Читаем Споведзь полностью

Раптам дзяўчына ўстае й кажа: «Не палохайцеся, гэта я пасланая, каб вас выкрасьці, мяне на гэта школілі. Ужо тры тыдні мы стараемся, каб чэхі выдалі вас, але яны ня хочуць гэтага зрабіць ні за што. Усіх выдалі, а вас выдаць проста не жадаюць, і нам трэба вас схапіць і ўкрасьці. А цяпер пытайцеся пра сваіх знаёмых на Беларусі й вам усё скажу». Я толькі папыталася пра Петру, і яна сказала мне, што яго ня выратуе, бо ён быў у Саюзе Беларускай Моладзі[72]. Я яшчэ раз папрасіла ратаваць Пётру — дарма. Я анямела з болю й агіды да гэтай шпіёнкі, якая ўлезла пад выглядам «няшчаснай зямлячкі» ў нашую хату й вось чаго начаўпла.

Сябры мне многа пазьней сказалі, што ў зьняволеньні бачылі ў прыбіральні напісанае прозьвішча Пётры й крыж ля прозьвішча, знача, яго забілі…

Я нічога не пыталася ў сьцервы, я не магла глядзець у яе бок і толькі чакала, калі гэты смурод выйдзе з хаты. Яна ж, відно, хацела нам дабра, можа, за тое маё збалелае за Беларусь сэрца, а я яе зненавідзела, як гіену. Я не магла зразумець, як можна лапаць, выкрадаць няшчасных, якія ўставалі з векавое няволі й як маглі стараліся падняць, усьвядоміць народ. Усе прадажныя перакідаліся з лагеру ў лагер, выплывалі пры любых абставінах, як нечысьць, на паверхню, а вось ідэйны, найлепшы наш элемэнт гінуў.

Я разумела бальшавікоў — яны заплацілі велькімі ахвярамі сваю перамогу, але іх перамога — гэта ня нашая перамога, бо мэта іх — вынішчыць нас і асыміляваць, што ж даказалі яны за ўвесь пэрыяд сваяго існаваньня. Яны ж ня могуць жыць з народамі, як брат з братам, як роўны з роўным, але, як той фюрэр нямецкі, гатовыя перарабіцьсілаю на свой маскоўскі лад увесь сьвет, ня думаючы аб тым, якія вартасьці нішчаць… Страшнымі цяпер мне зрабіліся і ўсе тыя харошыя хворыя байцы, якія выжылі з цяжкіх баёў і сапраўды жадалі людзям дабра. «Не вяртайцеся, не вяртайцеся дамоў, вам няма там чаго рабіць…» — іхнія словы.

Цяпер я іх баялася ўсіх, не магла іх ні бачыць, ні чуць. Не адчыняла ім ніколі дзьвярэй больш. Іх недзе перавялі за Прагу з іх штабамі, і чэхі вельмі сардэчна з імі разьвітваліся, хоць многае ім не падабалася. Замест гэтых шэрых скромных герояў з крывавых баеў паявіліся цяпер тылавыя «ваякі» ад МВД, і яны ўжо анулявалі тое добрае й шляхотнае, што было ў франтавікоў. Нельга было цяпер выдаваць нашых, пройдзе час, стрэцца розьніца, болей зразумеюць адныя другіх, тады…

Пераважна гэта адносілася да беларусаў-заходнікаў, якія ня мелі абавязкаў да савецкай дзяржавы, бо не жылі амаль пад ёю, і нічога пакуль што яна ім не дала, нават КПЗБ[73], рэвалюцыйная, марксісцка-ленінская партыя (1923–1938) не прызнала, а хацела ад нас усяго! Усяго безапэляцыйна! Яшчэ на Беларусі чуліся крыкі раскулачаных на сьмерць і вывожаных з хатаў у пустэчы, якімі надзяліў лёс гэтую дзяржаву на пакуту ўсім людзям. Я хадзіла як учадзеўшы — свой боль і боль за харошага беларуса Петру…

Як тут выкруціцца, як ратаваць сям'ю? Аб сабе я ня думала. Вось трэба было плаціць, сурова плаціць за асьліную ўпартасьць сваяго «сацыяліста». Праўда, уцякаць з немцамі, ня маючы з імі нічога супольнага, лагічна, не было пашто, але якая ў Сталіна логіка, калі ад яго капрызаў гінулі мільёны людзей… Такі ўжо лёс, і сапраўды з пагранічнага Вімпэрку, як мы, — трапіць проста на канец сьвету ў Комі, дык гэта трэба мець сапраўды беларускую долю… I вось я ведаю прыблізна, калі па нас прыйдуць, і ведаю тое, што чэхі ня хочуць нас выдаць, і ведаю, што ня маюць права ламаць нам дзьвярэй… Ведаю многа, але як ратавацца — засталося два дні… Паганая «панская» натура, ня можам недзе схавацца ў чэхаў з той няшчаснай прычыны, каб не зрабіць ім зла, бяды, якога «Сібіру» на іх не прыклікаць. Гэта з нас можна дзерці скуру, але мы нікога яшчэ нічым ня скрыўдзілі, мае рукі на тое, каб памагаць людзям, і вось мы як дурні, і што нам самотным рабіць? Бог і мы, вера толькі на Бога продкаў маіх.

Мой «атэіст» разгубіўся не на жарты. Я хоць маю Бога, а ён сваю логіку, якая трашчыць. Быў у мужа адзін харошы пацыент, якому ў свой час многа зрабілася, пан Дворжак, быў ён загадчыкам нейкага спартыўнага клюбу. Пайшлі мы ўтраіх да яго, каб ён нас нейк пераправіў у Пльзэнь, гдзе былі гуманныя, разумныя амэрыканцы, якія калі й саджалі людзей, дык не са зьдзеку, але вінаватых сапраўды. Такое мы чулі праз іх, а ў нас жа віны ніякае! Сьняцца мне тыя амэрыканцы начамі як адзіны ратунак нашай няшчаснай сямейкі.

Вось мы і ў пана Дворжака. Дзянёк позьні, летні, сонечны-сонечны. Ходзяць сабе людзі, шчасьлівыя людзі, ах, якія ж шчасьлівыя — іх заўтра ня будуць красьці… Пан Дворжак ня можа нам памагчы, ён захварэў, выйоаў да нас і так сказаў, што ня можа. Ня мог сапраўды, цераз два тыдні памёр на апэрацыйным стале ад раку мачавога пухіра… Што ж, бліжыцца нейкая непазьбежнасьць… Мне прыпомніўся верш мой адзін з апошніх: «Дай адкупіць мне цярпеньнем паэта долю і волю, і шчасьце народу…»

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии