Читаем Стэфанія полностью

Горад ляжыць у развалінах, жыццё пачынаецца спачатку, а той, хто гарцаваў тут перад вокнамі калісьці, ён, былы яе муж, хутка апынецца ў таварняку, што стаіць на запасных рэйках,— і ў далёкую, далёкую дарогу, да Варкуты, дзе снегу — з каптуром, амаль што круглы год... А раней яна шыла да вайсковых парадаў для ягонага Агеньчыка белыя павязкі на ногі, і ўсе яго родныя з вуліцы Талстога выходзілі глядзець, як ён ехаў на кані пасля параду пад Заходнім мостам у той бок, дзе стаяў знаны ў горадзе Белполк. Калі ж ён прыязджаў да бацькоў, Агеньчык стаяў у двары, прывязаны да сцяны (доўгі прабой у чорным бярвенні, — вось, значыцца, нашто ён быў там убіты, — пад час вайны, у дзяцінстве, ніяк не ўдавалася даўмецца гэтага). I пакуль ён са старым бацькам сядзеў на ганку, Агеньчык стаяў спакойна і цярпліва, а калі доўга быў у пакоі, конь асцярожна прасоўваў доўгую галаву з жоўтай грыўкаю ў адчыненае акно, проста да стала... Бацькаў бацька, другі мой дзед, Іван Антонавіч, некалі быў кандуктарам на чыгунцы, пасля гарадавым і любіў з важнасцю нагадаць пра гэта ў хаце, маючы на ўвазе Мінскі дом першага з’езда РСДРП: «Я ведаў, што яны там збіраюцца, — але маўчаў», — і ўсе рабілі выгляд, нібыта вераць яму. А можа, і сапраўды верылі.


19


— ...Так, а потым надышоў час развітвацца з Масквой. Тры спектаклі мы зрабілі і сыгралі тут за гады сваёй вучобы. Астатнія павінны былі дапрацоўваць і афармляць ужо ў Віцебску.

Мы прыехалі туды ў дваццаць шостым годзе — гэта і было пачаткам будучага Другога Беларускага драматычнага тэатра, пасля — акадэмічнага імя Якуба Коласа. Каб давесці да выніку працу над распачатымі пастаноўкамі, з намі ў Віцебск паехалі і нашы кіраўнікі, настаўнікі Смышляеў, Афонін, Хачатураў, балетмайстар Лашчылін, мастак Нікіцін, піяніст Шнэерсон, машыніст сцэны Ягуноў. А пазней прыехалі і іншыя нашы памочнікі па вучэбнай працы ў студыі — мастак па касцюмах Аносава, бутафор Юркевіч...

Адкрываўся наш тэатр у Віцебску трыма спектаклямі. Ігралі «У мінулы час» Бэна — нейкую нудоту аб прыгонным праве, — там хлопца і дзяўчыну прывязвалі да дрэва, іх елі мурашкі... Потым, значыцца, — «Сон у лет­нюю ноч». I — «Астап» Глобы, дзе вельмі вылучаўся Павел Малчанаў.

— А што ўвогуле ўяўляў сабою той ваш новы, «віцебскі перыяд» і першы для вас, ужо не студыйны, а самастойны тэатр? Ды і вы самі ў ім — якія былі?

— Як табе адказаць, гэта цяжка вызначыць словамі, але вось зараз, гледзячы з сённяшняга свайго дня, мне здаецца, што тады пачало, спярша пакрысе, з’яўляцца ў нашай рабоце ўсё болей такога... ну, вытворча-патэтычнага і плакатнага, кідкага...

— Савецкага.

— Відаць, так.

— Вось Заір Азгур, як скульптар, бачыць у сваіх успамінах і форму ўсяго гэтага, піша, што стылем вашых тагачасных спектакляў рабілася тэатралізацыя жыцця, гэткая рэвалюцыйная карнавальнасць і што ты гэты стыль выяўляла сабою даволі яскрава.

— Стыль — так, ён быў падобны на сам час... Мне яшчэ пашанцавала, я ў Віцебску перад усім гэтым індустрыяльным у рэпертуары сыграла іншае — мы ўжо гаварылі: — і ў «Вакханках» Эўрыпіда, і ў «Эрасе і Псіхеі» Ежы Жулаўскага, што пераклаў на беларускую мову Янка Купала. Але ўсё часцей нам прапаноўвалі папраўкі на што-небудзь класавае, пралетарскае. Спачатку гэта рабілася яшчэ ў даволі мяккай форме.

Прыклад. Мая Псіхея павінна была, паводде тэксту п’есы, існаваць у розных гістарычных эпохах. Спярша — у старажытнай Грэцыі, у Аркадыі, пасля ў Рыме — куртызанкаю, у сярэднія стагоддзі — мнішкаю, герцагіняю эпохі Адраджэння, утрыманкай у банкіра — пры капітапізме, значыцца, а потым — у турэмным сутарэнні, адкуль яе вызваляе Эрас. Для таго часу, для нас саміх спектакль быў цікавы. Музыку напісаў кампазітар Крукаў, нам яна падабалася ўсім. Касцюмы таксама былі добрыя, празрыстыя такія, мы ў іх «прасвечваліся», і з блізкага аэрадрому яшчэ прыходзілі лётчыкі з палявымі біноклямі — разглядаць дык ужо разглядаць, да самага апошняга... Ну вось, і пасля прэм’еры заходзіць да нас за кулісы, як на маю думку, то сакратар абкома партыі, усміхаецца добрай усмешкай, віншуе, хваліць і дадае, што было б яшчэ лепей, калі б пасля ўсіх карцін у спектаклі ішла б і такая: Псіхея ўжо ў наш час — у цэху, з чырвонай хусцінкай пераможцы вытворчага спаборніцтва... А неўзабаве з’явіліся ў нас на сцэне ўжо «Рэйкі гудуць» Кіршона, «Авангард» Катаева, «Качагары» Гурскага, галоўнага тэатральнага начальніка рэспублікі. I амаль нічога не памятаю з таго, што рабіла ў тых пастаноўках.

А ў «Эрасе і Псіхеі», калі маёй герцагіні спявалі, чыталі вершы і казалі: «Вы падобная на Сонца!» — яна адказвала: «Тады гуляйце ў Сонца!» I потым яшчэ доўга мы, акцёры, ужо развітаўшыся з Віцебскам, згадвалі гэтыя словы, зрабілі з іх сваё добрае пажаданне адзін аднаму, вымаўляючы іх са змененым сэнсам: «Гуляйце ў сонцы!» — у сонечным, цёплым святле, у радасці,— пакуль можна...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза