Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Ведаеце, такая пастаноўка пытаньня, мне, шчыра кажучы, не падабаецца. Вось можаце сабе ўявіць пытаньне — чым мы адрозьніваемся ад французаў або ад італьянцаў? У галаву ж ня прыйдзе. А ў нас яшчэ цяпер вельмі балючы момант гістарычных крыўдаў і вельмі складаных адносін з Расеяй... Я ня ведаю. Я не магу гаварыць агулам пра Расею, або агулам пра Беларусь. Я магу гаварыць пра людзей. І ў Расеі, і ў Беларусі я знаходжу вельмі шмат людзей, якія блізкія мне па духу. Я зь імі блізка, як і з тымі эўрапейцамі, зь якімі пасябравала ў Эўропе. Але часам ты адчуваеш сябе так, як той турэцкі пісьменьнік, які аднойчы сказаў: у Эўропе я адчуваю сябе лепш, чым дома, таму што дома — я чужы. Я там як бы чалавек іншай арыентацыі, як бы не зусім турак. Так што такія паняцьці як сапраўдны расеец, сапраўдны беларус — мне не падабаюцца ні расейскія патрыёты, ні такія занадта ўжо «выпечаныя» беларусы. Мне здаецца, што трэба навучыцца ўсім разам жыць і браць адзін у аднаго з культуры тое, што можна ўзяць. А вось такая жорсткая пастаноўка пытаньня мне неяк не падабаецца...

Максімюк: А да якой канкрэтна расейскай культуры Вы сябе залічваеце? Таксама да культуры, у якой выступае і расейскі імпэрскі дыскурс, які такія «ўскраіны» як Беларусь і Ўкраіну лічыць неад’емнай часткай шырэйшага «рускага сьвету»?

Алексіевіч: Вы ж самі ведаеце адказ на гэтае пытаньне. Як нармальны інтэлектуал, я, зразумела, не магу аднесьці сябе да імпэрскага дыскурсу. Таму што для нармальнага гуманітарыя гэта абсалютна агідная рэч. Я гэта не магу падтрымліваць. То бок я падтрымліваю гуманітарны дыскурс, тое, дзе чалавек падобны на чалавека, і дзе чалавек з чалавекам сыходзяцца. Я магу да гэтага паставіцца толькі так. А вось да гэтых часовых пастановак пытаньняў — да гэтых дзіцячых захворваньняў — я, зразумела, не магу па- сур’ёзнаму паставіцца... Я ж не падтрымліваю ні расейскіх патрыётаў ці расейскіх фашыстаў, або Пуціна зь нейкімі ягонымі гульнямі з Украінай і Беларусьсю. Вы ж самі як нармальны інтэлектуал ведаеце адказ на гэта...



Чаму гэтая размова магла і не адбыцца?

Максімюк: Я ведаю адказ, але я проста хацеў бы, каб у нашай размове прагучалі адказы і на зусім відавочныя пытаньні...

Алексіевіч: Калі Вы чыталі мае кнігі, дык Вы ведаеце, што там зусім іншае стаўленьне. Я стаўлюся да гэтага сьвету як гуманітарый...

Максімюк: А я стаўлю такія відавочныя пытаньні якраз таму, што ведаю, якія камэнтары ў Беларусі зьбіраюць Вашы інтэрвію... Людзі цяпер, калі можна так сказаць, чапляюцца за кожнае ваша слова...

Алексіевіч: Ну дык вось чаму мне і ня вельмі хацелася з Вамі размаўляць. Не таму, што я дрэнна стаўлюся да Радыё Свабода, хоць яно ўжо крыху стала такім гета — туды ходзяць асаблівыя людзі, асаблівы адбор такіх агрэсіўных людзей... А таму, што я ведаю, што ўсё роўна нешта знойдуць... Наша культура і наш час — настолькі табуіраваныя, што замест сур’ёзнага аналізу, абмеркаваньня, цьвярозага стаўленьня да сябе і сапраўды сур’ёзных размоваў, якія маглі б адбывацца хоць бы ў нашым коле — зараз зноў пачнецца гутарка пра тое, што яна не гаворыць па-беларуску і што яна ня вельмі любіць беларусаў. Рэч ня ў тым, люблю я беларусаў або не. Я хачу, каб мы думалі. Час цяпер вельмі складаны. Ад таго, што мы тут адзін аднаго б’ём па галаве, да ўлады прыходзяць зусім іншыя людзі, і наша Беларусь засталася тры кілямэтры ззаду замест таго, каб выкарыстаць тыя шанцы, якія былі ў яе ў пачатку перабудовы. І мы, менавіта з-за такой агрэсіўнасьці часткі нашага грамадзтва, страцілі той час і тую магчымасьць.

Максімюк: Я не магу Вам абяцаць, што рэакцыя на гэтую нашу размову будзе неагрэсіўная. Але я маю надзею, што сам я гавару з Вамі не агрэсіўна...

Алексіевіч: Так, не перажывайце. Я пагадзілася на размову з Вамі таму, што гэта якраз Вы папрасілі...



Пра савецкае і беларускае

Максімюк: У расейскай Вікіпэдыі пішуць, што Вы — савецкая і беларуская пісьменьніца. Вы прымаеце без засьцярогі абодва гэтыя эпітэты? Савецкая пісьменьніца — гэта гучыць горда? А як зь беларускай?

Алексіевіч: Ну, чаму горда? Гэта быў час, у якім я пражыла большую частку свайго жыцьця. І я ў сваіх «чырвоных утопіях», скажам так, стала энцыкляпэдыстам савецкага часу — гэтых 100 гадоў, таму што савецкі, «чырвоны чалавек» ня скончыўся з канцом савецкай сыстэмы, а жыве і ў наш час... Я апісвала гэты час. Я была часткай гэтага часу. Я не магу сказаць пра кагосьці «савок» або «гома савецікус», бо я была такім самым «гома савецікусам», як і тыя людзі, зь якімі я жыла. Навошта адмаўляцца ад свайго часу, ад пражытага жыцьця? Трэба зразумець, што гэта было і чаму гэта зьнікла, і як гэта зьнікала. Вось у чым справа. Так што эпітэт «савецкі» зусім мяне не прыніжае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература