Читаем У барвах зямлі полностью

Л.I.П.Досвiткi цiхiя, досвiткi ясныя,песня прасторы без слоў!Тыя сустрэчы вясёлыя, частыя...Чым жа хвалюеце зноў?..Вецер прыцiх немаўлём супакоеным –Мацi-заранка ўсю чуласць яму...Што ж я, у жыццi часам нечым раздвоены,тут – усё цалкам прыму?Шолахi дрэмлюць, лiст не зварушыццаў шчытных абдымках расы.Слухаеш, нечым таемным узрушаны,птушак, нясмелых яшчэ, галасы...Дзень будзе доўгiм, стамляюча гучным.Пройдзе наскрозь праз цябе.Будзе няўтульна? Мо i нязручныгруз гэты раз пападзе.Успомнiш, апалены крыўдай цi здрадаю,неразуменнем намераў тваiх,гэты пачатак бясхмарны i радасны,свежасцю поўны уздых...І непаўторнаму зноў паўтарыццавоблiкам новым колiшнiх з’яў!З пальцаў раскрытых зляцела сiнiца...Хто ж непаседу i як пераняў?А цi была яна? Мо падалося?Сумна паклiкаў жораў з iмжы,лета забраўшы, страсаючы восеньшэрым пяром на дарог вiражы?..Досвiткi чыстыя, золакi ясныя,рэха i явы i сноў!Цi не расстаўся я з вамi заўчасна,што ж так чаруеце зноў?***Крываўнiк, палын, лебяда.Узмежак, расы павалока.Ад вертыкалi слупаудалеч, як кiнуць вокам,колеру свежай iржыцягнуць праз сiнь правады.Кастрычнiк, апошнія з дат,лiсткi на далонi маёй.Апалi гракi чарадой –крыклiвы на рунь лiстапад!I цягне да цёплых краiнмаўклiвага выраю клiн...Размыты адлегласцю крыкпакiнуў: “Бывайце!..” I занiк..***Апалi чакання аковы!Заняты адным суцэла,зноў цягнеш, вырай чарговы,на Пiну, Басфор, Дарданелы......Унiзе поўня на ўсходзенырае ў тонкiя хмары.Ды буйна зоры ўзыходзяцьнад вамi ў чорным абшары...На ўзлёт! I парывам, не тлумам,і ўжо толькi смерць вас супынiць,крылы павяжа самумамускрай Аравiйскай пустынi.Не зважыць, што вы – жывыя,на ўзгоркi бязводныя кiне.I зноў пераможа стыхiяускрай чарговай пустынi...Яшчэ раз – ужо каторы!–вам, дробным, сiл не хапiла –жывое змяла без разборусляпая варожая сiла.Вiруе шэрае пер’енад бурым каменнем бясконцым,ды шэлест пясчанага зерняпад бельмам засмяглага сонца...А будуць чакаць пад Валожынампалi ў красавiцкiх туманах.I нехта штодзень заварожанабудзе вышукваць старанназа Iслаччу, ў небе абноўленым,аздобленым сонца каронай,лёт дзiўна свабодны i роўныўпартых iстот не скароных...***М.М.Ш.Лямеш, што каменем затоеным сарвала,ужо зрудзеў – заложныя дажджы.Тут новы ладзілі: дубца асмалак,бляшанка чорная; і не злічыць слядыгрувасткіх ботаў. Засмужыла далёкі бор,і нібы зганьбіла – раскоўзала дарогу.Ды не ліняе каралеўскі твой убор:каралямі рабін, шыпшыны, глогусям-там красуеш. (Яркі клёну лістнацешыў вока, склаў падзяку летуі лёг, дрымотны, у сонную траву.)Мой лістапад, мо іншы пейзажыстдабавіць колераў твайму партрэту,я упрыгожваць – не магу.***Над чорнай зямлёю чырвоных паходняўтакi ненадзейны заслон!А вецер крапчае: ад мора, з заходняйі золкай, паўночнай, старон.Ад тундры прасцёртай, спрадвеку панылай,з ахутаных снегам Хiбiнімчыць, усё прутчэй напiнаючы крылы,марозу i цемрадзi сынне меранай сiлы парывам шалёнымз заходняй i золкай старон...У лiстоце барвiстай узнёслыя клёны –цi ж гэта надзейны заслон?I моўчкi адзначым, што так павялося.Ўсяго давядзецца зазнаць:бывае ў жыццi i апошняя восень,і дрэвы – жывыя! – гараць...Дажджыць, але днее, ў рытмiчнасцi кропель.I мы, як на службу, пайшлiўбачыць чырвоны усё яшчэ попелна шэрай, халоднай зямлi...***Астры, дзецi восенi любай,спадарожнiцы явы i сноў!..Холад дзёрзка i шчытна на губыпульсаваць падштурхоўвае кроў...Ўсе жыццёвыя колкасцi спрэчаку бяздонную прорву апалi.Вашы ўсмешкi – апошняй сустрэчы...–белай пенай на хвалi,што нясе праз каменнi на строму.Вы – усiм. Вы – нiкому.Пад няўмольным мароза нажомрод увесь ваш знянацку загiне.Сэрца чуе, сумуе цiшком.Неба зорыцца, стромiцца, стыне...*** С.Ж.Царская карона,жоўтая лiлея,пругкiх шэсць пялёсткаў –полымя вянок!Свецiш апельсiнам,журавiнай тлееш,як заваражыла,адганяеш змрок...Вертыкаллю гордайна сустрэчу сонцуузнiмаеш келiхчэрвеньскай расы.Ноч – суцiшнай скрыпкай,бубнам – дзень бясконцы:рэха гаманкое,птушак галасы...Белую трымалiу гербах магнаты,неслi, паланiўшы,на сваiх сцягах.Ты – на вольнай волi:ля ўбогай хаты,мiж карчоў альховых,на сямi вятрах...Тварыкам дзiцячымля халоднай шыбы,яркасцю прызыўнайнечакана ў снах,знакам пуцяводнымроднае сялiбы,пад дажджом няўступлiвым,на сямi вятрах...Век зусiм кароткi:ўжо халодны вецерладзiць пераборыў бадыллi сухiм.Соннай мухай кружыцьуспамiн аб леце...Шэракрылым шэршнемадгалосак зiм...
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия