Читаем Споведзь полностью

Мне прыпомніліся мае сьмелыя, як на ваенны час, вершы, мой боль над лесам нашых суродзічаў палонных і вывезеных на работу, і тых, што ў лясох, і тых, што па сёлах. Беларус у маю хату — хлеб на стол, часам апошні яго кусочак роўна разьдзелены паміж госьцем і сынам. А прыйдзе час, і мільёны маіх землякоў пашкадуюць мне нават скарыначкі хлеба ў няволі, не памогуць малому хлопцу, адзінокаму й разгубленаму, на пасьляваенных дарогах чужой зямлі. Яшчэ сеці расставяць і зацягнуць у чорны омут, скуль ратуе адзін толькі міласэрны Бог.

Калі аднойчы нясла я праз лес пад канвоем цяжкое бярвеньне й сьнег быў вышэй пояса, я адчула, што душуся, што сэрца маё ўжо адмаўляецца працаваць, і тады падумала аб тых, якія, хвалячы тое, што чыняць над намі, езьдзяць сабе ў галубых экспрэсах ці службовых або ўласных машынах наўпрасткі, праз сьвежыя магілы маяго роду і ўсіх за вайну палеглых дзеля сытасьці іх. Маці наша, Беларусь наша, колькі ж яшчэ будуць зьвінець ланцугамі дзеці твае? Але гэта было шмат пазьней, ужо ў Комі АССР.

А пакуль што дайшлі справы, што Мікулічаў вывезьлі, бо яны не пажадалі ўцякаць, атупелі, амярцьвелі няшчасныя з гора. Такіх браць найлягчэй. Другія ж усе паўцякалі, і нават сястра Мікуліча, якое не прыкмецілі. Знача, павезла сьцерва свой багаты ўлоў. Адпакутуюць за тое, што неўзлюбілі «айца, вусатае крывавае сонца рускай зямлі». Пасьля й нас з мужам асудзяць разам на паўстагодзьдзя, і будзе ім няўцям, як можна не захапляцца «вялікім і мудрым», які пасьпеў ужо пазабіваць і вынішчыць ня толькі род мой, але й паважную частку народу, лепшых яго сыноў.

Колькі іх ужо перавярнулася, тыранаў на нашай зямлі, і кожны крута загадваў найстрашнейшую нагласьць: любіць сябе! «Собака бьющую руку лижет». О, не, не, не, мы нашчадкі Міколы Гусоўскага, мы племя Скарыны, браты Кастуся — мы ўжо вам не сабакі!!! Сьвет перавярнуўся дагары нагамі, усе засланіў сабою, падтрымованы сто мільёнамі штыкоў і аўтаматаў — грузін. Грузія й сяньня ганарыцца, як умела адным сваім прадстаўніком вынішчыць мільёны славян. Хахочуць у кулак грузіны й спадзяюцца гэтак жа хітра прадаўжаць надалей. Жудасны забойца вісіць у іхніх харомах як нацыянальны герой. Проста жадаю ім, каб лепшых яны ня мелі!

Прад вачыма паўзуць манашанькі, як шкілеты, і з прасьветленымі цярпеньнем вачыма, засуджаныя ўдовы з арлоўскай турмы, ня кажучы ўжо аб цярпеньні нашых народаў. Строіць свой посьпех і благабыт на падобным — гэта зажыва стаць жывеламі, ніколі не дастойнымі званьня людзей. Вось цяпер наглядаю, як успрымае гэтае ідалапаклонства сярэднеэўрапейскі культурны народ, і з жалем бачу ажыўшыя з каменнага веку пачаткі жывёльнага ў людзях…

Расплываецца цень Масарыка над яго народам, успаміны аб ім, харошым, вандруюць на дно шафаў, як капіталістычны дысананс, небясьпека сацыялістычнага новага ладу. Адвечныя славянафілы чэхі дарма шукаюць рысаў славянскага ў вусатым і насатым твары Джугашвілі, крыху крывяцца, але загад есьць загад, і Прага пад уплывам новых, барадатых, насатых прарокаў ходзіць на галаве. Няўжо і ім Бог адняў начыста розум? Не, гэта не замена багоў, гэта цынічнае ануляваньне дасягненьняў людзкасьці за дзьве тысячы гадоў прасьветленай, хрысьціянскае эры.

Я пачынаю крыху разумець, што я нарабіла, запісаўшыся ў Саюз чэска-амэрыканскай дружбы, для мяне, прасьледаванай, — гэта страшная небясьпека, але адначасова для мяне як для чалавека — гэта адзіны крытэрый жыцьця, прамень сьвятла ў цьмянай яскіні[77], гдзе мы цяпер апынуліся. Усе грозіць нам згубай, але сумленьня сваяго, твару сваяго чалавечага мы не губляем! Юрачку мы запісалі ў ІМКу, гэта Саюз хрысьціянскай моладзі на манер амэрыканскай. Разам з Фірлінгеравымі ён едзе на Сазаву ў летні дзіцячы лагер. Гэты лагер, кажуць, найлепшы ў сярэдняй Эўропе.

У мужа водпуск, і мы з ім першы раз едзем адпачываць у «Шпіндлерув млын» у Судэты. У прыватным доме адпачынку нам няблага, толькі муж ня хоча хадзіць, ня любіць. Ляжыць на сонейку, выграваецца. А ў гарах хораша, зелена. Пасьля Прагі паветра як найлепшы лек. Кормяць няблага, толькі порцыі мікраскапічныя, і мы даволі галодныя. Які шчасьлівы мой муж, а вось я зусім няшчасная, сумую, лекачу ўся, не знаходжу сабе месца. Раптам баюся за Юру, пішу яму на Сазаву поўныя каханьня лісты. Перажываю. Чаму? Тут усе нямецкае, але немцаў выгналі, ходзяць адныя толькі старушкі ў чорных хустачках, на іх нельга глядзець — колькі трагічнага болю ў іх тварах… Гэты боль аж крычыць, і я яго адчуваю, бо я так добра ведаю, што гэта боль. А кругом вясёлыя курортнікі, папіваюць «півічко», сьмяюцца, ходзяць у горы, і рэшта ім усе абыякава. Праўда, яшчэ тут ходзяць хораша апранутыя дамы — чэшкі. Яны наравяць усё трымацца бліжэй да зьняволеных калонаў, якія працуюць у лесе, відавочна, жонкі калябарантаў. Калі добры, людзкі канвой, дык яны сустрэнуцца, пагавораць…

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии