Читаем У барвах зямлі полностью

***...Там вечар на цёплую руньцені халодныя сцеле...Хусты шаноўных красунь,жоўтыя посцілкі зелля!Папару сівыя пласты,запознены краснагаловік!Сімвалы вечнай красы,знакі маёй любові!Выраі, вёсны. Гады.Памяць і дым ліхалеццяў.Спявайце ж мне, верасы,Балюча-звонкім суквеццем...Краю, дзе рос і жыву,поле смужлівай пяшчоты!З прыдарожных каменняў злажупомнік мясцовай работы:гонкія хвоі чатырывартай на стораны свету.Між іх, на бурштынавым жвіры,месца адвечнаму лету.Згедзеўшы – сойка пяро,скарб свой адзіны, пакіне,каб хараства прыбылона жоўта-янтарным і сінім,дзе кроплі ружовай расыу квецені дзікае ружы.А ўсё абвілі каласы,якія і вецер не здужаў...* * Канец Паўднёвай нізкі.


***Ўжо адцвiло. I з асцярожнасцю –куды спяшаць!..–перабiрае завязь кожную:цi даглядаць?Цi хопiць сiл, адменнай якасцi(расце – спялi!),каб не згубiла абыякавасцькрасу зямлi?Каб на зялёным яблык ласкавыяк мак iрдзеў,свяцiўся паўнацэннай часткаюаблокаў, дрэў,прамераных i не празначаныхсцяжын, дарог,дзе выпадкова цi прадбачанатвой шлях пралёг,пагорка, лубiнам укрытага,пнёў, валуна,дзе кожны раз сустрэне сiтаўка,ўсё адзінюсенька-адна.Цi жыта побач: хваля шэраяаб чым пяекрыху маркотна, бо размерана,табе i мне?...Рунела, мерзла. Красавiцкiяўзяло дажджы...Хай выстаiць пад навальнiцамi!I назаўжды!



ЧАШАБляклую рунь за дарогаю,цёмны ядловец наўзбоч,раніцу, фарбамі ўбогую,месячна-зорную ноч,захад паводкай раскошы,поўдзень праз смех навальніц,з мятлікам, у лузе няскошаным,з пахам нябачных суніц,шышку, што ботам раструшчыў,сцежку, што верна вялаад задуменнасці пушчыу шматгалоссе сяла,песні акорд развітальны,сонца прамень на вісу –ў чашы, празрыстай крыштальна,ўпарта аберуч нясу.Ступлю, неразважны, няўдала,заняты тым, што ў руках.(Глыжоў і карэння нямалана пакручастых шляхах...)Дробныя пырснуць асколкі...Спуджана ўзнімецца грак –подых пранізліва волкіна момант пройме прасцяг...І стану я ціхі і роўны,па мерцы на кожны фасон,а профіль – нейтральна бяскроўны –стандартным з абедзьвюх старон.Ніхто ўпікнуці не зможаці пахітаць галавой:змяшчуся ў пракрустава ложа –тупік той дарожкі маёй.Бляклая рунь па-за ворывамколеры возьме свае –што халадамі агорана,тое цяплом аджыве.А сыдуцца бровы пагрозна –шалей, вераб’іная ноч!..Паўмёртвыя птушкі ў гнёздах...Жалобны ядловец наўзбоч...Цемры цурацца слабому,сіл – толькі сэрца суняць!..Заранка птушынаму домунадзеі праставіць пячаць...І ты не тужы. Адзінотуне для жанчын завялі.Смутку накажам быць госцем залётным,на ўсёй неабсяжнай зямлі...


IV частка


Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия