Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Што тычыцца жывой трансьляцыі Нобэлеўскай мэмарыяльнай лекцыі Сьвятланы Алексіевіч, спадар Дзікавіцкі паведаміў, што кіраўніцтва каналу робіць усё магчымае, каб гэта зрабіць, але канчатковы адказ будзе толькі 4 сьнежня.

Аляксей Дзікавіцкі патлумачыў, што «Белсат» зьвярнуўся ў EBU (Эўрапейскі вяшчальны саюз — European Broadcast Union). EBU будзе мець пэўныя трансьляцыі праз Швэдзкае тэлебачаньне. Беларускія тэлеканалы ўваходзяць у EBU, за што плацяць штомесячныя складкі, і могуць лёгка зьвярнуцца на Швэдзкае тэлебачаньне з просьбай аб трансьляцыі.

«Мы будзем рабіць трансьляцыю асноўных урачыстасьцяў 10 сьнежня, дзе таксама нельга здымаць, але робім гэта праз Швэдзкае тэлебачаньне. Мы будзем рабіць трансьляцыю і з прэсавай канфэрэнцыі 6 сьнежня, якую будзе даваць Алексіевіч — таксама праз EBU. Што тычыцца Нобэлеўскай мэмарыяльнай лекцыі, мы яшчэ ня ведаем, ці швэды дамовіліся з Нобэлеўскім камітэтам, каб гэтую лекцыю трансьляваць. Чакаем пацьверджаньня, ці дадуць нам сыгнал Нобэлеўскай лекцыі, якая адбудзецца ў панядзелак. Калі ў пятніцу нам адкажуць, то мы будзем наўпрост яе трансьляваць».

Таварыства беларускай мовы зьвярнулася да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі зь лістом, у якім гаворыцца, што жывую трансьляцыю трэба правесьці, «улічваючы значнасьць для нашай краіны гэтай падзеі і шматлікія просьбы грамадзян Беларусі». Афіцыйнага адказу ад спадара Давыдзькі пакуль няма.


Вялікія думкі напярэдадні Нобэля

3 сьнежня 2015

Сяргей Дубавец, Менск

Вялікія, казаў Уладзімер Караткевіч, ня ў сэнсе «великие», а ў сэнсе «большие».

Аляксандар Лукашук калісьці назваў літаратурнага Нобэля для Беларусі Чарнобылем наадварот. Маштаб гэтай пазытыўнай падзеі для нацыі сувымерны з маштабам той нэгатыўнай.

Літаратурных набэлістаў называюць геніямі чалавецтва. Кожнае іх слова ўспрымаецца як ісьціна і прароцтва па ўсім сьвеце. Мы, вядома, можам гэта ўсё аспрэчваць, але нашы пікіроўкі адыдуць у нябыт разам з намі, з нашым зямным існаваньнем. Тады як літаратурны Нобэль для Беларусі — набытак, які не дэвальвуецца часам. Праз тры ці пятнаццаць пакаленьняў нашы нашчадкі будуць радасна распраўляць плечы пры слове «Алексіевіч». Праўда, і наступствы Чарнобылю праз тры ці пятнаццаць пакаленьняў, дзякуючы навуцы, стануць яўнымі і таму рэальна страшнымі.

Трэба сказаць, што ва ўласнай нашай гісторыі маштабу літаратурнага Нобэля адпавядае, бадай, толькі постаць Скарыны — першадрукара беларускай Бібліі, трэцяй такой у сьвеце (пасьля немцаў і чэхаў). Праз год зь невялікім нашай першай друкаванай кнізе споўніцца 500 гадоў. Але набліжэньня гэтай падзеі не адчуваецца. Як і набліжэньня нобэлеўскага трыюмфу Алексіевіч. Мала хто пра гэта чуў, ведае і ведаць хоча. Нацыя не заўважае сваіх посьпехаў у маштабе ўсяго чалавецтва і на ўсе вякі.

Вядома, можна сказаць, што нацыя толькі фармуецца (ці можа наадварот — расфармоўваецца), што русыфікацыя прывучыла беларусаў адчуваць сябе жыхарамі якога-небудзь правінцыйнага Таганрогу, што Лукашэнка — агент ФСБ і ўвогуле кіраўнік саўгаснага маштабу… Напэўна, праўда ў гэтым ёсьць. Але гэта ня праўда анталягічнага ўзроўню, а толькі праўда штодзённых газэт.

Жыцьцёвы досьвед дазваляе мне быць высокай думкі пра наш народ. І не ў прэзыдэнцкім сэнсе, што «народ харашо ражает і кушает», а якраз паводле мудрасьці, арыстакратызму душы і таленту. Урэшце фэрма ня можа ўзрасьціць генія чалавецтва. І ўся гэтая русыфікацыя і замбаваньне крымнашамі — рэчы наносныя і ў маштабах вечнасьці вокамгненныя. Усё мінецца, сутнасьць застанецца.

Дык вось пра сутнасьць. Беларусы не заўважаюць Скарыну, не заўважаюць Нобэля, але ж і Чарнобылю яны не заўважылі. Хваробы і сьмерці блізкіх заўважылі, вядома, хто сутыкнуўся. Але найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — не.

І вось што падумалася. Для беларусаў Скарына, Чарнобыль і Нобэль — зьявы ня толькі аднаго касьмічнага маштабу, але і аднаго парадку. У гэтым шэрагу ёсьць яшчэ адна падзея — Вайна. Касьмічна стратная для народа Першая сусьветная, якая перайшла ў сувымерныя паводле стратаў сталінскія рэпрэсіі і завяршылася гэткай жа маштабнай Другой сусьветнай.

Гэта як глыбінная прышчэпка — у самую сарцавіну людзкога мэнталітэту — ад усяго касьмічнага, сусьветнага і глябальнага — добрага ці благога. Ай, лепш ня трэба — ні думаць пра гэта, ні ведаць, ні разумець. Сама істота на ўзроўні падсьвядомасьці адштурхоўваецца ад Нобэля, як ад Чарнобылю. Дайце спакою, не чапайце, не траўмуйце псыхіку. Хай сабе вялікае ўбачыцца на адлегласьці, але не цяпер, не пры нас. Занадта блізкае сонца спапяляе. Гэта далёка яно цёплае, ласкавае, усьміхаецца.

Савецкая траўма на беларускай мэнтальнасьці не загаілася. Усе гэтыя два дзясяткі гадоў яе вярэдзіць і вярэдзіць улада. Адсюль ідуць і ўнутраныя забароны думаць пра палітыку, пра родную мову ці заходнюю цывілізацыю.

Але час мацнейшы за ўладу, за траўму і за мэнтальнасьць.

Беларускія габрэі, каб не траўмаваць дзяцей, пачалі расказваць ім пра галакост толькі праз сорак гадоў пасьля вайны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература