Читаем Споведзь полностью

Як жаль, што не відно канца лагером і зьняволеньню, і здаецца, што яно толькі пачынаецца. Мне несказана цяжка. Са сваімі прадчуцьцямі я толькі пакута, вечна настарожаная бяда маяму мужу. Ён сабе ляжыць, чытае, і нічога хімэрнага, несамавітага яго ня мучыць… Нявесела мець паэтку за жонку, недзе думае ён сабе. А я бягу ў касьцёл, там правіць ксёндз яшчэ немец, якога не пасьпелі прагнаць. Што ж мне рабіць, каб было лягчэй? «Адпраўце мне імшу па памершых», — прашу ў ксяндза. Гавару яму, хто я й што мне вельмі, вельмі цяжка. У касьцбле ня так, як у царкве, я стаю, малюся, але мне й пасьля імшы не палегчала…

Ідзе экскурсія на Сьнежку (найвышэйшая там гара, нешта 800 мэтраў)[78], я ўпрасіла мужа, каб пайшлі й мы. Хораша, так хораша, неба блізка, а калі захмарылася, дык воблакі плывуць пад нагамі, не нагледжуся на прыгаство, скачу лёгка, як каза, я ня ведаю змучаньня, але пачынаецца дождж, мы заходзім у турысцкую хату, перакусваем нешта. За намі ўбягае, засопшыся, тып з партфэлем і пытаецца, ці ня ўздумаем ісьці яшчэ на Сьнежку? Шпіён, шпік за намі й тут, у гэтых божых гарах, ледзь ужо дыша, няшчасны вырадак, як жаль, што ня йдзем на Сьнежку…

Дамоў у Прагу вяртаемся аўтобусам і пасьля цягніком. У аўтобусе як пад стражай проста адчуваецца, як акружылі. У цягніку ўжо вальней. Едзем дамоў, і нам сумна, ужо сьцяна дыму й сажы над Прагаю, здаецца, цяжэй стала дыхаць.

Юра вернецца за пару тыдняў. Ад'яжджаючы, мы былі ў яго на Сазаве, вазіў нас на лодцы, частаваў абедам. Былі мы з другімі бацькамі й ля іхняга круга, гдзе пяюць і чытаюць малітву. Хлопчык тут чуецца добра, а з нас такі рады, такі рады. Нешта трэба напісаць яму, галоўка не працуе на такой цудоўнай рэчачцы, просіць, каб я яму крыху дапамагла. Сам ён зробіць лепей, калі захоча, але я крыху памагаю. Маці.

Едзем, і я аб ім думаю, так ужо хочацца пабачыць сыночка. За гэтыя тры нядзелі столькі пошты! Назаўтра бяруся за парадкі. Столькі прыгожых рэчаў мне купіў муж, калі мы ад'яжджалі: новы нэсэсэр, туфелькі адныя, другія, шорты. Усё гэта складаю на месца. Выціраю сьцены, вытрасаю дываны, драткую[79] паркет, мыю, шарую, прасую цэлы дзень, да чацьвёртай гадзіны ўначы, каб ужо ўсё гэта кончыць. Праца адганяе трывогу.

Назаўтра доўга сьпімо, мужу яшчэ цераз дзень на працу. На падлогу падае пошта, бягу, бяру лісты, і сярод іх адзін, гляджу, з Полыпчы, ад мае сястроначкі Люсі. Заміраю: чаму ж не ад мамы, баюся адкрыць ліста… Божа мой, даю яго мужу… Муж адчыняе ліста, чытае, маўчыць, зьбялеў нейк… Божа мой, мама памерла ў 45-м годзе з голаду ў Казахстане, тата загінуў у гродзенскай турме, Расьціслаў загінуў у арміі Касьцюшкі ў 45-м годзе 28 красавіка, Аркадзій загінуў у 44-м годзе 27 ліпеня ў арміі Андэрса ў Італіі… Ногі мае з ваты, і сьвет кружыцца, кружыцца… Праўда гэта? Праўда гэта? Ці не замнога столькі на чалавека за раз? О, мама… О, Славачка, няўжо й ты наважыўся мяне пакінуць, браціку мой… Аркадзічак, Тату… Гэта няпраўда, няпраўда, няпраўда… Бяда мне, бяда, як перажыць мне й пашто жыць?.. Божа мой, барані дзіця мае адзінае, ратуй маяго мужа… Юрачка, сыночак мой, як табе, Юра? Я, здаецца, згубіла розум, білася аб падлогу галавою, грызла зямлю. Сапраўды, я, здаецца, здурэла.

Толькі цераз пару дзён пайшла старацца, каб мне дазволілі паслаць пасылку ў Полыпчу, апрануць няшчасных, Люсі паслаць лекі, бо хварэла на бруцэлёз, якім заразілася ад гавец у Казахстане…

Трэба было паехаць і паглядзець, ці жывы Юра? Ноччу мне прысьнілася, каб не наракала, што можа быць яшчэ горай, яшчэ страшней. Сьмерць і гора абступілі мяне з усіх бакоў, надыходзіў нейкі абсалютны канец, трагічнае завяршэньне цярпеньня. Што ж, у гэты час муж мой меў ненармальную жонку. Здаецца, ніхто з людзей ня меў такога жудаснага болю, як я… Сестрам я ўсё паслала сваё, і людзі мне памагалі. Адзела іх усіх, пааддавала ўсе, што мела. Люсенька была шчасьлівай. Памаглі ім і мае сябры ў Польшчы, далі ім кватэру ў Вроцлаве, далі працу. Цяпер яны маглі жыць.

Толькі я стала горам для сваей сям'і, уся душа мая была з мёртвымі. Удома быў толькі мой цень. На імшу я дала па іх у касьцёл, і каталіцкі ксёндз маліўся па іх. Яшчэ сьцерва папярэдзіла мяне, што пражскія сьвятары, якія засталіся, цяпер агенты іхнія і ўсё даносяць… Ня ведаю, ці гэта было праўдаю, але мне рабілася страшна нават ад пачутага расейскага слова.

А сёстры жылі, ачунялі. Што толькі магла, я ім слала — і прыгожую ябланецкую біжутэрыю, і лекі, і новае, і крыху ношанае, і гэтым жыла. Жаль мне было часам мужа, бо са мною ўжо не было ніякай гутаркі, як з дурнем. Настаўлю фагарафіяў памершых і ўглядаюся.

А на працы ў мужа пачало ня ладзіцца, пачалі яго змушаць уступіць у партыю, але бн сказаў ім, што лекар і ксёндз ня сьмеюць быць партыйнымі. Партыяў чатыры, а яны для ўсіх. Пачалі памалу капацца пад намі ўсюды, і спакою ўжо ў нас не было.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии