Читаем Споведзь полностью

Казалі, што найгорай было тут пасьля 45-га года. Быў голад, і людзі мерлі. Асабліва тады паміралі людзі з Прыбалтыкі, яны ня так былі звычаныя на мучэньні. Трупаў не аддавалі, хавалі іх між сабою, каб атрымаць на іх пайку. Кажуць, нехта зрабіў пабег. Яму хапіла сілаў толькі дабегчы да поля з турнэпсам — ёсьць на поўначы такая вадзяная бручка. Там ён і застраг. Еў бяз памяці, еў з пяском той турнэпс, і калі яго, наганяючы, застрэлілі й разрэзалі, бо ўсё ж «па-навучнаму», дык у жываце гэтага насьмерць выхудлага шкілета было столькі турнэпсу, што «па-навуковаму» гэта было зусім неверагодна.

Раз у тое «овощехранилище» прывезьлі бульбу з Беларусі. Як жа мы на яе паглядалі! Канвой выдаўся нязгоршы й дазволіў нам у нейкім брудным вядры яе зварыць. Елі мы яе, як торт, як найболыпы дэлікатэс. Аднолькава смакавала яна прадстаўніцам усіх нацыяў. Па бульбінцы мы яшчэ схавалі, нейк перайшлі шчасьліва шмон і перанесьлі іх нашым хворым у зоне, як пераносілі часта й цыбулю, часнык ці нешта, што было можна зьесьці. Голадам і тэрорам трымалі нас, як абцугамі.

Ёсьць у гэтай дзяржаве такі народ: блатныя. Яны жылі ў асобных бытавых лагерох. Гэта жудасны элемэнт, які прайшоў усе грахі і ўсе забароненыя рэлігіяй і чалавечымі абычаямі гадасьці жыцьця, пачынаючы ад забойстваў. Можа, гэта быў і пратэст супраць савецкага ладу, але гэты лад выкарыстоўваў і іх супраць нас, т. зв. «контраў», ці іншага ідэйнага элемэнту. Адным словам, супраць нармальных людзей. Блатныя ў сваіх лагерох галадалі, і ім усё роўна гінуць, дык лепей ужо там, гдзе палітычныя са сваімі пасылкамі. Вось хапіла якой-небудзь блатной Фені аб'явіць на ўвесь голас, што яна не савецкі чалавек, а, напрыклад, унучка Трумэна (ён быў тады прэзыдэнтам), як яе хапалі, кідалі ў вязьніцу й давалі за такую здраду «любимой родине» роўна 25 год! Пасылалі іх, безумоўна, у нашыя лагеры. Гэтыя трумэнавы сваячкі былі найгоршым жахам для нас, ад іхняга слоўніка пачынаючы. Яны маглі абакрасьці, забіць і зарэзаць. Максімальны іх срок ад гэтага ні меншаў, ні большаў. У іх была свая гутарка, пераплеценая рознымі варыяцыямі самага рускага мата. Вось такіх ставілі над намі брыгадзірамі, карацелямі. Анна Пятроўна Скрыпнікава, з якою я сустрэлася ў Мардоўскай АССР у «Дуброўлазе», часам высказвалася шчыра аб лагерным начальстве ці парадках. Яе тады саджалі ў БУР, а з ёю блатных, якія накідаліся на старушку (была ў лагерох 22 гады) і разьбівалі ёй да крыві голаў. Пасьля ўкраінкі на адным з этапаў, у якім наслалі на іх блатных, такі далі ім адпор, так іх зьбілі, што гэтую практыку крыху прыпынілі. Але блатныя любілі адважных людзей і такіх, якіх прасьледавала начальства. Для іх, напрыклад, трапіць на дошку гонару ў лагеры быў найболыпы ўстыд, калі яны былі т. зв. «законьнікамі». Не любілі працаваць, казалі, калі нешта трэба было раськідаць: «Бурыць не строіць — сэрца не баліць». Вось, мусяць, з гэтых меркаваньняў яны добра даволі адносіліся да мяне. Памятую такую адну Кацьку, чорную, высокую, якая аднойчы з гонарам заявіла, што яна паважае мяне, бо я такая ж адважная, як і яна, нікога не баюся, і пачала мне расказваць, як яна задушыла ля ўборнай сваю падружку, а пасьля памагала забіць яшчэ некага — налічыла 6 чалавек… Я ўзялася за голаву. Да яе ніколі не дайшло б, што я мінала чарвяка на сьцежцы, бо і ён хацеў жыць, і што адвага мая з іншых жоралаў і зусім процілеглых мэтаў. Калі нас, неспакойны элемэнт, мелі адвозіць на «Новую Зямлю» (так казалі), дык Фрыма Барысаўна (прозьвішча забылася), якую судзілі як яўрэйку, што хацела «атруціць студні ў Ленінградзе» і г.д. — усё, безумоўна, выдумка, — вось яна й спалохалася, што там яе блатныя зарэжуць. Блатныя абурыліся, прыйшлі да мяне й кажуць: «Ня бойцеся нас, мы вас паважаем, і калі вас павязуць з намі на «Новую Зямлю», мы вас ня скрыўдзім, а вось тую Фрыму Барысаўну б… мы тут прыкончым на месцы». Мусяць, Фрыма Барысаўна адкупілася нейк у начальства, яе нікуды ня выслалі, а нас выслалі ў Абезь з блатнымі, але гэта пазьней.

А тым часам у мяне йшла перапіска з мужчынскімі лагерамі. Пасьля я пачала зьвязваць сяброў між сабою, каб былі кантакты й поўная цэласьць у нас. Пісалі ўжо ваўсю й нашыя дзяўчаты. Сядзелі за гэта ў БУРах, але пісалі, так было лягчэй жыць. У нас стварылася цесная беларуская сям'я. Мы як толькі маглі падтрымоўвалі сябе ўзаемна. Часта, калі мы праходзілі каля 1-га, напрыклад, ОЛПа на працу, дык сябры пазнавалі мяне, яны выходзілі амаль да дроту й розна мне паказвалі жэстамі сваю еднасьць, стойкасьць і братэрства. Я, безумоўна, мала што бачыла праз сьлёзы, а дзяўчаты, нават і стукачы, да гэтых праяваў беларускай сямейнасьці адносіліся амаль жа набажна. Сям'я наша была сапраўды нечым набажна ўзьнёслым, вартым нашай Маці-Беларусі. Толькі гэта было да пары. Вораг спалохаўся, і пачалі вербаваць розных Шапавалаў, дэзарыентоўваць іншых, палохаць і раськідаць па другіх лагерох. Нічога, добрае ніколі ня гіне, яно жывое й сяньня. Не памылюся, калі скажу, што беларусы трымаліся найболей шляхотна й найцясьней.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии