Читаем Споведзь полностью

Муж там чуўся як рыба ў вадзе. Восеньню 47-га года пан Кржываноска, наш добры знаёмы, ведаючы, як я хачу пабачыць маіх сёстраў, дастаў машыну й павёз нас на Сьнежку, гдзе сустракаліся чэхі з палякамі, бо гара была падзелена напалову. Цудоўна ехалася, пераначавалі мы ў гатэлі прадгор'я й назаўтра пайшлі пехатою на Сьнежку. Нясьлі падаркі, і сэрца сьціскалася ад сустрэчы пасьля столькіх падзеяў, а сустрэча бліжылася. Горы былі восеньню ня меней прыгожыя, лужайкі яшчэ зялёныя, сосны дзявоча задуманыя. ў чыстым небе, а пагода была як высьненая. Юрачка бег лёгка пад горку, а я ўжо ня бегла, як бывала раней, пачало не хапаць мне паветра. На Сьнежцы дзьве гасьцініцы, і ў польскай мы знайшлі нашых! Ніна моцна пастарэла, а Люся была як абразок — такая зграбная, прыгожая, што не адарваць вачэй. Пан Кржываноска адразу сказаў, што такой дзяўчыны нельга пакідаць палякам. Чэхі ўсё яшчэ ня мелі ласкі на іх. Мы завялі іх на наш чэскі бок, я дастала ежу, на стале разлажыла, але есьці ніхто ня мог, мы й гутарылі мала, проста нейк анямелі. Я надзела на пальчык Люсі залаты пярсьцёнак, які мне купіў муж у дзень сьмерці Аркадзія, ня ведаючы аб гэтым. Люся марыла аб пярсьцёнку й была радая. Было яшчэ й на сукеначкі і інш. Юра быў вельмі рад, усё хацеў быць з Люсяй. Даў ёй сваю прыгожую горскую палку.

Я папыталася аб замустве, і цудоўная Люся сумна адказала мне, што ў яе загробны жаніх… Мне пайшоў мароз па скуры. Яшчэ раней, калі я ім усе апісала пра Славачку й пра той чорны цень, які прасьледаваў яго, Люся адказала мне, што, жывучы ў Казахстане, і да яе прыходзіў чорны цень. Першы раз увайшоў праз закрытыя дзьверы ў зямлянку, у якой яны жылі. Усе спалі, Люся яшчэ мылася, і сказаў: «Спой, невеста, не пугайся…» Люсю знайшлі на зямлі абамлелай. Ад таго часу, як і ў Жлобаўцах, многія яго бачылі. Мама прачнецца, а над сьпячаю Люсяй чорны цень. Люся мне казала, што прывыкла да яго. Аднойчы ноччу прачнулася і, убачыўшы цень, папыталася: «Што ты ад мяне хочаш?» — «Тваю маму», — адказаў цень. Цераз два месяцы мама памерла. Цень паказаўся яшчэ раз, і ў паветры пранесьліся словы «Со святыми упокой». Болей Люся тым часам яго ня бачыла, але дзяўчо нейк чакала непазьбежнай сустрэчы з ім, свае сьмерці. Многа пазьней, у 1952 годзе 22 мая, Люся памерла вельмі загадачна, толькі ня духі былі прычынаю яе сьмерці…

Усё гэта неверагодна, але я ня маю падставаў ня верыць чэснаму, найчасьнейшаму брату маяму, маці сваёй і дарагой сястронцы. Я ня маю падставаў ня верыць ім, і я ім веру. Я мела намер забраць з сабою Люсеньку. Перад ад'ездам схадзіла ў чэскую паліцыю, і яны абяцалі мне яе прапісаць, калі ўдасца перавезьці яе ў Прагу. Люся была гатовая йсці з намі, але Ніна так спалохалася, так зьбялела й пачала прасіцца, каб мы ня бралі Люсенькі, бо яе за гэта пасадзяць, а яна ўжо ведала савецкую турму…

Польскае таварыства ахвотна забрала з сабою пад апеку маіх сёстраў. Панесьлі нават іхнія рэчы. Дружныя й харошыя палякі ў горы, як брацьця. А мы йшлі памалу да свае машыны. Са Сьнежкі відно было польскі бок. Мне здавалася, што там бясьпечней крыху. Пайшла мая Люсенька, як русалачка, з імі ў маім зялёным касьцюме, у харошай шапачцы белай. «Каб ня гэты шакалад, што ем, і каб не падаркі ад іх, я думаў бы, што гэта сон», — мудра высказаўся мой Юра.

Як было хораша, што я іх бачыла. Пан Кржываноска ніяк ня мог супакоіцца, што палякам мы пакінулі такое дзяўчо, такое цуда… Задуманая, сумная, як ня з гэтага сьвету, дзяўчынка адышла ад мяне назаўсёды, маленькая Люся… Ня шчодра адмераў ёй лёс ніць жыцьця. Расказвала я ім пра таго Толіка-партызана (мне здавалася, што ён Міша, але людзі з Палавок мне сказалі, што Толік). Успаміналі, як нейкі Сундукевіч (з Лазоў, здаецца) арыштоўваў тату, як гнаў яго Заяц з Тупічан, азьвярэлы на безабароннага пана, аж да Лунны. Яшчэ жыве ў Мастох нейкі Капейка, які прыгарнуўся да Расьціслава ў час вайны, а пасьля прасьледаваў яго толькі за тое, што кулацкі сын. Так даказваў сваю рабскую адданасьць Сталіну, памагаючы фізычна вынішчыць яшчэ жывых. Недзе й далей прадае ў Мастох на лесапільнай фабрыцы такіх жа нявінных. Што ж, залаты фонд сяньняшняга рэжыму. Цераз такіх гінулі людзі, ня ўсе, безумоўна, толькі тыя, хто не ўцякаў, хто не пакідаў гнязда сваяго, зямлі роднай, каму здавалася, што людзі ўсё ж за дабро заплацяць дабром і за праўду — праўдай… Няўжо так вынішчаць увесь наш род?

А крывавыя кіпцюры ўжо памалу заціскаліся ля маяго горла, і малы сынок ішоў насупраць страшнога сіроцтва. Так наканавана ўсяму нашаму роду гінуць на зубах гэтых азьвярэлых людзей. Мне найболей цяжка, бо я кахала гэты народ, кахала яго безгранічна… А можа, гэта толькі шумавеньне, крывавая пена такіх жа крывавых дзён, можа, яшчэ б'ецца чалавечае сэрца ў маяго народу й загамоніць некалі пратэстам супраць садызму? Так мне хацелася гэтаму верыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии