Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Я ня ведаю, дзе ў мяне ёсьць камплімэнт Пуціну і ўладзе. Я належу да тых людзей, якія ня могуць быць заадно з уладай, гэта ўвогуле традыцыя нашай інтэлігенцыі. Я ня ведаю, дзе гэта чалавек у мяне вычытаў. Часам людзі спрачаюцца ня зь іншым чалавекам, а зь нейкай ідэяй, якая ў іх у галаве. Не, я думаю, што тое, што адбываецца ў Расеі — гэта, вядома, больш энэргічна, хутка, чым у нас, але я ніколі не сказала, што гэта тое, чаго я або людзі, якіх я любіла ў 1980-90-я гады, хацелі. Ня ведаю, дзе чалавек гэта ўзяў.

Знаткевіч: Магчыма, ён камэнтуе Вашыя словы пра тое, што рэжым Ельцына разбураў Расею, а прыйшоў Пуцін і здолеў спыніць нейкія алігархічныя працэсы, але шмат хто лічыць, што тыя самыя капіталы перайшлі ў іншыя рукі, а розьніца між багатымі і беднымі ня зьнікла, і Расея па-ранейшаму алігархічная, толькі што ў алігархаў памяняліся імёны...

Алексіевіч: Я ня ведаю, калі я гэта казала. Я казала іншае, што Пуцін стаў перад пытаньнем: альбо Расея разбураецца, альбо яе трэба неяк сабраць. Ён сабраў яе мэтадамі, якія ён ведаў, мэтадамі, скажам, камандна-вайсковымі. Мяне, магчыма, зразумелі неяк спрошчана.

Знаткевіч: Некалі ў часопісе «ARCHE» Вы, адказваючы на пытаньне пра будучыню беларускай мовы, выказаліся даволі пэсымістычна, ці нехта скажа «рэалістычна», і сярод іншага сказалі: «Мы пацярпелі паразу». Калі б гэта было пытаньне пра дэмакратыю ў Беларусі, гэтая фраза была б зразумелая, але чаму мы ў гэтым кантэксьце? Наколькі я разумею, беларуская мова ня ёсьць нечым, за што Вы змагаліся, нейкай каштоўнасьцю сама па сабе, ці я памыляюся тут?

Алексіевіч: Рэч у тым, што калі я кажу «мы пацярпелі катастрофу», я кажу аб нашых дэмакратычных уяўленьнях, нашых ідэалах, пра якія мы думалі, седзячы на кухнях і прыгожа ўяўляючы, як мы будзем свабоднымі, і думалі, што ўся справа ў камунізьме, а выявілася, што ўся справа ў чалавеку. Я пра гэта казала, я ніколі не казала пра мову.

Знаткевіч: Але пытаньне было канкрэтнае пра пэрспэктывы менавіта мовы — і Вы казалі, што мы пацярпелі паразу ў пытаньні мовы.

Алексіевіч: Праблема мовы заўжды даволі далікатная для мяне, паколькі я не пішу па-беларуску, мяне часта ў гэтым папракаюць, бо так склалася маё жыцьцё, што я нядобра ведаю беларускую мову. У маёй сяброўкі, пісьменьніцы Марыі Вайцяшонак — у яе была цётка, у якой яна вырасла, і ў яе вельмі чароўная беларуская мова, на якой мала хто ў нас піша... У мяне ў сям’і заўжды гаварылі па-расейску, і таму я гэтую праблему заўсёды абыходжу, каб не кранаць нечыя пачуцьці, бо для некага гэта вельмі балюча. Нядаўна мы размаўлялі з Генадзем Бураўкіным, і ён сказаў, што, Сьвета, Вы павінны дараваць людзям, якія Вас часта абвінавачваюць, таму што нам вельмі балюча...

Калісьці мне і Быкаў гэта казаў. Я нікога не абвінавачваю, але я стамілася, калі мне 20 гадоў кажуць: чаму вы не размаўляеце па-беларуску, ня пішаце. І вось тое, што я раблю — ідэя ў мяне напісаць 7 кніг, я напісала чатыры, — гэта аўтабіяграфія ўтопіі, а савецкая ідэя размаўляла па-расейску. Я пра гэта пішу, а не пра расейскую ці беларускую гісторыю. Мяне цікавіць менавіта тыпаж савецкага чалавека. Таму калі мяне спрабуюць загнаць у кут і казаць пра мову, то мяне ці тады не зразумеў карэспандэнт, ці Вы не зразумелі... Я ў гэтыя пытаньні ніколі не ўваходжу, гэта ня тая прастора, дзе я пачуваю сябе свабоднай і бесстароньняй.

Знаткевіч: Вы шмат пішаце і кажаце пра «чырвонага чалавека», чалавека савецкага — наколькі Вы лічыце савецкім чалавекам сябе асабіста, ці Вы за савецкім чалавекам назіраеце ўсё ж збоку?

Алексіевіч: Ведаеце, я думаю, што савецкі чалавек нават Вы, хоць я падазраю, што Вам каля трыццаці гадоў. Я дык тым больш, таму што мне гадоў нашмат больш. Я прайшла са сваімі героямі ўвесь шлях, я ніколі ад іх не адмаўлялася. Гэта я напісала «У вайны не жаночае аблічча» і адчувала рамантызм веры, які перажыло тое пакаленьне, калі ідэя была маладая, моцная... Калісьці я сустрэлася з Акуджавам, і ён казаў, як ён малады ішоў на фронт, а ягоная цётка сумна паглядзела на яго і кажа: «Два фашызмы б’юцца», а ён казаў — «Я не зразумеў, пра што яна кажа». Я таксама не разумела.

Але калі я паехала ў Афганістан і мы зь верталётчыкамі ўзьняліся над зямлёй, і там бачу — штосьці блішчыць, і мне кажуць — там ляжыць некалькі соцень цынкавых трунаў... Калі я ўбачыла бессэнсоўнасьць гэтых сьмерцяў, гэтай ідэі сусьветнай рэвалюцыі, я прыехала адтуль свабодным чалавекам.

То бок я думаю, што я іду разам са сваімі героямі. Я імі захапляюся, недзе не разумею, недзе баюся, але адзінае, што я магу абсалютна шчыра сказаць, што мне вельмі шкада міту аб добрым прыгожым чалавеку, у які мы тады верылі. Магчыма, яго не было, але мне падабаліся тыя людзі. Падабалася ваенная генэрацыя, хоць іх можна сёньня абвінаваціць, што яны маўчалі, і што ГУЛАГ — гэта было менавіта зь імі...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература