Читаем У капцюрох ГПУ полностью

- Застацца?.. Хэ-хэ-хэ!.. Падабаецца... хэ-хэ!.. Дык вы, грамадзянiн Попутчiк, думаеце, што вам, вiцэ-старшынi "Беларускай Рады", мы дазволiм тут застацца?

- Ну, нiчога не парадзiш... тады паеду назад...

- Назад? - i Апанскi з усьмешкай паглядзеў на сваiх таварышоў.

Пагляд Попутчiка скiраваўся ў гэтым самым кiрунку, i на ўсiх тварах ён заўважыў мiмалётную ўсьмешку, якая нiчога добрага не прарочыла.

Попутчiк адчуваў сябе надта дрэнна. Бачыў, што тут ня вераць нiводнаму ягонаму слову, што ня вераць у ягоную лёяльнасьць, а ў ягонае захапленьне савецкiм будаўнiцтвам i пагатоў. Далейшыя допыты закраналi ягоныя дачыненьнi да "Грамады", да "Беларускае Рады" i г. д.

I ўсё час ад часу:

- Але вы ня нэрвуйцеся, грамадзянiн!..

Пасьля кожнага гэткага "супакойваньня" Попутчiк быў знэрваваны яшчэ больш.

Гэткая гутарка, якая не прарочыла Попутчiку нiчога добрага, трывала блiзу гадзiну i раптам...

Раптам, як пад уплывам нейкiх чараў, усё перамянiлася, дачыненьнi да Попутчiка зрабiлiся вельмi прыязныя. Моў з твараў, якiя акружалi яго, зьляцелi прыкрыя маскi i зьявiлiся праўдзiвыя чалавечыя аблiччы. Гэтыя твары раптам страцiлi свой дасюлешнi iранiчны выгляд i праясьнiлiся прыяцельскай ветласьцю. Можна-б сказаць, што дагэтуль разыгрывалася камэдыя, а цяпер вось пачынаецца ўзапраўдная паважная гутарка. Ужо перасталi тытулаваць Попутчiка "грамадзянiнам", а называлi яго "таварышам".

- Ну, таварыш Попутчiк, усё добра...- сказаў Апанскi.- Хiба гэта разумееце, што да кожнага, хто прыехаў з загранiцы, мы ставiмся з недаверам... Мы павiнны яго добра памацаць, каб раскумякаць, хто ён, якiя ў яго пляны... Гэткiя ўжо нашы абавязкi... Ну, але iнакш i быць ня можа. Дык-жа разумееце, што мы з усiх бакоў абкружаны ворагамi, капiталiстычны сьвет толькi i глядзiць, каб нам неяк пашкодзiць... Ну, але цяпер мы ўжо вас разабралi, таварыш, мы вас ужо разумеем... Ужо ўсё ясна... Ну, а цяпер, калi афiцыйная частка нашае гутаркi скончаная, дазвольце запрасiць вас, таварыш, на заўтра на "товарищескую чашку чаю". Добра?

- Але я ахвоча... Вельмi дзякую...

- Як вас "звать по батюшке"? - прымiльна спытаўся Гродзiс.

- Карлавiч, Франц Карлавiч.

- Ну, дык вось, Франц Карлавiч, прыходзьце да нас заўтра зусiм проста... Вы, мусiць, ня зусiм добра арыентуецеся ў Менску?.. Ну, дык спаткаецеся з таварышам Карытавым, ну... хаця-б у сталоуцы № 1, ведаеце, дзе гэта? На рагу Савецкай...

- Але, ведаю, ведаю... Я там часам бываю.

- Ну, дык прыйдзеце туды, Франц Карлавiч, а гадзiне 2-й i чакайце. Туды прыйдзе таварыш Карытаў i забярэ вас iз сабой. Добра?

- Вельмi добра.

- Ну й як там у вас, у Польшчы, гавораць аб нас? Што ГПУ - гэта людзi дзiкiя, зьверы, садыстыя... Праўда?

- О, блага гавораць...

- А цяпер самi бачыце, якiя мы. Што? Ня гэткiя мы страшныя, як нас малююць... Хэ-хэ... Праўда?

- Ну ведама... Хэ-хэ-хэ.

- Ну, дык да заўтра, Франц Карлавiч! А памятайце: аб нашай з вамi гутарцы нiкому нi слова! Анi-нi-нi! Бо разумееце?.. Гэтае нашае мяшчанства... яно гэткае тупое, яно гэтага не разумее... Для iх ГПУ - гэта... Але нашто шмат казаць! Дык-жа вы самi ведаеце.

- Ну ведама!

- Дык да пабачэньня! Да заўтра!

Сардэчна пацiснулi сабе рукi.

У галаве Попутчiка быў хаос. Кучы супярэчнасьцяў. Перавал думак, якiя змагалiся адна з аднэй...

Як раптам счэз, так цяпер раптам зьявiўся жыдок гепiсты, якi прывёў сюды Попутчiка. Кнопкi электрычных званкоў тут прыладжаны пад дошкай стала гэткiм чынам, што, сядзеўшы пры стале, можна невiдавочным рухам пазванiць на таго, хто чакае на калiдоры.

Попутчiка правялi на вулiцу праз галоўныя ўваходныя дзьверы, дзе стаяла варта, i пусьцiлi дамоў.

Попутчiк ужо варочаўся дахаты адзiн... толькi з собскiмi думкамi...

Думаў:

- Добра справу разгледзеўшы, дык гэта надта мiлыя людзi!.. Дарма пра iх гавораць блага... Але як здорава разыгралi камэдыю! Хэ-хэ! Рабiлi выгляд, што маюць мяне за ворага... А дык-жа аба мне ўсё ўжо добра хiба ведалi! Дык-жа паўпрэдзтва ў Варшаве, даючы мне вiзу, ужо не магло мець да мяне нiякiх засьцярог... Але правiльна кажуць: узапраўды капiталiстычны сьвет варожа настроены... Кожнага, хто прыяжджае, трэба добра прасачыць. Накш ня можа быць. Дый у кожным гаспадарстве ёсьць сваё ГПУ, толькi накш завецца... Там Inteligence Service, яшчэ недзе Siguranza, у iншым месцы Defenzywa,- усюды сваё ГПУ. Бяз гэтага нельга...

Аднак-жа...

Успомнiў таямнiчую неразгаданую сьмерць Тэрэшчанкi, калi той, таксама атрымаўшы дазвол на прыезд у Менск, таксама быў запрошаны на банкет - i ранiцай... з савецкага раю папаў у рай нябесны.*

* Атручаны бальшавiкамi ў 1922 г.

Мо i для мяне прыгатавалi гэткi трактамант?

Не! На якога чорта iм прыпатрэбiцца атручваць мяне! Дык-жа добра бачаць, што я iхны чалавек. Я не камунiсты, праўда, але я - Попутчiк...

Спачатку супакоены, пазьней, аднак, падсьведама прадчуваў пагрозу нейкай небясьпекi.

Але што рабiць? Не скарыстаць запросiнаў, не пайсьцi?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адмирал Советского Союза
Адмирал Советского Союза

Николай Герасимович Кузнецов – адмирал Флота Советского Союза, один из тех, кому мы обязаны победой в Великой Отечественной войне. В 1939 г., по личному указанию Сталина, 34-летний Кузнецов был назначен народным комиссаром ВМФ СССР. Во время войны он входил в Ставку Верховного Главнокомандования, оперативно и энергично руководил флотом. За свои выдающиеся заслуги Н.Г. Кузнецов получил высшее воинское звание на флоте и стал Героем Советского Союза.В своей книге Н.Г. Кузнецов рассказывает о своем боевом пути начиная от Гражданской войны в Испании до окончательного разгрома гитлеровской Германии и поражения милитаристской Японии. Оборона Ханко, Либавы, Таллина, Одессы, Севастополя, Москвы, Ленинграда, Сталинграда, крупнейшие операции флотов на Севере, Балтике и Черном море – все это есть в книге легендарного советского адмирала. Кроме того, он вспоминает о своих встречах с высшими государственными, партийными и военными руководителями СССР, рассказывает о методах и стиле работы И.В. Сталина, Г.К. Жукова и многих других известных деятелей своего времени.Воспоминания впервые выходят в полном виде, ранее они никогда не издавались под одной обложкой.

Николай Герасимович Кузнецов

Биографии и Мемуары
100 великих гениев
100 великих гениев

Существует много определений гениальности. Например, Ньютон полагал, что гениальность – это терпение мысли, сосредоточенной в известном направлении. Гёте считал, что отличительная черта гениальности – умение духа распознать, что ему на пользу. Кант говорил, что гениальность – это талант изобретения того, чему нельзя научиться. То есть гению дано открыть нечто неведомое. Автор книги Р.К. Баландин попытался дать свое определение гениальности и составить свой рассказ о наиболее прославленных гениях человечества.Принцип классификации в книге простой – персоналии располагаются по роду занятий (особо выделены универсальные гении). Автор рассматривает достижения великих созидателей, прежде всего, в сфере религии, философии, искусства, литературы и науки, то есть в тех областях духа, где наиболее полно проявились их творческие способности. Раздел «Неведомый гений» призван показать, как много замечательных творцов остаются безымянными и как мало нам известно о них.

Рудольф Константинович Баландин

Биографии и Мемуары
100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии