Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

А беларуская пісьменьніца? Я жыву ў Беларусі і я лічу сябе беларускай пісьменьніцай. Адначасова я не магу адмовіцца ад расейскай культуры, проста я апынулася ў такім часе, дзе ўсё гэта было зьмешана, дзе ўсё гэта было як бы ў адным сплаве. І гэта немагчыма так агрэсіўна разьдзяліць. 90% Беларусі размаўляе на расейскай мове. І што вы з гэтым зробіце, нават калі на кожным скрыжаваньні вы будзеце крычаць, што трэба любіць родную мову? Каб любіць родную мову, трэба было па-іншаму пражыць апошнія 200 гадоў. Гэтай магчымасьці ў нашага народу не было. Але гэта ня значыць, што я не павінна яго любіць і паважаць. Проста гэты наш час існуе ў такім раскладзе. У гэтым трэба існаваць і палітыкам, і нам, гуманітарнай эліце. Трэба гэта зразумець. Мне падабаецца, як вы гаворыце па- беларуску, мне падабаецца мова шмат якіх маладых людзей... А вось вывучаная беларуская мова, на якой гаворыць частка людзей, гэта не зусім беларуская мова. Ды важна, што людзі хочуць на ёй гаварыць, і слава Богу. Але народ гаворыць або на трасянцы, або па-расейску.



Пра Станкевіча і Федарэнку

Максімюк: Калі гаворым пра любоў да беларускай мовы, у мяне такое пытаньне: наколькі для Вас істотнае тое, што ў Беларусі ствараецца на беларускай мове — то бок перш за ўсё беларуская літаратура, пераклады, песьні бардаў? Для Вас важна, каб беларуская мова не памерла для нацыянальнай культуры? Ці, можа, яе сьмерць — ужо непазьбежны працэс, а значыць, ня варта моцна і натужвацца?

Алексіевіч: Магчыма, я да гэтага падыходжу крыху інакш. Мне цікавы ўзровень, на якім зроблена нейкая рэч. Разумееце, любіць нешта бяздарнае або сярэдняе проста ад патрыятызму я не лічу абавязковым. Я люблю тое, што мяне адкрывае, я люблю сапраўдныя рэчы... Напрыклад, «Любіць ноч — права пацукоў» Юрыя Станкевіча. Я помню, што калі гэта прачытала, я ахнула. Я ўбачыла добра зробленую рэч. Для мяне важны ўзровень, а ня тое, на якой гэта мове... Які сэнс у чымсьці, што перакладзенае на іншую мову нагадвае дзіцячы садзік.

Максімюк: Акрамя Станкевіча, якога вы згадалі, ёсьць яшчэ іншыя беларускія пісьменьнікі, узровень якіх вам падыходзіць?

Алексіевіч: У свой час мне было цікава чытаць Андрэя Федарэнку. Я вырасла на вёсцы, але паколькі мае бацькі былі савецкімі настаўнікамі, я больш жыла сярод кніг. Але мяне заўсёды хвалявала тое вясковае жыцьцё, за якім я ўсё ж назірала збоку. А ў Фэдарэнкі гэтае жыцьцё і вясковыя людзі паказаны вельмі матэрыяльна і цікава. Ён зрабіў на мне вялікае ўражаньне. Ну і, зразумела, я чытала хутчэй клясыкаў, чым сучасных беларускіх пісьменьнікаў — напрыклад, Вячаслава Адамчыка, Янку Брыля...



Самыя ўлюбёныя пытаньні

Максімюк: Яшчэ адно відавочнае пытаньне. У сэнсе — відавочнае для мяне, але не зусім відавочнае каму іншаму. Як Вы лічыце, ці магчымая беларуская нацыянальная культура на расейскай мове? Як Вы гледзіце на сваю творчасьць — Вашы кнігі, гэта частка і беларускай нацыянальнай культуры, ці яны належаць выключна расейскай культуры?

Алексіевіч: Я б гэтага не хацела, і гэта была б няпраўда, калі б сказалі, што мае кнігі — гэта частка толькі расейскай культуры. Яны — таксама частка беларускай культуры, таму што і ў характарах, і ў дэталях, і ў самым жыцьці вельмі шмат беларускага матэрыялу. Гэта і першае, і другое. Проста ідэя «ўтопія» гаварыла на расейскай мове, і вось зрабіць мой праект, як я яго сабе ўяўляла, можна было толькі на расейскай мове. Я вось чытала некаторыя выказваньні ў той дыскусіі вакол Нобэлеўскай прэміі, дзе некаторыя пыталіся — а хто гэтыя людзі? У сэнсе — хто героі маіх кнігаў? А хто тут жыў у савецкі час — няўжо марсіяне? Тут жылі беларусы, і яны якраз так жылі... Калі б я напісала гэтую сваю «мастацкую энцыкляпэдыю», назавем яе так, на беларускай мове, гэта была б няпраўда. Не гаварыў у савецкі час народ тут на беларускай мове.

Максімюк: Паколькі Вы згадалі дыскусію вакол Нобэлеўскай прэміі для Алексіевіч, дазвольце мне паставіць Вам адно пытаньне ва ўмоўным ладзе. Толькі адно, абяцаю. Дапусьцім, Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую літаратурную прэмію. У Стакгольме з нобэлеўскай лекцыяй яна выступала б як беларуская пісьменьніца ці як расейская? І ці згадала б яна ў сваёй лекцыі пра беларускую мову і пра тое, што ёй у Беларусі пагражае пагібель як мове жывой культуры і камунікацыі?

Алексіевіч: Вы задаяце пытаньні, адказы на якія відавочныя. А яшчэ, я Вам адкажу на гэтыя пытаньні, калі атрымаю гэтую прэмію.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература