Читаем У барвах зямлі полностью

МІНІ-МАСТАЦТВААльфеПерасыпана сінь палінялачысцінёй нечаканай аблокаў.Дацягнуўся б рукою бязмала я,а на справе – далёка-далёка!..А на справе – зусім недасяжнае:птушкі – плямкамі, ўзбуджаны вецер,і шматтонных метал фюзеляжаўпроста дробнымі блешнямі свеціць...Дзень пры дні. Усё прыстойна наўкола.Усё як след і, лічы, бездакорна.Дзень у дзень праварочвае коларэчаіснасць твая, рукатворная.Усё размовы, размовы, размовы.І – правалы. І ўздымы, і ўзлётыэкстра-інтэр-экзістэнц-асновыз неадменным пушком пазалоты...Толькі раптам – ужо не пакліча,ўсё па-свойму жыццё спланавала.І ідзе ён, цвяроза-трагічны,ураўнаважаны... зломак бязмала...А на справе – брыдзе, ужо атручаны,ногі шлях паўтараюць прывычны...– Што шукаеце вокам змучаным,Homo sapiens... трагікамічны?З ціхай зайздрасцю: – Сінь паліняла,колер стрымана – гучны, бо вечны,зразумеў бы ўсю сутнасць бязмала,ды маячыць профіль там нечый...Восень, чыстыя барвы не тоячы,як чакала: пад ногі, на плечы...Ды мільгае ўвесь дзень, як надоечы,сілуэт так знаёмы, ужо нечы...Ўсё аблокі – заўжды недаступныя,на мяжы, на спрадвечным падзеле.Што ж так, восень, спяшаешся, рупная,а даверліва барвамі сцелеш?..***Чым жа свеціш, пажоўклае лісце?Раз’яснеў змрачнаваты пакой...Мы маўчым – гук адзін будзе лішні.Твары нашы палоніць спакой.Гэта водбліск зляцеўшых паводак?Майскіх раніц бясконцы працягзалаціцца – прыспела нагода! –сарамлівасцю ў шэрых вачах?Што сплыло пад чароўнай усмешкай,тое у сэрцах стамлёных баліць.Колькі б крокаў яшчэ па тых сцежкахі без іх ці дарог адхадзіць –неба сіняга ветразь напяты.А па ім – залатыя зярняты...***М.М.Ш.Цякуць гады. I часу плынь нясеўсё новую вясну, як i мяне з табою.Ты ведаеш, i я перад сабой не ўтою,што наблiжаемся да мэты пакрысе.Адным знайдзёнкаю, а iншым – горкай згубаюператасуецца часамi ўсё, нiбы калода карт:з кахання – лёгкi цi нiкчэмны жарт і недарэчны фарс – з работы любай.Ды што! Вось жнiвень дабiвае днi,і хутка астрам дацвiтаць на каранi...Ўжо неба пачало хiлiцца долу,твар месяца злiняў ад смутку i турбот –быў сёння першы павуцiння лёт:спакойна ўпэўнены, хаця яшчэ i кволы.***Двух дзён хапiла, каб страцiлiлiпы свой далiкатны ўбор.Мой ты верасень, мы ж пабрацiмы,не глядзi спачувальна, ва ўпор.Як у маi свет ўбачылi дзецi –што ж, я радасць сваю не таiў.Толькi зжыцца паспелi – аблецелi,мiрыядамi жоўтых крыл.Злосць людская каб долу iх кiнула –дык уступiцца, хоць словам благiм!Пад нагамi рака жаўтаплынная,за плячыма – пражытага дым.I нясе яго ветрам удаль,назаўсёды. На жаль.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия