Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

І вось гэты першы сьвет не варожы ні беларускаму сьвету, ні заходняму. Давайце спадзявацца, што прыйдзе дзень, і ў спрэчцы двух «рускіх сьветаў» пераможа менавіта гэты. Хоць бы таму, што нашмат менш крычыць і значна больш робіць.


« Сёньня ня час Вацлава Гаўла, а час Пуціна, Лукашэнкі, час сілы»

16 лістапада 2015

Алесь Дашчынскі, Менск

14 лістапада ў Парыжы адбылася сэрыя тэрарыстычных актаў, у выніку якіх загінулі больш як 130 чалавек, сотні параненых. Адказнасьць узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала сытуацыю вакол тэрактаў у Парыжы.

Дашчынскі: Тэракты ў Парыжы скаланулі ўвесь сьвет. Як Вы ацэньваеце гэтыя падзеі? Чаму мішэньню стала менавіта Францыя?

Алексіевіч: Я думаю, што тое, што адбылося ў Парыжы — гэта толькі пачатак. Насамрэч «Ісламская дзяржава» абвясьціла ўсім вайну. І гэта ўжо было ў Расеі. Бо катастрофа над Сынаем — гэта тэракт. Эўропа, Расея, якая таксама ўступіла ў гэтую вайну, павінна быць гатова да выкліку, які зрабіў ісламскі сьвет. Нас чакаюць новыя страты, новыя катастрофы. Гэта зусім відавочна, паколькі эўрапейская кааліцыя аб’ядналася, Расея ўступіла. А яны там ужо бездапаможныя, таму яны будуць дзейнічаць партызанскімі, тэрарыстычнымі мэтадамі. А тут мы зусім бездапаможныя перад вар’яцтвам адзіночак. Сучаснае грамадзтва ўразьлівае перад адзіночкамі. І гэта будзе ланцуг адзіночак і сьмяротнікаў. Наогул, гэта новая форма вайны. І насамрэч сутыкнуліся дзьве цывілізацыі, два сусьветы.

Дашчынскі: Як гэтыя тэракты могуць паўплываць на сытуацыю ў сьвеце? Ці можа Эўропа адмовіцца ад дэмакратычных каштоўнасьцяў дзеля бясьпекі?

Алексіевіч: Так, гэта вялікі выклік эўрапейскаму сьвету, эўрапейскім каштоўнасьцям. Пра гэта заўсёды кажа Мэркель. Зь іншага боку, Эўропа, асабліва Нямеччына, прымае такую вялікую колькасьць уцекачоў. Я сама бачыла як гэта адбываецца, як людзі гатовыя дапамагчы. Разам з тым аказваецца, што сярод тых, каго прынялі, выяўляюцца тэрарысты. Для звычайнай сьвядомасьці вельмі цяжка прыняць усё гэта. Эўропа будзе супраціўляцца, там вельмі моцны сьвет эўрапейскіх каштоўнасьцяў Але гэта выпрабаваньне, вядома.

Дашчынскі: А як гэта будзе ўплываць на Расею, ці будзе мяняцца палітыка Пуціна?

Алексіевіч: Палітыка Пуціна сёньня пабудавана на пазыцыі сілы. Сьвет не заўважыў, як Расея пераўзброілася, мае добрае войска, новую зброю. Мая апошняя кніга называецца «Час second-hand». Мы зноў вярнуліся да сьвету са зброяй. Зноў зброя ўсё вырашае. Я лічу, што трэба змагацца з ідэямі, а не забіваць людзей. Але сэканд-хэнд поўны — сьвет вярнуўся да мінуўшчыны. Я асьцерагаюся, што гэта будзе вайна ня ў звыклай форме, а ў форме адзінкавых партызанскіх вылазак. Але партызанства будзе распаўзацца па ўсім сьвеце. Нядаўна я ляцела з Парыжу, і нейкі халадок, ужо ўсяму не давяраеш. Побач сеў юнак арабскай зьнешнасьці, ува мне, даволі талерантнай беларусцы, зьявіўся недавер. Ён усьміхаецца, а ў мяне недавер. І я разумею, што мы ўсе нясем вось гэтыя страты. Хаця ў мяне вельмі многа сяброў сярод мусульманаў, вельмі адукаваных, цікавых людзей. Але калі пераможа барбарскі мусульманскі сьвет, то яны стануць першымі ахвярамі, яны гэта цудоўна разумеюць. То бок мы стаім перад новымі выклікамі.

Дашчынскі: А тое, што рабіла Расея ва Ўкраіне, анэксія Крыму, акупацыя Данбасу, ці можа гэта быць стымулам для такіх дзеяньняў, якія здарыліся ў Парыжы?

Алексіевіч: Там больш складана, бо Данбас — гэта бліцкрыг, які не атрымаўся. Як аказалася, гэта значна складаней. Ну разьвязалі грамадзянскую вайну, але сьвет выступіў супраць, і Ўкраіна гэта не прыняла. То бок тое, на што спадзяваліся, не адбылося. Таму і Сырыя ў тым ліку, гэта вырашаюцца нейкія вялікія геапалітычныя праблемы. Але я не палітык і я магу толькі здагадвацца і казаць, што мы сталі жыць у іншым сьвеце. і ўжо перасталі давяраць адно аднаму. Калі вас правяраюць ад і да, то я не разумею як на стадыён можна пранесьці аўтамат Калашнікава? Прычым стадыён недалёка ад таго месца, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя прэзыдэнта Францыі. А ў той самы час, у мяне забіраюць крэм, тонік... То бок сьвет не гатовы супраціўляцца гэтай новай форме вайны. І калі яны там перабіралі мой чамадан, гэта дзіўна выглядала на фоне таго, што адбылося.

Дашчынскі: Як падзеі ў Парыжы будуць уплываць на Беларусь, на яе дачыненьні з Эўропай? Здаецца як заўсёды Лукашэнка выйграе ад такой сытуацыі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература