Гэту анамальную з╕му я перажывала цяжка. За╝сёдны змрок ╕ гн╕лая мокрадзь страшна раздражнял╕, ╕ я ╝весь час хадз╕ла ╝ паганым настро╕ -- штосьц╕ сярэдняе пам╕ж дэпрэс╕яй ╕ панурай зласл╕васцю. Цешыла х╕ба тольк╕ тое, што не было маразо╝, ╕ не трэба было хутацца ╝ бясформенныя пухав╕к╕ ╕ то╝стыя швэдары, як╕я я трываць не магла. Цемра ╝ва мне драмала, быццам закалыханая з╕мовым╕ прыцемкам╕, ╕ я радавалася таму, што яна сп╕ць. За апошн╕м часам я пачала баяцца ╝спышак уласнага гневу, бо яны зраб╕л╕ся па-сапра╝днаму разбуральным╕. Цемра чуйна рэагавала на мае эмоцы╕, ╕ кал╕ я адчувала моцную злосць альбо страх, яна адразу ж абуджалася ╕ ╝ск╕двалася, н╕бы ганчак, гатовая ╝сё крушыць ╕ рваць на кавалк╕. У дзяц╕нстве я заба╝лялася з ёю, як з гарэзл╕вым шчанюком, але цяпер яна змян╕лася, ператвары╝шыся ╝ дз╕кую стых╕ю, з якой вельм╕ цяжка было са╝ладаць. Хаця, магчыма, гэта я змян╕лася, а безабл╕чная Цемра проста адлюстро╝вала маю ╕снасць...
Цяпер я змушана была кантраляваць сваю лютасць, ╕ раб╕ць гэта было ╝сё складаней. Мая ╬п╕рэв╕цкая канторка накрылася, знайсц╕ новую падпрацо╝ку не атрымл╕валася, я засталася зус╕м без грошай ╕ мус╕ла выкленчваць гато╝ку у мамы. Грошы яна давала, але з так╕м╕ вымовам╕ ╕ ╝шчуванням╕, што раб╕лася моташна. Яна, бач ты, жылы рве на працы, каб мяне карм╕ць ╕ апранаць, а мне ╝сё мала, я ╝сё лезу ╕ лезу да яе ╝ к╕шэн╕, я пры╝лашчыла но╝тбук, як╕ яна сабе для работы куп╕ла, ╝тап╕ла свой маб╕льны тэлефон, ╕ прыйшлося купляць мне новы, а яна ╝жо трэц╕ сезон запар ходз╕ць у старых ботах. Ну ╕ гэтак далей. Аднойчы я не стрымалася ╕ закрычала:
-- Аборт трэба было раб╕ць! Тады б н╕хто не зам╕на╝ табе жыць. А што грошай не маеш, дык гэта бздура. У Адамыча свайго папрас╕. Гэта, у рэшце рэшт, ягоны абавязак -- даваць грошы сва╕м утрыманкам!
Ад такой абразы мама спачатку знямела -- пэ╝на, яе яшчэ н╕кол╕ не называл╕ "╝трыманкай", а потым ад душы ╝ляп╕ла мне по╝ху. Упершыню ╝ жыцц╕. Раней яна н╕кол╕ не ╝зн╕мала на мяне руку.
Я к╕нулася ╝ ванную ╕ зачын╕лася на гапл╕к. Мяне ╝сю калац╕ла, хацелася плакаць ╕ крычаць -- ╕ ад злосц╕, ╕ ад пачуцця ╝ласнага бясс╕лля. А потым я адчула знаёмы паве╝, ╕ ╝ паветры запахла азонам. Лямпачка над дзвярыма пачала трашчаць ╕ м╕гцець, падлога задрыжэла, пал╕чка над ваннай падскочыла, ╕ з яе пасыпал╕ся бутэлечк╕ з шампуням╕ ╕ крэмам╕. Я зразумела -- зараз шандарахне. Цемра прачнулася, усярэдз╕не мяне круц╕╝ся шалёны в╕р, ╕ я не ведала, як яго ╝таймаваць. У пан╕цы я агледзелася па баках, ╕ поз╕рк мой упа╝ на ман╕кюрныя нажн╕чк╕ з вострым╕ канцам╕, як╕я ляжал╕ на кра╕ ракав╕ны. Ледзьве ╝сведамляючы, што я раблю, я ╝зяла нажн╕цы ╕ паднесла ╕х да сцягна.
-- Спын╕ся. Зараз жа спын╕ся, -- шаптала я. -- ╤накш зраблю балюча. Вось так.
╤ я з с╕лай прыц╕снула нажн╕цы да сцягна ╕ рванула, успорваючы скуру. Парэз атрыма╝ся глыбок╕. Я стаяла з нажн╕цам╕ ╝ руцэ, сцягно смылела, па назе павольна сцякала кро╝, але Цемра супако╕лася. Супако╕лася. Лямпа зно╝ свяц╕ла ро╝на, в╕брацы╕ пад падлогай сц╕шыл╕ся, в╕р ува мне запавол╕╝ся ╕ не╝забаве спын╕╝ся зус╕м. Цемра вярнулася ╝ сваё схов╕шча -- усярэдз╕не мяне, ля сонечнага спляцення -- ╕ знерухомела ╝ сонным ачмурэнн╕.
Ад выгляду крыв╕ мне зраб╕лася млосна. Я адвярнула кран ╕ пачала плёскаць сабе ╝ твар халоднай вадой, каб не самлець. Мама звонку грукала ╝ дзверы ╕ штосьц╕ крычала.
-- Ды пачакай ты! -- выкл╕кнула я з прыкрасцю. -- Зараз выйду.
Я зразумела, як можна кантраляваць Цемру. Боль. Ён нейк╕м чынам яе ╝лагоджвае. Мятода, канечне, не фантан. Што мне цяпер, хадз╕ць са сц╕зорыкам, як прыпылены Лёня, ╕ крэмзаць сябе кожны раз, кал╕ адчую, што мяне "накрывае"?.. Дарэчы, наконт Лён╕. Я прыгадала, што ён нават у летнюю спёку цягаецца ╝ кашулях з рукавам╕. У школе казал╕, што ён "упароты", у л╕таральным сэнсе, хавае пад кашуляй сляды ад ╕н'екцый. Лухта. Н╕як╕ ён не тарчок. У яго, пэ╝на, рук╕ зрэзаны ╝ мяса. Крэмзае сябе, як я цяпер. Таксама спрабуе кантраляваць. Каго? Дакладней -- што? Цемру? Ды глупства. Адкуль у яго Цемра. Шыза звычайная. А ён хоча гэта спын╕ць, ды н╕чога ╝ яго не атрымл╕ваецца. Звар'яцелы, адмарожаны Лёнечка. Я раптам адчула штосьц╕ накшталт спачування.
-- Тая! -- крычала мама, торгаючы дзвярную ручку. -- Тая!
"Курва", прашыпела я. А потым сказала ╝голас:
-- Ну зараз, зараз!
Я адматала туалетнай паперы, прыц╕снула яе да парэза ╕ трымала, пакуль крывацёк не суня╝ся.
***