Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Я хачу сказаць, што так думаць — гэта проста. Гэта тая пастка барыкаднай культуры. Нам здаецца, што народ у нас любімы, харошы, і мы ўсе такія добрыя — інтэлігенцыя, ці эліта. А насамрэч тая спадчына, якая застаецца ад моцнай такой энэргетычнай ідэі, такой як фашызм ці сацыялізм, гэтая спадчына — чалавек. Застаецца чалавек з псыхалёгіяй ахвяры. І ён заўсёды думае, што ўсё, што адбываецца — ня вынік ягонай волі, ягонага жыцьця, ягоных перакананьняў і бязьдзейнасьці. Ён думае, што вінаваты хтосьці, што мы ня выкарысталі свой гістарычны шанец, які быў 10-15 гадоў таму. Прынамсі, многія вакол нас яго скарысталі.

Я магу сказаць, што абвінаваціць мяне ў тым, што я падтрымліваю Лукашэнку — сьмешна, і ніхто гэтага ня зробіць, я спадзяюся, але як шчыры чалавек я лічу, што справа інтэлектуала — дадумаць рэчы да канца. І калі я размаўляю зь людзьмі, дадумваю рэчы да канца, ці імкнуся дадумваць, наколькі магчыма, то магу сказаць, што рэжым Лукашэнкі ня быў бы такі доўгі, калі б ён не задавальняў па тых або іншых парамэтрах масу людзей.

Усё, што адбываецца на Плошчы ці ў розумах студэнцтва, маладых людзей, якія ва ўсе часы былі рэвалюцыйнай часткай грамадзтва, у частцы беларускага літаратурнага грамадзтва — выйдзіце за кальцавую дарогу Менску, вы ўбачыце людзей, якіх гэта цалкам задавальняе. Вы ўбачыце іх на рынках, хоць яны і супраць, але захоўваюць нейкі ўласны інтарэс і не ідуць да канца...

Вось у гэтым разабрацца нашмат важней, чым пэрсаніфікаваць зло і казаць, што яно ў адным Лукашэнку... Ды не. Гэтыя пераходныя, прамежкавыя часы вельмі складаныя. Проста сказаць — аўтарытарызм, дыктатура, гэта спрашчае задачу эліты. А насамрэч гэта вельмі складаны «піражок», і мы з гэтым не разабраліся — ні са сваім народам, чаго ён сёньня хоча, як ён жыве, на што ён здольны, ні з нацыянальнай ідэяй... У нас шмат адкрытых пытаньняў.

Знаткевіч: Даволі актыўна наведнікі сайту адрэагавалі на Вашае выказваньне, што Аляксандар Лукашэнка здолеў прадоўжыць сацыялізм — заключыў з насельніцтвам сацыяльны кантракт. І цяпер у параўнаньні з Расеяй у нас сапраўды абаронены студэнт, абаронены бедны чалавек, стары чалавек. Наведнік пад імем «Антыкамунар» піша — «Цікавае меркаваньне, аднак спадарыня Алексіевіч шчыра памыляецца: ні студэнт, ні пэнсіянэр, і ніхто яны (акрамя ўладнай групоўкі) не абаронены!»

Алексіевіч: Для новай кнігі, «Час second-hand», я езьдзіла па Ўкраіне, Прыбалтыцы і вельмі шмат па Расеі, і па Беларусі таксама. Магу з поўнай адказнасьцю сказаць, што ў Расеі жыцьцё больш жорсткае. Там насамрэч такі дзікі капіталізм, абсалютна нахабны, якому ўлада спрабуе неяк даць рады, але гэта ўжо практычна немагчыма.

Я не кажу, што мы добра жывём, але кажу пра тое, што гэты пераходны час Лукашэнка «зьмікшыраваў», за кошт Расеі, танных коштаў, ценявой эканомікі — я не палітык, ня ведаю — але ён насамрэч, думаючы пра ўладу, зьмікшыраваў гэта для насельніцтва, і пакуль што яму ўдавалася гэта ўтрымаць. Іншая справа, што нельга ўтрымаць час, законы грамадзкага разьвіцьця — давядзецца ўсё прадаваць, усё дзяліць, і будуць багатыя і бедныя, і народна-дэмакратычнага сацыялізму, пра які мы марылі, калі задумваўся праект пахаваньня сацыялізму, гэтай Атлянтыды, яго нідзе не адбылося. У прынцыпе, цяпер паўсюль такі намэнклятурны капіталізм.

Знаткевіч: Але шмат кажуць, што такі намэнклятурны капіталізм ужо ў апошнія некалькі гадоў у Беларусі стварыўся, і Беларусь рухаецца ў расейскім кірунку, і што сацыяльныя гарантыі пачатку 2000-х гадоў зьнікаюць...

Алексіевіч: Я таксама пра гэта казала, што ўлада цяпер прыпёртая да сьценкі, бо ні Расея яе цяпер ня будзе ўтрымліваць, ужо няма Ельцына зь яго партыйнымі яшчэ замашкамі, цяпер усім кіруюць грошы, даляр — мы ўвайшлі ў сьвет без ілюзій, і тут я не спрачаюся.

Званок: «Мяне зьдзівіла грамадзкі рэдактар «Свабоды» Алексіевіч сваім камплімэнтам Пуціну. Калі б яна зьезьдзіла ў Смаленскую вобласьць на тыдзень, яна б убачыла і жахлівую карупцыю, і тое, што Смаленск — горад-банкрут, што з вобласьці бягуць людзі. А паколькі лобі ў Смаленскай вобласьці ў Маскве няма, то грошы з Масквы ідуць, напрыклад, Кадыраву. І ў гэтым пляне я згодны зь Літвіненкам, што сумленным людзям у Расеі месца няма, і што Пуцін зрабіў Расею «скончанай» краінай».

Знаткевіч: Вось такое меркаваньне аднаго з нашых слухачоў. Як бы Вы яго пракамэнтавалі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература