Читаем Споведзь полностью

Муж пісаў з Вімпэрку, клікаў мяне да сябе, бо было яму цяжка. Страшны Вімпэрк, на ўспамін аб якім браў мяне жах. Трэба было здаць хлопчыка на кватэру, а самой ехаць. Мае добрыя знаёмыя Сіраполкі знайшлі нейкую ўкраінку пані Кучынскую, гдзе й аддалі мы Юру, над якім апеку пераняў пан Кржываноска — наш знаёмы чэх, Часта я прыяжджала да Юры, тады мы йшлі на нашую кватэру й праводзілі там пару дзён. Былі тады шчасьлівыя. Я заўважыла толькі, што Юра стараецца быць самастойны, гэта палохала мяне. Пані Кучынскай ён ня слухаў. Муж мала наагул зьвяртаў на яго ўвагі, а цяпер дык зусім ня бачыў яго. Хлопчык вырас велькі, нейк выцягнуўся.

Аднойчы я ехала да мужа. Звычайна спакойна бывала ў аўтобусе, але на гэты раз да мяне ўчапіўся нейкі тып, які вельмі пагана гутарыў па-чэску з расейскім акцэнтам. Бясьсільны, каб вырваць ад мяне хоць слова, ён зьвяртаўся да шофера й да ўсіх з аўтобуса, што гэтая дама-буржуйка сама жыве ў Вімпэрку, а сын яе вучыцца ў Празе і т. п. Мне прыпомніўся Аляхновіч, нічога новага, паўтараецца тое, што перанес калісьці ён. Цераз пару дзесяткаў гадоў так жа адзін з іх «прадстаўнікоў» нападзе на мяне ў Польшчы па дарозе ў Крынкі. Калі муж спаткаў мяне ў Вімпэрку, я паказала яму на прасьледавацеля, і ен адразу ўцёк. Таксама ў Польшчы ўцёк той чакіст у лес, не даяжджаючы да Крынак…

Ішлі мне па пятах, сачылі, акружалі, і толькі муж мой быў глухі й сьляпы й па-ранейшаму баяўся, каб хоць не пераехаць граніцы ў Заходнюю Германію. У мужа была медсястра й сакратарка, якой бацька быў немец, а любоўнік — партыйны актывіст, чэх, вельмі зацікаўлены нашымі асобамі. Муж і тут ня бачыў нічога страшнага, наадварот. Мне ўсё было ясна, але я рабілася пасыўнай і, як тупая авечка, ішла на зарэз. А трэба было браць сына й ратавацца, бараніць жыцьцё адзінага сына й сваё. Злачыннае кіданьне нас Сталіну пад ногі ніколі не лягло камёнем на сумленьне маяго мужа. Мы для яго былі хутчэй рэчы, чымсьці жывыя людзі.

У яго былі свае зацікаўленьні, сваё жыцьцё. Будучы ў Вімпэрку, я варыла яму, падавала, паліла ў печы, а ў свабодны час малявала алавікамі ці акварэльлю. Калі ён ехаў далёка на вызавы, дык браў мяне заўсёды з сабою. Тады я глядзела на лясы, на пакінутыя ў іх немцамі хаткі й думала пра Беларусь. I тут і там было для мяне страшна. Страшна, калі вайна, але страшней, калі на яе крывавых сьлядох прадаўжаецца сабачае, нізкае сачэньне, мучэньне й выдаваньне людзей, якія ня хочуць гнуцца, не патрабуюць лпраўдвацца й не паддаюцца загаду, каб любіць тое, перад чым некалі здрыганецца людзкасьць, як перад пеклам. Логіка тут была рэчай сьмешнай, а подласьць і нізасьць законам дня. Цяпер многае зьмянілася, але такое робіцца й далей, але хоць крыху маскуецца, тады ж гэта было яўна, выразна нагла.

I так пасьля высокай эўрапейскай культуры ў Чэхаславаччыну прыходзілі паняцьці: мядзьведзь — начальнік, тайга — закон… Аднойчы ў суботні вечар мы нешта гаварылі з мужам, як раптам пазваніў нехта, калі мы выйшлі адчыніць, дык у дзьвярох стаяў Юра й хахатаў. У яго былі канікулы, і ён сам прыехаў да нас. Колькі ж было тады радасьці! Аднак Юра хацеў паезьдзіць на лыжах, і муж завёз яго на самую граніцу да знаёмых, гдзе былі лыжныя тэрэны[80] й нават трамплін. За тою граніцаю жылі людзі, якім цяжка было пасьля вайны, але якія падымаліся эканамічна й маральна, і жыцьцё ў іх з кожным днём рабілася лепшым. Я паехала па Юру, але ён яшчэ хацеў паезьдзіць на лыжах. Да нас вярнуўся сам, прыбег на лыжах! Ехаў праз пакінутыя сёлы, і было, яму страшна. Яшчэ ня ўсе абжылі тады чэхі ў т. зв. «погранічы», яны запрасілі на гэта нават балгараў, і вось «братушкі» памагалі там рабіць калгасы. Сколькі кароў, столькі начальнікаў на пакатых баках Судэцкіх гораў. А некалі там кожны гаспадар меў па некалькі кароў, і агульная іх колькасьць была дзесяць раз большай і дзесяць раз лепшай ад калгаснай. Людзі на ўсё гэта глядзелі скептычна, але, як казалі немцы: «Бэфэль іст бэфэль» — і вось кожны гэтаму прыказу падпарадкоўваўся, каб толькі ня трапіць у сталінскія крывавыя кіпцюры.

Прафэсар Шпачэк напісаў мне, што хацеў бы мяне бачыць і пагаварыць. У Прагу паехаў муж, але Шпачэк, паводле яго слоў, нічога не хацеў з ім гутарыць.

Сестры ўжо добра ўладзілі сваё жыцьцё, і здавалася, што ім будзе спакойна й добра. Мае знаёмыя, хто як мог і хто чым мог, памагалі ім. Яны нават пісалі, што ім яшчэ ніколі так добра не жылося. Была добрая кватэра й кожнай праца, і ўсе тры разам. На жаль, ім хацелася яшчэ лепей, галоўнае — весялей. Усё гэта кончылася посьле трагічна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии