Читаем Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) полностью

Тады ц╕харык, нарэшце, паварушы╝ся ╕ ╝зня╝ галаву. Кал╕ я ╝бачыла тое, што хавалася ╝ яго пад капюшонам, у мяне душа сышла ╝ пятк╕. Гэта было не чалавечае абл╕чча. Ягоны твар ме╝ зеленаватае адценне ╕ бы╝ н╕быта скроены з дзвюх палав╕нак - проста ╝поперак ф╕з╕яном╕╕ праходз╕╝ грубы шо╝, быццам зроблены шавецкай ╕голкай, пераноссе амаль адсутн╕чала, вусны не стульвал╕ся, агаляючы жа╝тлявыя вышчарбленыя зубы, а на месцы вачэй, як мне здалося, был╕ прышыты два алавяныя гуз╕к╕.

-- Во, халера!.. - выдыхнула я, адыходзячы.

-- Тая, не прыставай да чалавека. Ён на рабоце.

Ц╕мка. Я нават не за╝важыла, як ён падышо╝. Ён узя╝ мяне за руку ╕ пацягну╝ па сцяжынцы праз заснежаны сквер, прэч ад школы. Я валаклася за ╕м, як на букс╕ры, увесь час аз╕раючыся. Сэрца маё ╝сё яшчэ шалёна калац╕лася. На шчасце, ц╕харык за нам╕ не пагна╝ся, заста╝ся каля школьнага будынка.

-- Ц╕мка, ты з урока╝ збег? - спытала я, спрабуючы аддыхацца.

Ён к╕╝ну╝.

-- Ты выйшла ад дырэктарк╕ ╝ся зялёная. Сабралася, пабегла. Я падума╝ - яшчэ самлее дзе.

-- Ой, Ц╕м!..

Я з╕рнула на яго з пяшчотай. За╝сёды мяне ратуе. Бяжыць на дапамогу. ╤ нават не здагадваецца, у што ён улаз╕ць, з як╕м╕ с╕лам╕ гуляе. Можа, гэта сапра╝ды наканаванасць - быць разам? Ён светлы, я цёмная. Як у дз╕цячай загадцы пра дзень ╕ ноч. 'Белы брат, чорная сястра. Братка ╝ дом, сястра з двара'... Трымаючыся за рук╕, мы перасекл╕ пустынны сквер ╕ выйшл╕ на ц╕хую вулку ля набярэжнай. Людзей амаль не было - працо╝ны дзень. На ходн╕ку ля парапета прыткну╝ся а╝тазак. У каб╕не, здавалася, хтосьц╕ сядзе╝, але вокны был╕ прыцемненыя, ╕ я не магла яго разгледзець.

-- Што, дастал╕ яны цябе? - спыта╝ мяне Ц╕мка са спагадай. -- Можаш не расказваць. Сам ведаю. Нельга на ╕х так рэагаваць, разумееш? Яны на гэта ╕ разл╕чваюць. Хочуць, каб мы баял╕ся.

-- Я не баюся, -- адказала я. Не вельм╕ шчыра. Пра╝ду кажучы, адчувала я сябе непамысна. Кал╕ нехта сапра╝ды жада╝ мяне запалохаць, то свайго ён дамогся.

-- Ц╕м, слухай, я такое бачыла. Ц╕харык гэты, каля школы. У яго з мордай штосьц╕ не тое.

-- Ды нармальная морда, -- адказа╝ ён, пасм╕хаючыся. -- У ц╕хары тольк╕ так╕х ╕ бяруць.

З гуз╕кам╕ замест вачэй? Магчыма.

-- Сёння ╝весь горад ╕м╕ к╕шыць, -- працягва╝ ён. -- Я ран╕цой м╕ма плошчы ╕шо╝. Там проста чорна ад ╕х. ╤ каля ╝с╕х грамадск╕х будынка╝ брындаюць, па адным ц╕ па некальк╕.

-- ╤ што яны робяць?

-- Н╕чога. Проста стаяць. Чакаюць с╕гналу з космасу.

Ц╕мка жартава╝, але мне здалося, што ён бы╝ вельм╕ бл╕зк╕ да ╕сц╕ны. Што, кал╕ гэта не ц╕харык╕, а...големы? Кольк╕ ╕х там было, на лесап╕льн╕ Кунцэв╕ча - чацвёра? А чарнакн╕жн╕к╕, пэ╝на, ведаюць, як стварыць голема з мёртвай плоц╕, ╕ н╕што ╕м не зам╕нае вырабляць ╕х у прамысловых масштабах. ╤ а╝тазак╕ гэтыя - зус╕м не а╝тазак╕, а труны на колах, по╝ныя жывых мерцвяко╝... Халера, што яны задумал╕?! Можа, м╕тынг - проста падстава? Ну сапра╝ды, не нагэтульк╕ яны дурныя, каб к╕даць нато╝пы ц╕харыка╝ супраць няшчасных пратэсто╝ца╝, як╕х добра кал╕ дзясятак набярэцца. А што, кал╕...

-- Ц╕м, у мяне такое адчуванне, быццам плануецца захоп горада, -- сказала я. - ╤ не смейся. Я сур'ёзна кажу.

Мы спусц╕л╕ся да набярэжнай ╕ спын╕л╕ся, разглядваючы а╝тазак. Ён здава╝ся пустым. З-за закрачаных вокна╝ не данос╕лася ан╕ гуку.

-- Тай, ты маеш рацыю, -- сказа╝ Ц╕мка. -- Гэта дэсэптыконы. У гадз╕ну ╕кс яны ператворацца ╝ баявых робата╝ ╕ захопяць нашу планету.

Ён пагрука╝ кулаком па бран╕раваным борце.

-- Гэй, Мегатрон!

-- Ай, Ц╕м, не трэба. Ну ╕х на ф╕г, -- сказала, адцягваючы яго ад а╝тазака. Хто ведае, што хаваецца там унутры.

-- Тай, а хадзем на лодачную, -- прапанава╝ Ц╕мка.

-- Куды?

-- Ну, лодачная станцыя, ведаеш? Зачыненая, але туды можна ╝вайсц╕. Пайшл╕, там файна. У горадзе ╝сё ро╝на раб╕ць няма чаго. Адны ц╕хары кругом, не прапхнуцца.

Я задумалася. Лодачная? А чаму б ╕ не.

-- Добра. Тольк╕, Ц╕м, давай спачатку ╝ прадуктовую зойдзем. Я сёння не ела н╕чога.

-- Давай. Грошы ё?

-- Трох╕ ё.


Каб трап╕ць на лодачную станцыю, нам давялося апусц╕цца ╝ снег на карачк╕ ╕ падпа╝зц╕ пад высок╕ ганак. Пры╝зня╝шыся, Ц╕мка нац╕сну╝ далоням╕ на дошку, ╕ яна лёгка адсунулася ╝ бок. Ён залез туды першы ╕ прасуну╝шы руку праз адтул╕ну ╝ падлозе, сказа╝:

-- Цяпер ты. Велкам!

Выпраста╝шыся, я з ц╕кавасцю аглядала гэты сакрэтны хлапечы клуб - струхлелыя перакуленыя лавы, галава Лен╕на на зламаным сейфе, кумачовыя сцяжк╕, транспаранты. Сцены ╕ падлога был╕ пакрыты тонк╕м слоем намараз╕, вокны - тыя, ╝ як╕х яшчэ заставал╕ся шыбы - зарасл╕ марозным╕ ╝зорам╕.

-- А тут пра╝да файна, -- сказала я. -- Як на лец╕шчы ╝з╕мку.

Мы к╕нул╕ на падлогу некальк╕ транспаранта╝ ╕ расклал╕ на ╕х ссабойку, якую куп╕л╕ ╝ крамцы - л╕тровую бутэльку колы, печыва, багет, накроеную вяндл╕ну ╕ сыр у пластыку. П╕кн╕к атрыма╝ся ╝далы - я раптам адчула проста во╝чы голад ╕ мяла так, што за вушам╕ трашчала.

-- Эх, яшчэ б кавы сюды гарачай, -- прагаварыла я, надкусваючы печыва ╕ зап╕ваючы яго колай.

-- Так, кава была б не л╕шняя, -- пагадз╕╝ся Ц╕мка. -- Наступным разам тэрмас прынясём.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Милая моя
Милая моя

Юрия Визбора по праву считают одним из основателей жанра авторской песни. Юрий Иосифович — весьма многогранная личность: по образованию — педагог, по призванию — журналист, поэт, бард, актер, сценарист, драматург. В молодости овладел разными профессиями: радист 1-го класса, в годы армейской службы летал на самолетах, бурил тоннель на трассе Абакан-Тайшет, рыбачил в северных морях… Настоящий мужской характер альпиниста и путешественника проявился и в его песнях, которые пользовались особой популярностью в 1960-1970-е годы. Любимые герои Юрия Визбора — летчики, моряки, альпинисты, простые рабочие — настоящие мужчины, смелые, надежные и верные, для которых понятия Дружба, Честь, Достоинство, Долг — далеко не пустые слова. «Песня альпинистов», «Бригантина», «Милая моя», «Если я заболею…» Юрия Визбора навсегда вошли в классику русской авторской песни, они звучат и поныне, вызывая ностальгию по ушедшей романтической эпохе.В книгу включены прославившие автора песни, а также повести и рассказы, многограннее раскрывающие творчество Ю. Визбора, которому в этом году исполнилось бы 85 лет.

Ана Гратесс , Юрий Иосифович Визбор

Фантастика / Биографии и Мемуары / Музыка / Современная русская и зарубежная проза / Мистика