Читаем У барвах зямлі полностью

ДАРОЖНАЕ...Усё ядловец між соснамі, соснамі.Дзе ніжэй – усё альха ды альха.Крок за крокам, зімою ці вёснамі –дзён ланцуг без пачатку, канца.... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .На дзялянках, ад лета не бачаных,пасядзець на смаловых карчах.Нешта знойдзена. Мусіць і страчана,калі гэтак няўтульна ў грудзях...Мо прытомяцца думкі-бадзягі?Мо падорыць лясная сям’ятой няўлоўнай зямной раўнавагі,так патрэбнай жывому штодня?Вунь як промні праз шторы лістотынетаропка снуюць, каб дайшласіла іх да найменшай істотытут, на зрэзе збуцвелага пня,разбуршыньваюць кроплі жывіцы...І ў прагалы вядуць, дзе нямаужо ствалоў, а затое іскрыццасвежым жвірам адхон палатна.... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Эх, дарога, дарога бетонная,колькі сіл ты ўзяла пад сябе!Ужо прывыклі лічыць мегатонаміўсё, што час нам аберуч нясе!..Ад імклівых загонаў Батыевых –толькі пыл здратаванай раллі! –на шыкоўныя ўезды такія мыўсё дазволіць сабе не маглі...Праімчаць пад гудкі, адгалёкаюць,анекдотамі бавячы час.Прывіталі б сціплей сінявокую,калі ўжо завіталі да нас!Прыпынілі б “Рэно” адмысловыя,саступілі бы з пліт на мурог:што ж гуляць з рэчаіснасцю ў хованкі,бакавых не пазнаўшы дарог?Што ж ты, час, пад сучаснасці знакамстолькі ўмоўнасцей розных нясеш?!І праводжу амаль абыякаваІмпазантна-святочны картэж...Воўчым лыкам, лазою, крушынаю,дробным лісцем спрадвечных суніцпамячаю чаргу безупыннуюяркіх, шэрых, ніякіх дзянніц...Зноў ядловец, пяскі незайздросныяды прымятая колам трава.І аблокі над мудрымі соснамі.Не лічы, бо няма ім канца...



НА РАДЗІМЕМАГІЛЫДзедаў, прадзедаў вечны спачынак.Воддаль, у тых жа пясках, – янычары.Соснаў велічных шэпт безупынныў спёку, слоту, дзень зноўку бясхмарны.Кроплі сіняга кінуты ў зелень.Белы крэмень на шэрай зямлі.Шаблі Ўсходу наскрозь праржавелі,па капцах чабарком узышлі...Час чыесь там падлічвае крокі,назапашвае радасць і жах.Моўчкі неба праз хмары-аблокітчэ блакіт па жалезных крыжах...



ТРАКТАРЫСТКАШчок ружовасць ад свойскай вяргіні,рычагі змазалілі далонь.Мой ты, штампам народжаны, сіні,тут гарачы канвеерны конь!Сіл зямных набіраецца колас,свой, пшанічны, жытнёвы, святы!Песня просіцца ў высі і ў голас.Эх, той клуб за чатыры вярсты!І за хлеб “дзякуй” скажа не кожны...Ды аб чым тут, такое бяды!..Лугу дальняга подых мурожны,пругкіх колаў палосы-сляды!..



Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия