Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

У Нямеччыне, Францыі, Японіі яна лічыцца адным з найбольш выдаваных замежных аўтараў. Тры гады таму Сьвятлана Алексіевіч атрымала галоўную літаратурную прэмію ЗША.

На наступным тыдні яна — грамадзкі рэдактар нашага радыё. Штодня спадарыня Алексіевіч будзе дзяліцца думкамі і назіраньнямі пра тое, што адбываецца з намі цяпер, а на пятніцу яна даручыла журналістам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму «Чым жыве чалавек у сёньняшнім сьвеце».

Напярэдадні юбілею са Сьвятланай Алексіевіч гутарыў журналіст Аляксандар Уліцёнак.

Алексіевіч: Апошнія 30 гадоў я пішу хроніку «чырвонай цывілізацыі». Дасьледую «чырвонага чалавека». Як з адной гэтай вялізнай імпэрыі атрымалася многа розных краінаў, у якіх пачынаецца свая гісторыя. Але паўсюль усё яшчэ жыве гэты чалавек. У каго ён ператвараецца? Як? То бок вывучаю, аналізую 100 гадоў руска-савецкай гісторыі.

Уліцёнак: Наступнае тады пытаньне — пра вялікую савецкую ўтопію, мітамі якой жыве той самы звычайны чалавек. Хто ў гэтай гісторыі вас найбольш уражвае?

Алексіевіч: Самае цікавае для мяне — сам чалавек. Тут, у Беларусі, час нібыта спыніўся, атрыбутаў сацыялізму захавалася, як нідзе. Дапусьцім, у форме сацыяльнага кантракту з насельніцтвам. Мне падаецца, каб тут была, як яе называюць — дыктатура ў чыстым выглядзе, то яна б так доўга не пратрымалася б. Атрымліваецца, яна мае апірышча. І абапіраецца менавіта на нешта ў чалавечай душы. Ці не таму працэнтаў 60-70 яна задавальняе? Вось з гэтым і цікава разабрацца.

Уліцёнак: І напрыканцы — пра каханьне. Скажыце, пра яго пісаць лягчэй, чым пра вайну?

Алексіевіч: Пра вайну таксама вельмі складана… Ну а пра каханьне пішацца вельмі марудна. Наагул, усе кнігі займаюць у мяне шмат часу: гэта сотні людзей, таму мінімум сем-дзесяць гадоў ідзе на адзін твор.

Каханьне сёньняшняга ўзору, калі мы адкрыліся сьвету, калі ўвесь гэты непаўторны, вялізны досьвед стаўся нашаю часткай, нашмат больш ускладнілася. Бо, бачыце, іншымі становяцца людзі. І зь імі ўжо па-іншаму гаварыць трэба! Іх ужо цікавяць абсалютна іншыя рэчы… Тое адбіваецца літаральна на ўсім. Аднак асабліва — на каханьні.

З аднаго боку, цяпер няма калі кахаць — трэба працаваць і выжываць, а жыцьцё высока падняла планку. А з другога боку, чалавек ужо зразумеў: нічога ў сьвеце ня мае сэнсу, акрамя таго, якога мужчыну ці якую жанчыну ты знойдзеш…


«Хацелі ў будучыню, а трапілі ў мінулае»

2 чэрвеня 2008

Аляксандар Уліцёнак, Менск

Сёньня пісьменьніца разважае, чаму «чырвоны чалавек», выхаваны за саветамі, застаецца і ў сёньняшнім дні, чаму савецкая мінуўшчына вабіць нават маладое пакаленьне, ці ўсё ў тым часе было выключна чорнага ці шэрага колераў?

Алексіевіч: У мінулым стагодзьдзі былі дзьве страшныя й энэргетычныя ідэі: фашызм і інтэрнацыянальны сацыялізм у бальшавіцкім варыянце. Абедзьве пацярпелі паразу. Хоць бальшавіцкі сацыялізм пратрымаўся крыху больш.

Дзякуючы чаму? Атрымліваецца, нешта ёсьць у гэтай ідэі такое, што заварожвае людзей. Улічыце: яна захапіла лепшых, прыгожых. Уяўленьне пра гісторыю, што ўладу захапіла купка авантурыстаў, садыстаў і прымусіла мільёны жыць па-іншаму — неразумнае, нікчэмнае.

Я дастаткова шмат займалася мэмуарамі пачатку стагодзьдзя, гісторыяй рэвалюцыі і зразумела: усё да гэтага ішло, тут і трагічнае супадзеньне мэнтальнасьці, і нэндзы, і разрухі — працэс вельмі складаны… А ў выніку маем «чырвонага чалавека».

Ён мне вельмі цікавы. Асабліва сёньня, у наш час, калі ў паветры выразны дух кашалька, нажывы, дух мамоны, калі ўсё падпарадкоўваецца страўніку, «дванаццаціперснай кішцы»… На гэтым фоне магу сказаць, напрыклад, што мне даспадобы жанчыны ваеннага пакаленьня — такіх прыгожых душ больш ніколі ня будзе. Гэта былі самыя цудоўныя людзі!

У тым нашым жыцьці, якое аддаляецца, было ўсё ж шмат моцнага і цікавага, высокага гістарычнага досьведу. Вось многія і сумуюць па тым часе. Прычым ня толькі старэйшыя, але й маладыя.

Бо гэты новы сьвет, той варыянт, які ў нас атрымліваецца (у нас жа не народна-дэмакратычная рэвалюцыя — гэта нейкі намэнклятурны капіталізм, або намэнклятурна-постіндустрыяльнае грамадзтва, ня ведаю, як лепш назваць) — гэта зусім ня тое, што мы хацелі. У імя чаго зьбіраліся некалі стотысячнымі мітынгамі.

Атрымалася нешта іншае. Хацелі ў будучыню, а трапілі ў мінуўшчыну.

У мяне новая кніга так і называецца «Час second-hand: Канец «чырвонага чалавека»».


«Беларус хоча пераменаў, але ня хоча ўзрушэньняў»

Аляксандар Уліцёнак, Менск

3 чэрвеня 2008

Сёньня Сьвятлана Алексіевіч разважае, як беларуская мэнтальнасьць уплывае на цяперашні стан соцыюму й краіны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература