Читаем Сляды вядуць на Зямлю полностью

— Ён малы,— Бадзяй не звярнуў увагі на рэакцыю субяседніка,— я нясу адказнасць за яго перад бацькамі.

— Гэты малы заслужыў шыбеніцу,— раздражнёна сказаў камандор.— Праз яго мы страцілі такі планеталёт... Але,— ён малітоўна склаў рукі,-— міласэрнасць наша бясконцая. Ён будзе з вамі.

— Дзякуй,— адказаў Бадзяй.

Камандор выканаў абяцанне. Неўзабаве Бадзяй пачуў за дзвярыма Юрасёў голас. Хлопчык нешта, відаць, хацеў дагаварыць там, але словы ў адсек даносіліся глуха і іх нельга было разабраць.

Нарэшце дзверы адчыніліся. Юрась спыніўся на парозе, аглядаючы новае памяшканне. Некалькі дзён, што ён правёў у сутарэнні, неяк змянілі яго. Твар схуднеў, пад вачыма ляглі чорныя плямы. I позірк, заўсёды ясны, дапытлівы, нібы згас, прыглушаны нейкім унутраным болем. Бадзяева сэрца сціснулася ад жалю і гневу.

— Юрась! — паклікаў ён.

Хлопчык уздрыгнуў і сарваўся з месца. Ён не прывык яшчэ да лёгкай вагі свайго цела і апынуўся пад столлю. Смеючыся ад радасці, што бачыць яго, Бадзяй схапіў Юрася і прыцягнуў да сябе.

— Ты ведаеш што-небудзь пра астатніх? — спытаў ён у хлопчыка.

— Спачатку мы былі разам. Потым нас падзялілі на групы. Пасажыраў асобна ад экіпажа. А мяне адвялі да дзяцей. Іх чалавек дваццаць. Пакой такі доўгі, светлы, не тое што ў вас. I сад ёсць. За шкляной сценкай. Мы хадзілі туды. Зямля, кусты, дрэвы, трава. Як сапраўднае ўсё. Толькі дзеці нейкія дзіўныя: соваюцца, як сонныя. Ні кніг, ні цацак. Хацеў быў я з імі пагаварыць — глядзяць на мяне, як на дзівака, і нічагусенькі не разумеюць... Куды гэта мы трапілі, Ян Янавіч?

— Каб я ведаў... Лічы, што ў палон.

Вочы Юрася на імгненне ўспыхнулі — прыгода ажывіла яго, хаця ён і не разумеў яе сэнсу.

— Палон? — перапытаў Юрась.— А хіба палон бывае?

— Як бачыш.

— А навошта мы ім?

— Бачыш, хлопчык,— Бадзяй падбіраў словы, каб Юрась мог зразумець, што ўсё ж такі адбылося.— Яны некалі жылі на Зямлі, але ім не спадабалася наша жыццё. Яны ўцяклі...

— Але ж яны могуць вярнуцца.

— Не хочуць. Верхаводы не хочуць. А астатнія, пэўна, і не ведаюць, што ёсць Зямля на свеце.

— I дзяцей не вучаць?

— Яны ўсё яшчэ спадзяюцца напасці на Зямлю. А пакуль рашылі нападаць на планеталёты.

— Як піраты? — павесялеў Юрась.

— Горш. Іх мэта — знішчыць або падначаліць сабе людзей, зрабіўшы іх такімі ж, як вось гэты.— Бадзяй паказаў на юнака-вартавога, які абыякава стаяў, прыхінуўшыся да сцяны.— Камандор Хуан, так завуць іх старэйшага, хоча, каб мы яму памагалі.

— Не дачакаецца,— усклікнуў Юрась і сціснуў кулакі: — Мы перашкодзім ім. Праўда, Ян Янавіч?

— Гэта небяспечна,— сказаў Бадзяй і раптам падумаў, што дарэмна ўзяў да сябе Юрася. Ці мае ён права рызыкаваць яго жыццём? Рана ці позна зямляне ўсё роўна знойдуць гэтае сховішча, вызваляць вязняў. Юрась, напэўна, дачакаецца гэтага дня, калі будзе разам з дзецьмі. А калі Бадзяй зробіць хлопчыка сваім саўдзельнікам, гэта для яго скончыцца кепска. Але і назад адразу не адашлеш: выкліча падазрэнне.

— Я не баюся,— крануў Бадзяя за рукаў Юрась.— Я не хачу быць, як яны.

— Ты разумны хлопчык, Юрась. Мы з табой нешта прыдумаем яшчэ,— стараўся супакоіць яго Бадзяй.— Мне дазволілі экскурсію па гэтым падзямеллі. Пойдзем разам?

У мінулы раз, калі Бадзяя вялі сюды, ён не паспеў добра разгледзець ні памяшканне, ні дарогу. Тады яму запомніўся доўгі бруднага колеру калідор, слаба асветлены цьмянымі жоўтымі плафонамі. I мноства паваротаў. Зараз у калідоры было святлей. I паваротаў нібы паменшала. Ад дзвярэй новага бадзяевага жытла калідор, падобны на тунель, разыходзіўся ўбакі і цягнуўся так далёка, што не было відаць ні аднаго, ні другога канца.

Бадзяй зірнуў на праважатага. Той стаяў, абыякава чакаючы, што будзе рабіць Бадзяй. Узяўшы Юрася за руку, Бадзяй пайшоў па калідоры.

Канструктары і будаўнікі гэтага сховішча добра скарысталі малую вагу тутэйшых парод. Амаль нідзе не было мацаванняў. Абліцаваныя мяккім пласцікам вертыкальныя сцены і скляпеністая столь не мелі ніводнай падпоркі, лёгка ўтрымліваючы шматметровыя каменныя пласты. Нават час, здавалася, не пакінуў тут свайго адбітку. Усё выглядала не новым, але і не старым, не надта прыгожым і разам з тым надзейным.

Зрэдку ў сценах Бадзяй бачыў дзверы. Некаторыя былі цяжкія, сталёвыя, з малюнкамі перакрыжаваных маланак або голых чарапоў — даўніх сімвалаў смерці. Напэўна, там знаходзіліся энергетычныя ўстаноўкі. Потым пачалі трапляцца бакавыя хады. Некаторыя з іх былі цёмныя, і Бадзяю не ўдавалася разгледзець, што там. Перад іншымі стаялі нават вартавыя, такія ж бледныя, сутулаватыя, з пуставатымі вачыма, як і яго праважаты, толькі ўзброеныя промневымі пісталетамі. Бадзяй зацікавіўся, што яны ахоўваюць, і, дайшоўшы да наступнай варты, спыніўся. Ён чакаў, што яго прагоняць. Аднак праважаты нешта сказаў вартаўнікам на сваёй скрыпучай, як іржавае жалеза, мове, і тыя расступіліся. Бадзяй зірнуў на іх. У вачах у аднаго быццам бліснулі цікаўныя іскрынкі. Бадзяй павесялеў і завярнуў у адкрыты бакавы ход.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шаманка (СИ)
Шаманка (СИ)

Как мало человеку нужно для счастья - знать, что твоя семья рядом, что с родными все в порядке, что у тебя есть свой дом, куда можно всегда вернуться. А если в один момент ты всего этого лишаешься, как жить? Как-как, брать себя в руки, стиснуть зубы и идти вперед! Тогда и дом новый приложится, и даже новая любовь. Правда, перед этим придется пережить столько приключений в космосе, что уже и не знаешь, а нужно ли тебе было все это? Но, как говорится, человеку дано ровно столько, сколько он может выдержать. Судя по всему, у меня выдержка должна быть титановой, не меньше. Но если в конце ожидает такая награда, можно и выложиться по полной, чтобы ее получить. Проды 2-3 раза в неделю. #космос и любовь #попаданка в другую часть Вселенной #любовный четырехугольник #неожиданный финал

Виктория Рейнер , Наталья Тихонова , Ольга Райская , Полина Люро

Фантастика / Космическая фантастика / Попаданцы / Любовно-фантастические романы / Романы