Читаем У капцюрох ГПУ полностью

- Нiчога... Усё добра... Я iм усё расказаў...

- Ну? I як да вас паставiлiся?

- Надта добра... Прынялi мяне вельмi добра. Iгнатоўскi задумаўся. Моў разважаў нешта, моў яшчэ хацеў нешта спытацца. Попутчiк дакiнуў:

- Але-ж я прыехаў з багаславенста "Грамады", а Ульянаў маець аба мне вельмi прыхiльныя iнфармацыi...

- Гм... Ульянаў?.. Чакайце!.. Ведаеце што? Учора акурат прыехаў з Варшавы Ульянаў... Едзе ў службовых справах у Маскву... Зайдзецеся да яго. Ён жыве ў "Эўропе"...

- Што кажаце!? Ульянаў у Менску! Ах, як гэта добра! Iду да яго!

- Iдзеце!.. Гасьцiнiца "Эўропа"... Ведаеце, дзе гэта?

- Ведаю... Бывайце!.. Дзякую.

3 Iнбелкульту да "Эўропы" было недалёчка. Як ужо Попутчiк быў на месцы i пастукаў у дзьверы пакою Ульянава.


У апартамэнтах дыплёмата

Ульянава ня было ў пакою. Попутчiк зьдзiвiўся, пабачыўшы тут шмат народу. Былi гэта пераважна маладыя жыдкi i жыдовачкi. Усе, хто чакаў на дыплёмата, сядзелi ўздоўж аднае сьцяны на крэслах, пастаўленых адно пры адным. Апрача невялiчкага столiка, гэныя крэслы былi адзiнымi мэблямi ў гэтых апартамэнтах. Не спадзяючыся спаткаць тут гэтулькi людзей, Попутчiк ня ведаў, што рабiць. Замiж таго, каб усiм агульна пакланiцца, ён падыйшоў да кожнага, падаючы руку на павiтаньне i прадстаўляючыся кожнаму жыдку i жыдовачцы.

I ў той самы момант думаў: "Навошта я гэта раблю? Лiшняе. Дык-жа з гэтымi людзьмi нiшто мяне ня лучыць i, магчыма, што ўжо больш нiколi ў жыцьцi iх не пабачу..."

А яны глядзелi з дзiвам на новапрыбылага ў прызваiтым заходняэўрапэйскiм касьцюме, у белым каўнерчыку на шыi, з цьвярдым фiльцовым капялюшом у руцэ.

Усе iншыя сядзелi ў шапках, зусiм ня думаючы зьнiмаць iх з галавы.

Попутчiк адчуваў сябе тут надта чужым.

У пакоi запанавала цiшыня.

Усе вочы ўглядалiся на Попутчiка.

У той час дзьверы адчынiлiся i ўвайшоў малады беларускi паэт У. Жылка*.

* Памёр ад сухотаў на бальшавiцкiм выгнаньнi ў 1933 г.

Попутчiк вельмi ўсьцешыўся, пабачыўшы хаця аднаго знаёмага чалавека.

- A, i вы да Ульянава?

- Але. I вы таксама?

- Але. Маю адну справу...

- Кажуць, выяжджае ў Маскву.

- Але. Здаецца, сяньня ўвечары.

- Ня ведаеце, дзе ён цяпер?

- Зараз прыйдзе. Пайшоў на нiз да парыкмахэра.

Неўзабаве зьявiўся чаканы дыплёмат. Увайшоў з ручнiком, павязаным навакол шыi, з тварам, густа пасыпаным пудрай.

Быў гэта малады яшчэ чалавек з выглядам сухотнiка, блёндын, з бародкай. "Каб ня гэтая бародка,- думаў Попутчiк,- дык гэты белы напудраны твар меў-бы шмат супольнага з маскай П'еро".

Попутчiк упяршыню бачыў Ульянава i цiкаўна прыглядаўся. Дык гэта ж той чалавек, якi дапамог яму атрымаць савецкую вiзу!

- А, гэта вы, таварыш Попутчiк! - прывiтаў яго paдасна Ульянаў,- Я ўяўляў вас iнакш. Сядайце, калi ласка. Ну, кажэце-ж, як жывяцё, як вам тутака падабаецца? Ну, як? Не шкадуеце, што прыехалi?

3 гэтымi словамi Ульянаў сеў пры стале, дзе стаяла люстэрка, i пачаў канчаць свой туалет, сьцiраючы ручнiком пудру з твару.

"Чаму не зрабiў гэта ў парыкмахэра? Чаму зьявiўся гэтак на прыймо людзей?" - праляцела праз галаву Попутчiка, але ня было часу займацца гэтымi думкамi, i ён, панiжаючы голас, пачаў казаць аб сваiх клопатах:

- Усё добра, таварыш! Толькi непакоiць мяне адна рэч: за мной усьцяж ходзяць.

- Хто ходзiць?

- Нейкiя два вярзiлы, адразу ажно два!.. Гэтая нястача даверу да мяне, гэта страшэнна мучыць маральна... Чуеце, таварыш Ульянаў! Усё ходзяць, усюды ходзяць, бязупынна ходзяць, ад самага раньня ўжо чакаюць мяне на ганку!.. Я хацеў-бы высьвятлiць, аб што йдзе? Дык-жа вы, таварыш, ведаеце, з якiмi мэтамi я ехаў у Менск... Дык-жа Тарашкевiч казаў вам аба мне...

- Ну, але, але! Я ўсё ведаю... Шмат мне аб вас казалi, я вас добра ведаю... А вы ўжо гутарылi там... з iмi... на Савецкай вулiцы?

"I гэны таксама,- падумаў Попутчiк.- Мусiць, гэта нядаўняя гутарка ў ГПУ была бязумоўнай часткай праграмы прабываньня ў БССР..."

А голасна сказаў:

- Але. Мы там шырака гутарылi. Усё высьветлiлася. Усё ў парадку... А ўсё-ткi ходзяць!.. Пасьля апошняе гутаркi я думаў, што ўжо гэта скончана... Ну! Усё-ж ходзяць!

- Ха-ха-ха! "Ходзяць", кажаце.- Ульянаў шчыра засьмяяўся.- Ну, добра, сяньня я буду з iмi бачыцца, пагутару аб вас... Праз пару дзён я буду варочацца ў Варшаву. Праяжджаючы праз Менск, iзноў тут затрымаюся на адзiн дзень. Загляньце тады да мяне. Пагутарым.


Новы савецкi грамадзянiн

На другi дзень Попутчiк ужо не спаткаў на ганку вядомых шпiкаў. Гэтак прайшла пара дзён. Ня бачыўшы за сабой агэнтаў ГПУ, ён цешыўся, што за iм ужо ня сочаць, ня ведаючы таго, што за iм ходзяць больш дасьведчаныя ў сваiм рамясьцьве працаўнiкi.

Аднойчы падыйшоў да яго на вулiцы нейкi чалавек.

- Таварыш Попутчiк! Будзьце ласкавы пайсьцi за мной... Вас хоча бачыць таварыш Апанскi.

"Маеш табе!.. Дык яшчэ не канец! Яшчэ клiчуць!.. Ну што-ж рабiць! Дык-жа там нiчога благога мяне не спаткае",-- падумаў Попутчiк.

- Скуль вы мяне ведаеце, таварыш? - спытаўся.

- О, я вас добра ведаю,- загадкава ўсьмiхнуўся незнаёмы.

Пайшлi ў кiрунку Савецкай вулiцы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941
100 мифов о Берии. Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917-1941

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии».В первой книге охватывается период жизни и деятельности Л.П. Берии с 1917 по 1941 год, во второй книге «От славы к проклятиям» — с 22 июня 1941 года по 26 июня 1953 года.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.
100 мифов о Берии. От славы к проклятиям, 1941-1953 гг.

Само имя — БЕРИЯ — до сих пор воспринимается в общественном сознании России как особый символ-синоним жестокого, кровавого монстра, только и способного что на самые злодейские преступления. Все убеждены в том, что это был только кровавый палач и злобный интриган, нанесший колоссальный ущерб СССР. Но так ли это? Насколько обоснованна такая, фактически монопольно господствующая в общественном сознании точка зрения? Как сложился столь негативный образ человека, который всю свою сознательную жизнь посвятил созданию и укреплению СССР, результатами деятельности которого Россия пользуется до сих пор?Ответы на эти и многие другие вопросы, связанные с жизнью и деятельностью Лаврентия Павловича Берии, читатели найдут в состоящем из двух книг новом проекте известного историка Арсена Мартиросяна — «100 мифов о Берии»Первая книга проекта «Вдохновитель репрессий или талантливый организатор? 1917–1941 гг.» была посвящена довоенному периоду. Настоящая книга является второй в упомянутом проекте и охватывает период жизни и деятельности Л.П, Берия с 22.06.1941 г. по 26.06.1953 г.

Арсен Беникович Мартиросян

Биографии и Мемуары / Политика / Образование и наука / Документальное