Читаем Споведзь полностью

Бяда ў людзей іх шматкі, іх рэчы. У нас гэта былі горы кніжак, якія ўчэпіста трымалі маяго мужа пры сабе. Яны, здавалася, яму даражэй за нас з сынам. Я зацінала вусны, і прадчуваньне згубы нейк зусім авалодала мною. Муж шукаў працы. Абяцалі яму яе і ў Карлавых Варах, і ў іншых месцах, а далі ў мястэчку Вімпэрку ў Судэтах ля самай граніцы. Вось крыху толькі заблудзіся, і амэрыканцы схопяць цябе на граніцы ў абдымкі. О, які гэта нязьдзейсьнены, які салодкі сон… Здаецца, нічога не хацеў бы, толькі б не баяцца, што ізноў цябе схопяць і павалакуць, як і іншых, на канец сьвету ў свае суровыя душагубныя сьнягі й маразы.

Чэхі, напэўна, нам і далі гэты Вімпэрк, што спадзяваліся-такі на нейкі розум у беларускіх галовах. Але каго Бог пакараць хоча, дык прытупляе той розум… З мужам на гэтую тэму дарма было гаварыць, і хоць адзіным яго аргументам былі кансэрвы, усе ж ен трымаўся за яго аберуч і з месца скрануць не даваўся. Яму сьнілася Бацькаўшчына, а мне свабода й жыцьцё, гдзе ўсе людзі роўныя — кулакі яны ці люмпэн-пралетары, абы былі чэснымі людзьмі. Здаецца, раз на дзень еў бы, каб толькі не баяўся за сваё адзінае дарагое дзіця. Рэчаістасьць была страшнай: ніякае магчымасьці літаратурнай працы ці наагул працы для сваяго народу, карыснай, канструктыўнай, і гэты, ніколі не засынаючы страх з тылавых «герояў» арміі, якая паволі адыходзіла з Эўропы дамоў, тых, другіх, пакідаючы за сабою.

Алёша не забываў нас. «Дзьве тысячы братоў маіх ляжыць тут», — пісаў ен, перасылаючы здымак Монтэ Касыно й знамянітую песьню аб ім. Пісаў па-польску, бо так яго вучылі ў школе (іначай не вучылі), і польскае навакольле Андэрсавай арміі апалячыла яго начыста. Хлапчаня не магло сьцяміць, што Беларусь — гэта ня толькі тыя, хто зьнішчыў нашых бацькоў; што Беларусь — гэта старая нашая казка-зямля, нашая Маці й нашая мэта. Ня час было пераконваць брата, я яму паслала толькі пачатак свае кніжкі з вершамі аб гэтай зямлі. Мне было радасна з таго, што ен, хоць ён адзіны, выжыў з гэтае вайны. Пасьля пачалі мне пісаць і дзяўчаты, яго сымпатыі, і я пацела, па-ангельску адказваючы на іх лісты. Хлопец быў хоць вады напіся — высокі, стройны й на здымках амаль волат сярод акружаючых яго дробных, нармальных людзей. Толькі, на жаль, любіў джын, у чым мне чыстасардэчна прызнаваўся. Пісаў аб ім і яго камандзір андэрсаўскі. Маляваў хлопца хораша, як растаропнага добрага чалавека. Аляксей, кудэмі ні праходзіла іх армія, усюды лёгка вывучаў мовы й так размаўляў па-італьянску, па-нямецку й дасканала ведаў ангельскую мову.

Пісаў, што мог вучыцца ў Андэрсавай арміі, але хацелася яму ваяваць…

Аляксей быў нашаю радасьцю, а яго сябра з вайсковай ангельскай місіі ў Празе, Сыд Алард — мілым госьцем. А ў вачох паноў долі зямлі, гдзе мы жылі, гэта было сьмяртэльным грахом амаль. Бо хоць брат і біўся супраць таго ж ворага, цяпер аказалася, што ахвяры толькі сьпяць роўныя між сабою па капцах і магілах, а пераможцы дзеляцца на класы.

А я прызнавала толькі паганых і добрых людзей, бо разумны, асьвечаны інтэлігент куды больш патрэбны грамадзтву за азьвярэлага, тупога пралетара, якога мэта пакуль што толькі й толькі — карыта. I так будзе вечна, бо людзі могуць лепш жыць матэрыяльна, але яны не дасканаляцца масава да ўзьнёслага ахвярнага ўзроўню назначаных лёсам адзінак, якія служылі й будуць вечна служыць прыкладам людзям. Ня мэта раўняць усіх людзей да ўзроўню такіх прымітываў. На Захадзе падымаюцца людзі больш да ўзроўню шляхотных інтэлігентаў. Прынамсі, такіх ставяць, выбіраюць, каб валодалі рэштаю.

Муж памалу зьбіраўся ў Вімпэрк, а Юра пайшоў у школу. Муж пісаў, што яму не пагана. Аднойчы я выбралася яго адведаць. Гэта цераз 200 км за Прагаю. У гарах ужо было халадно, і сам Вімпэрк такое цяжкае зрабіў на мяне ўражаньне, што я раніцай уцякла ў касьцёл, каб хоць крыху акрыяць душою. Нідзе яшчэ не было мне так жудасна, як у гэтай мясьціне. Ня высказаць было маяго страху, і муж адмаўляўся мяне разумець. Душа паэта — сэйсмограф. Яшчэ раз паехалі мы туды на сьвятога Мікалая (чэскае старое сьвята) з сынам. Уражаньне не было лепшым. Наадварот. Нават сяньня цяжка мне пісаць пра тыя дні.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии