Читаем Споведзь полностью

У нас яшчэ есьць добры чалавек пан Чада, ён чэх. Хочацца выратаваць хоць Янку. Звонім яму ад пана Дворжака, і Янка едзе да яго. На трамвай сядае ля сквэру, Я з жудасьцю бачу яўрэя Вольфсана, якога мы выратавалі ў часе вайны. Ён з-за дрэва сочыць за намі… Божа мой, а нас жа маглі з-за яго парасстрэльваць… Ну й сьвет, ну й людзі ў гэтым «сацыялістычным сьвеце»… Дамоў ідзем з Юраю, ён мая сіла. Добра, што хоць Янка ў бясьпецы, удар будзе па нас дваіх, і мы вытрымаем! Бог з намі. Я зьбіраю ўсе мае сілы, і ўсю маю веру, і ўсю маю любоў да маяго народу — я вытрымаю! Сын, мае хлапчане, пры мне, і ён усе дасканала разумее. Праўда, ён нейк нам сказаў, што хто быў на версе, той цяпер на нізе й наадварот і як добра, што мы былі й засталіся пасярэдзіне. Цяпер мы выходзім з усіх гэтых рамак, нас узялі на мушку.

Вось мы з сынам у хаце, звоніць тэлефон, то чэх адзін пытаецца, ці мы ўдома… Знача, яшчэ адна загадка раскрываецца. Гэты чэх убіўся нейк у наш дом вайною, каб мы памаглі яму ў складаньні нейкага агульнаславянскага слоўніка. Некалі ён быў консулам у Югаславіі, так, прынамсі, нам рэкамэндаваўся. А мы дурні (я, я), яшчэ кармілі гада ў цяжкі ваенны час… Чорт вас бяры са шпіёнамі, плюю на вас!

Нас з сыночкам чакае бой, добра, што хоць муж у бясьпецы. Калі мяне злапалі на могілках, я з адчаю напісала ліста прэзыдэнту Бэнэшу, каб ён мяне ратаваў, бо ж і я ад яго ў свой час не адраклася. Так непрыстойна пісаць свае «заслугі», але што рабіць, калі трэба ратаваць сям'ю. Думаю аб гэтым цяпер.

Мы з сынам дваіх у маёй пасьцелі чытаем Евангельле па-беларуску, молімся горача Богу. Двое няшчасных супраць сталінскага заядлага апарату, двое самотных беларусаў — Божа, Божа, ратуй нас. Так мы й паснулі, пагасіўшы сьвет.

Разбудзіў мяне бесьперапынны званок і трэск дзьвярэй у сенях. Што робіцца, казалі ж, што дзьвярэй не ламацімуць! Выходжу, а там голас за дзьвярыма: «Мамачка, пусьці мяне, гэта я, твой Янка, я хачу быць разам з вамі, ці ўжо жыць, ці ўмерці…» Адчыняю дзьверы, пан Чада прывёў маяго «галубочка» на маё гора… Мне ж самой было б спакайней. Ну й лёс… Хутка паслала яму пасьцель і падумала сабе, што ўсе ж ён шляхотнейшы, чымсьці я сабе думала…

У нас былі прыгатаваныя тры ўколы, калі б нас бралі на зьдзекі, адныя ці другія — дык мы пастанавілі лепш траім памерці. Уколы ляжалі яшчэ з вайны.

У хаце ў мяне ўсе больш-менш ёсьць, нават сухая бульба. Ходзім па хаце на цыпачках, як духі, болыы ляжымо. Панядзелак. Калі ж ужо будуць нас красьці? Вокны завешаныя, і ніхто ня ведае, што мы ўдома. Ведае толькі той пан Зіка, быўшы югаслаўскі консул, пацук аблезлы, каб ён скруціўся да раніцы… Дзень прайшоў сяк-так. Хлопцаў сваіх я накарміла. Гаворым мы мала, болей думаем. Я яшчэ не чытала «Графа Монтэ-Крыста» Дзюма, вось цяпер пачала чытаць. А няхай яго, ну й літаратура мне трапіла на гэты час… Што ж, і мы тут як на тым востраве Іф…

Я хварэла ўвесь час на язву страўніка, і ад такога перажываньня вельмі пачало мне балець пад ложачкай. Звычайна ссда мне памагала. Было ўжо надвечар, ціха кругом. Я ўстала босая, з распушчанымі косамі да пояса, у доўгім, да зямлі, халаце, узяла шкляначку тонкую венскую й замяшала ложачкаю соду, каб выпіць, як раптам пачаў званіць званок, але так званіць, што я ня выпіла той соды і, трымаючы ложачку рукою ў шклянцы, каб ня бразнула крый Божа, падышла да дзьвярэй і падперла іх моцна плячом. За дзьвярыма гутарка, як на кірмашы, а я стаю, не баюся, вось толькі каб тая ложачка ня бразнула. Мне здаецца, я лекачу. Не, няхай яны ня ведаюць, што мы ўдома… Галосны наш званок грыміць, не перастае. Цямнее. Я на цыпачках іду на сваё ложка. Муж ляжыць, як нежывы, маўчыць, бо й што скажаш? Мераю вокам адлегласьць да вакна. Затрашчаць дзьверы, дык выскачу галавою ўніз, я ведаю, што я ім патрэбная, як і ўся мая кулацкая сямейка. Не, я жывая ня дамся! Званок звоніць, і звоніць, і звоніць да першае гадзіны ўначы. Пасьля мы паснулі.

Ранак быў сонечны, мы хадзілі, елі ціхенечко, амаль ня дыхалі. Была пошта, нехта званіў, але мы нікому не адчынялі. Юрачка, наш неспакойны, як жывое срэбра, сынок, цэлымі днямі сядзеў пад сталом на дыване й ставіў вежы з падушак, што на канапе. Надзіва спакойны малы. «Сынок, ты, напэўна, хочаш на двор, такая ж пагода?» — «Не, мама, што мне з таго, каб быў я на дварэ й ня меў татачка й мамачкі, лепш я пасяджу пад сталом і буду мець мамачку й татачка», — мудра надзіва сказала хітрае наша дзіця.

У мяне заўсёды нейкія запасы ежы. Я сялянка. Вось цяпер гэта ўсё прыдалося. Юры падабаецца есьці смачныя кампоты штодня… Так мы праседзелі тыдзень аж да суботы. У суботу мы выйшлі. У хату наляцела людзей, плачуць, цалуюць нас, прынесьлі ежу й кветкі. Адныя думалі, што мы ўцяклі, другія баяліся, што нежывыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии