Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

А мы жывём цяпер у часе культу прыватнага. Аднак гэты вульгарны пэрыяд хутка пройдзе. Вось мы паезьдзім, паглядзім сьвет і ўбачым: там людзі ўжо не зьвяртаюць увагі, як, напрыклад, апрануты чалавек, што для нас цяпер дужа важна. Калі я прылятаю ў Менск, першае, што бачу ў аэрапорце, далей у горадзе — жанчыны на высокіх абцасах, размаляваныя, вельмі добра апранутыя, нібыта сёньня ва ўсіх іх нейкае сьвята… А ва ўсім сьвеце тое ўжо нецікава!

У гэтым сэнсе прыйшоў час дэмакратызму, прыязнасьці, асабліва я тое заўважыла ў Швэцыі — ды паўсюль. Я была ў кампаніі з каранаванымі асобамі, мільярдэрамі, дык па адзеньні цяжка здагадацца пра сацыяльны ранг чалавека: тыя самыя джынсы, тыя самыя акуляры — толькі іншы рахунак у банку.

Усе занятыя абсалютна іншым, калі шукаюць сэнс у жыцьці. Апроч гэтага мінімуму ў грамадзтве спажываньня, да якога мы рвемся, каб аднаму мець, скажам, «мэрсэдэс», другому скрыню піва штодня, ёсьць нешта больш значнае.

Сапраўды, з-пад вечка труны не пра тое ж будзе згадваць нябожчык, якія ў яго былі туфлі ці марка аўтамабіля? Зусім не пра тое… Адзін расейскі мільярдэр, які нечакана захварэў і чакаў найгоршага, сказаў мне: я ўсё маю, я ўсё паспытаў, але ў апошнюю мінуту буду ўзгадваць, як піў віно з туфліка каханай жанчыны.

Выходзіць, з сабой чалавек бярэ тое, што — Над. Над матэрыяльным.


«Мы ўвайшлі ў сьвет без ілюзій»

9 чэрвеня 2008

Аляксей Знаткевіч, Прага

На мінулым тыдні грамадзкім рэдактарам нашага радыё была пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

Знаткевіч: Сп-ня Алексіевіч, Вы кажаце, што сёньня чалавеку трэба адказаць: што важна, акрамя прыватнага жыцьця. Што найбольш важнае цяпер для Вас асабіста па-за межамі прыватнага?

Алексіевіч: Я думаю, таксама пошукі гэтага сэнсу. Паколькі сьвет цалкам зьмяніўся. Я разумею, што Біблію не перапісалі, але ўсё ж сыстэма каштоўнасьцяў зьмянілася. Такое нечаканае выпрабаваньне, як выпрабаваньне матэрыяльным — гэта спакуса такая для чалавека.

Я працую над новай кнігай пра тое, што з намі адбылося за апошніх 20 гадоў на постсавецкай прасторы — я ўжо трыццаць гадоў пішу біяграфію імпэрыі, біяграфію гэтага чалавека, ці аўтабіяграфію, бо ў маім жанры людзі самі распавядаюць пра сябе — таму для мяне вельмі важна знайсьці ў словах нейкую новую электрычнасьць, новы сэнс... Таму што мы ў сябе дома ў Беларусі часам захапляемся барацьбой, бо мы ў запозьненым стане, ня вырашылі яшчэ праблемы палітычнай улады, праблемы нацыянальнай ідэі, і барыкадная культура захінае ад нас масу іншых пытаньняў, якія непазьбежна паўстануць, калі мы вырашым гэтыя чыста палітычныя пытаньні.

Знаткевіч: А гэтыя пытаньні можна вырашаць ужо цяпер, ці ўсё ж ёсьць нейкія базавыя палітычныя пытаньні, якія сьпярша трэба вырашыць?

Алексіевіч: Я як пісьменьнік магу адказаць на гэтыя пытаньні, я не палітык. У савецкай школе нас вучылі, што чалавек сам па сабе добры, а гэта абставіны робяць яго дрэнным. Але гэта зусім ня так. Калі карыстацца рэлігійнай мовай, ёсьць нібыта нейкі першародны грэх, але ў прынцыпе чалавек вечна боўтаецца між дабром і злом. І як мы зразумелі пасьля сусьветнай рэвалюцыі, нам здаецца, што мы нейкія асаблівыя — расейцы, беларусы, эстонцы... Гэта, вядома, такія хваробы росту. Перамагчы зло можна толькі на сваёй тэрыторыі — на тэрыторыі сваёй душы. Але гэта нямала.

Знаткевіч: На нашым сайце ў інтэрнэце наведнікі даволі актыўна камэнтуюць Вашыя думкі, выказваньні — я б найперш хацеў працытаваць камэнтары ў нечым нязгодных, каб была магчымасьць для дыскусіі. Наведнік Міхась Мазак піша:

«Я не магу пагадзіцца з думкай Святланы Алексіевіч, што голая дыктатура — не асноўнае, на чым трымаецца цяперашняя ўлада. Быццам бы ёсьць нешта больш глыбокае. Паверце маім назіраньням (а я стасуюся зь вялікай колькасьцю разнастайных тыпажоў) менавіта страх і безвыходнасьць дамінуюць у настроях людзей. Яны баяцца, прычым ня могуць растлумачыць, чаго менавіта. І гэта часьцяком ідзе праз выхаваньне ў дзяцінстве, мае глыбокія карані ў папярэдніх пакаленьнях Беларусаў». Як бы Вы пракамэнтавалі такое меркаваньне?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература