Читаем Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) полностью

Потым усё сц╕шылася. Я расплюшчыла вочы. Пакой, зал╕ты бляклым месяцовым святлом, бы╝ прада мной як на далон╕. Я н╕быта глядзела на яго зверху ╝н╕з, аднекуль з-пад стол╕. Сябе я таксама ╝бачыла - ╝ ложку, пад ко╝драй, нацягнутай да падбароддзя. Я-Тая спала. Я-╤ншая в╕села ╝ паветры ╕ глядзела на сябе са стол╕. Ну так сабе в╕дов╕шча. У рэча╕снасц╕ я выглядала зус╕м не так, як на фотках ц╕ ╝ люстэрках. На фотках я сабе падабалася, нават без фоташопу. Цяпер, з╕рну╝шы на сябе вачыма ╤ншай, я расчаравалася. Рудая, рабац╕н╕стая. Нягеглая нейкая. Нос к╕рпаты, вусны занадта тонк╕я, ╕ бровы бялясыя, дзякуй, што хоць прышчо╝ няма. ╤ што тольк╕ Ц╕мка ╝ ёй знайшо╝? То бок, ува мне...


'Тая! Тая!' пакл╕кал╕ мяне аднекуль здалёк. За акном, на тле месяцовага ззяння па╝стал╕ танклявыя, ламаныя с╕луэты. Гэта нагадвала гульню ценя╝, але яны был╕ сапра╝дныя ╕ мел╕ ╝стойл╕вую форму - прыгледзе╝шыся, я магла адрозн╕ць скурыстыя крылы, казл╕ныя рожк╕, падвойныя капыц╕к╕ ╕ хвасты, до╝г╕я ╕ гнутк╕я, н╕бы пуга. Я-╤ншая адштурхнулася ад стол╕ ╕ падплыла да акна. Я ╝перлася далоням╕ ╝ шкло - яно паддалася, зраб╕╝шыся студзен╕стым, як жэле, ╕ я лёгка прайшла скрозь яго. Ста╝шы на кра╕ падваконн╕ка, я з асалодай удыхнула свежае, марознае паветра. Потым я заплюшчыла вочы ╕ зраб╕ла крок у бездань, дазвол╕╝шы крылатым падхап╕ць мяне ╕ панесц╕.


Спачатку я проста лунала па-над горадам, уп╕ваючыся палётам. Часам я апускалася так н╕зка над вул╕цам╕, што магла дакрануцца рукой да ходн╕ка, а потым зно╝ узнас╕лася ╝ вышын╕, аглядаючы зверху цёмныя цясн╕ны дваро╝, асветленыя пляцы ╕ вулк╕, перакрэсленыя падвойным╕ л╕н╕ям╕ правадо╝, ╕ пляскатыя дах╕ шматпавярхов╕ка╝, што шчац╕н╕л╕ся тэлеантэнам╕. Овельск ляжа╝ пада мной, як намаляваны - цагляныя 'блок╕' ╕ старыя кварталы, брукаваная плошча з храмам╕, мог╕лк╕ на ╝згорку, хуткаплынная Овелька, мост, лесап╕льня, а ╝круг горада заснежаныя пал╕ са стужкаю шашы ╕ шэрагам╕ высакавольтных мачт, а яшчэ далей -- сцяна лесу, балота ╕ ман╕ста глыбок╕х азёр, як╕я не замярзал╕ нават уз╕мку. ╤ тады, у захапленн╕ ад палёту, я раптам усвядом╕ла, што люблю гэты горад. Па-сапра╝днаму. Люблю яго так╕м, як╕ ён ёсць, разам з ус╕м╕ яго дэманам╕ ╕ праклёнам╕, ╕ з цемрай, што ах╕нае яго. ╤ н╕куды я адгэтуль не з'еду, бо ведаю - тут ёсць ╕ святло, патаемнае ╕ схаванае, яно ледзьве цьмее ╕ вось-вось патухне, яго яшчэ можна ╝ратаваць, але яно зг╕не, кал╕ мы сыдзем, ╕ таму я застануся тут, наза╝сёды, наза╝жды, каб святло гэта н╕кол╕ не згасла ...


Тым часам крылатыя ╕стоты, як╕х я не бачыла, але адчувала дотык╕ ╕х гнутк╕х хвасто╝ ╕ ╝чэп╕стых рук, несл╕ мяне да здз╕чэлага парку, як╕ атача╝ ру╕ны сядз╕бы Кунцэв╕ча╝. Мы ляцел╕, ледзь не чапляючы вершал╕ны таполя╝, ╕ спускал╕ся ╝сё н╕жэй, я ╝жо бачыла чорныя выварац╕ сярод гурба╝ снегу ╕ ствалы паваленых дрэ╝, як╕я ляжал╕ ╕ гн╕л╕, як костк╕ - стары парк да╝но ╝жо н╕хто не дагляда╝. Потым наперадзе сярод гал╕н зам╕льгал╕ агн╕ - напачатку мне падалося, што хтосьц╕ пал╕ць вогн╕шчы ╝ лесе. Яшчэ праз ╕мгненне сцяна дрэ╝ раступ╕лася, ╕ прада мной па╝стала сядз╕ба - фам╕льны палац Кунцэв╕ча╝ ва ╝сёй сваёй прыгажосц╕. Вел╕чны каменны будынак з дэкараты╝нам╕ вежкам╕, стральчатым╕ вокнам╕ ╕ стройным╕ калонам╕, што ╝прыгожвал╕ парадныя сходы, выгляда╝ дакладна так, як на старых фотаздымках ╕ гравюрах, як╕я я бачыла ╝ нашым краязна╝чым музе╕. Палац з╕хаце╝ агням╕, за стральчатым╕, ярка асветленым╕ вокнам╕ рухал╕ся цен╕, мне здалося нават, быццам я чую гук╕ флейты ╕ скрыпк╕. Крылатыя несл╕ мяне на╝прост да парадных дзвярэй.

-- Не-не. Туды не трэба! Туды не хачу! - запратэставала я, але мяне ╝жо ╝цягнул╕ па сходах уверх ╕ проста ╝к╕нул╕ ╝ тлумную залу, дзе грымела музыка ╕ ззял╕ агн╕.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Милая моя
Милая моя

Юрия Визбора по праву считают одним из основателей жанра авторской песни. Юрий Иосифович — весьма многогранная личность: по образованию — педагог, по призванию — журналист, поэт, бард, актер, сценарист, драматург. В молодости овладел разными профессиями: радист 1-го класса, в годы армейской службы летал на самолетах, бурил тоннель на трассе Абакан-Тайшет, рыбачил в северных морях… Настоящий мужской характер альпиниста и путешественника проявился и в его песнях, которые пользовались особой популярностью в 1960-1970-е годы. Любимые герои Юрия Визбора — летчики, моряки, альпинисты, простые рабочие — настоящие мужчины, смелые, надежные и верные, для которых понятия Дружба, Честь, Достоинство, Долг — далеко не пустые слова. «Песня альпинистов», «Бригантина», «Милая моя», «Если я заболею…» Юрия Визбора навсегда вошли в классику русской авторской песни, они звучат и поныне, вызывая ностальгию по ушедшей романтической эпохе.В книгу включены прославившие автора песни, а также повести и рассказы, многограннее раскрывающие творчество Ю. Визбора, которому в этом году исполнилось бы 85 лет.

Ана Гратесс , Юрий Иосифович Визбор

Фантастика / Биографии и Мемуары / Музыка / Современная русская и зарубежная проза / Мистика