Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

У гэтым адзначылася большасьць праціўнікаў Нобэля для Алексіевіч: ад гарэзы Задорнава (які не пагрэбаваў адмачыць жарт з нагоды катастрофы зьбітага над Данбасам малайзійскага «Боінга-777») і фантаста Лазарчука — і да бліскучай Тацяны Талстой, якой я б з радасьцю дала любую прэмію, уключна з Нобэлем. Таму засмуціла адна фраза: «Я віншую яе, мільён даляраў яшчэ нікому кішэню не адцягваў». Далей Тацяна Талстая тлумачыць сваю рэакцыю: «Гэтым рашэньнем Нобэлеўскі камітэт сказаў, што сыры магнітафонны запіс, малаапрацаваныя, непрывабныя тэксты цяпер цэняцца... Гэта характарызуе культурны ўзровень самога Нобэлеўскага камітэту». Я шчыра спадзяюся, што пасаж пра мільён у кішэні не характарызуе ўзровень Тацяны Талстой. Ня царская гэта справа... Думаю, усё больш складана: Талстая і па незабытым паходжаньні, і па стылістыцы, і па звычках — арыстакратка, сучасная, вядома, але тым ня менш. Сьвятлана Алексіевіч — і па паходжаньні, і па сутнасьці разначынец. Тыя «маленькія людзі» — недарэчныя векавухі, кампаньёнкі, адзінокія і няшчасныя, пра якіх піша Талстая, намаляваныя зь пяшчотай, зь любоўю, але і крыху звысоку. Не раўня: слабыя, якім моцны можа дапамагчы, а можа — і не, чым потым папракне сябе. А Алексіевіч піша пра гэтых людзей як пра роўню, яна сама — адна зь іх. Яна ім сястра. Роўнасьць — катэгорыя не арыстакратычная. Таму, мне здаецца, рэч менавіта ў клясавай непрыязі, а не ў мiльёне, які кішэню не адцягвае.

Людміла Ўліцкая паступіла іначай: шчыра прызнаўшыся, што Алексіевіч — не яе пісьменьнік, павіншавала набэліятку, а таксама і расейскую, і беларускую літаратуру. І дадала: «Сьвятлана Алексіевіч выдатна робіць тую справу, якую яна робіць». Гэта зразумелая і годная рэакцыя.

Да Праханава, Прылепіна і Лімонава, мабыць, на покліч душы далучыўся і яшчэ адзін «неопочвенник», Вадзім Левенталь. Гэта малады пісьменьнік. На ягоным рахунку літаратурная крытыка, некалькі апавяданьняў і аповесьцяў і невялікі раман «Маша Рэгіна». Я чытала, калі выйшаў, два гады таму. Запомнілася нямногае: правінцыйная дзяўчына Маша становіцца знакамітым эўрапейскім кінарэжысэрам, а шчасьця ў жыцьці ўсё няма і няма. «Маша і тры мядзьведзі» (у сэнсе — тры мужчыны) — і з усімі ўсё дрэнна. І вось тлумачыць нам, някемлівым, аўтар у калёнцы «Известий», што «чалавек, які зьбірае і расшыфроўвае інтэрвію — гэта журналіст. Пісьменьнік — ён стварае гісторыі».

Праблема ў тым, што любая з гісторыяў Сьвятланы Алексіевіч кранае і цаляе ў цябе чулым словам значна больш, чым проза Левенталя. Таму што гісторыі ён стварае прыкладна так: «... чарада не падзей нават (якія ж гэта падзеі; размазьня адна), а чыстага, дыстыляваная жаху, — менавіта яна, мяркуючы па ўсім, і падштурхне Машу да думкі пра тое, што — зноў жа: гэта не была думка, гэта было прыцягненьне зямлі для ядра, якое ляціць (прывітаньне Стопарду) зь Пізанскай вежы, пэўная зьнешняя непазьбежнасьць таго, што — ёй трэба як мага хутчэй нарадзіць дзіця». Зразумела, што дакладнасьць і выразнасьць Алексіевіч такога пісьменьніка можа ўсур’ёз спалохаць.

Гэта, і праўда, самы просты шлях — абвінаваціць аўтара, які працуе ў жанры verbatim, у тым, што ён нічога ня робіць — толькі запісвае.

Але Алексіевіч ня проста запісвае — стварае поліфанічны гул галасоў, скрупулёзна камбінуючы, будуючы кампазыцыю трагедыі. «У сапраўднай трагедыі гіне не герой — гіне хор», — пісаў Бродзкі. Гэта можна было б паставіць эпіграфам да ўсёй яе творчасьці. Усе мы ведаем, што прыгожы кадар і нават добры актор — гэта не кіно, кіно — гэта шмат і шмат у чым рэжысэрскі мантаж, а ўжо дакумэнтальнае кіно...

Памятаеце, Адорна пытаўся: «Ці магчымая паэзія пасьля Асьвенціма?». Пасьля вайны, Афгану, Чарнобылю, краху краіны, якую многія лічылі сваёй? Адамовіч, Брыль, Калесьнік, Гранін разумелі гэтую праблему. Часам прыдумляць і прыкладаць ад сябе — проста няёмка: такія ўжо гісторыі, пра якія «літаратурна» ў нашым звыклым разуменьні гэтага слова ня скажаш. Таму нон-фікшн (у прыватнасьці, verbatim — жанр Алексіевіч) становіцца ўсё больш папулярны — і ў сусьветнай літаратуры, і ў тэатры, а постсавецкая прастора па-ранейшаму «паперадзе плянэты ўсёй».

Дадам: нобэлеўскія прэміі па літаратуры ў гэтым стагодзьдзі былі прысуджаныя Тэадору Момзэну (за «Рымскую гісторыю»), Анры Бэргсону (за філязофскія кнігі), Бэртрану Расэлу (за філязофію і публіцыстыку), Уінстану Чэрчылю (за мэмуары). Наўрад ці тады хтосьці галасіў, трасучы кулакамі: «А Бібліі б вы таксама не далі Нобэля, гэта ж нон-фікшн нібы?» — пытаецца наконт гэтага расейскі пісьменьнік Ігар Сьвінарэнка. Гратэск, але праўда.

Чаму дакумэнтальны фільм можа атрымаць галоўны прыз Канскага фэстывалю, а проза, створаная на дакумэнтальнай аснове, ня можа атрымаць Нобэля? Напэўна, таму што — стоп, увага, зноў Левенталь: «Нягледзячы на тое, што фармальна Алексіевіч і беларускі журналіст (аргкамітэт назваў яе беларускай пісьменьніцай), але піша (расшыфроўвае) яна на расейскай мове, і прэмію далі «у залік» расейскамоўнай скарбонкі — цяпер справа да нас дойдзе ня хутка».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература