзе начаваць у нас.
Ц╕мка ╝тароп╕╝ся на мяне ╕ раптам зал╕╝ся чырванню.
-- Добра. Я на гарышча спаць пайду, -- прамямл╕╝ ён.
Выгляд у яго бы╝ так╕, што пры ╕ншых абстав╕нах я бы засмяялася, але цяпер, шчыра кажучы, мне было не да смеху. Цёця Тоня з не╝разуменнем з╕рнула на яго.
-- Ты што яшчэ ╝здума╝? Раскладушку няс╕!
Мне паслал╕ на раскладушцы побач з канапай, на якой спала цёця Тоня. Перад тым як класц╕ся спаць, яна вырашыла прыгатаваць мне цёплага малака з мёдам -- "ад нерва╝" ╕ каб спалася лепш. Кал╕ яны выйшла ╝ кухню, Ц╕мка, ужо ╝ "прыстойнай" ц╕штоцы ╕ джынсах, прысе╝ на краёчак раскладушк╕ ╕ спыта╝ напа╝голасу:
-- Тая, што ╝ цябе з тварам?
Што ╝ мяне з тварам, я не ведала ╕ ведаць не жадала, але я магла ╝яв╕ць, што вочы ╝ мяне апухлыя ад слёз, шчака, напэ╝на, уся с╕няя, а вусны рассечаны.
-- Змагалася з лятучым╕ малпам╕, -- пажартавала я. -- Н╕чога, Ц╕м. Упала на лесв╕цы. Цёмна было ╝ пад'ездзе, ведаеш.
Так╕ адказ яго не здавол╕╝.
-- Тай, я сур'ёзна пытаюся. Што здарылася? Кал╕ зно╝ Захар...
Я затрэсла галавой.
-- Ды не, я яго нават не бачыла. Ц╕мка, пра╝да, усё добра. Я проста згуб╕ла ключы.
Я бачыла, што ён усё яшчэ сумняваецца. ╤ тады, адчу╝шы дз╕╝ны пары╝, я абняла яго ╕ пачала церц╕ся шчакой аб яго плячо. Цемра ╝сярэдз╕не мяне млела ╕ варкатала, н╕бы задаволеная котка. Яна таксама цягнулася да Ц╕мк╕, побач з ╕м ёй было добра.
-- Ц╕м, ну пра╝да, усё нармальна, -- сказала я.-- Мяне н╕хто не кры╝дз╕╝. ╤ ╝жо н╕кол╕ не пакры╝дз╕ць. Н╕кол╕-н╕кол╕!
***