МІХАЛКА. Дзякую! Насядзеўся я на каламашцы. (
ЮЛЬКА. А праўда не ведаю. (
МІХАЛКА. То-ж я Міхась Багдалеўчык.
ЮЛЬКА (
МІХАЛКА. А ведаеце, чаго я сюды прыехаў?
ЮЛЬКА. Не, не ведаю. (
МІХАЛКА. То вы не чыталі пісьма майго бацькі?
ЮЛЬКА (
МІХАЛКА. Але-ж вы можаце чытаць?
ЮЛЬКА. Ведама! — толькі тут на вёсцы...
МІХАЛКА. То мусіць паненка і не ведае, што я прыехаў сюды ў сваты?
ЮЛЬКА. I не чула аб тым.
МІХАЛКА. (
ЮЛЬКА. Я жыла цэлы год у Беластоку.
МІХАЛКА. А гэта вялікі горад? Большы за наш Бельск?
ЮЛЬКА. А вы ніколі не былі ў Беластоку?
МІХАЛКА. Ехаў раз у Беласток з коньмі на кірмаш. Коні ў мяне на дарозе ўкралі ды вярнуўся дамоў, не пабачыўшы Веластока.
ЮЛЬКА. Шкада!
МІХАЛКА. I ўсё мне хочацца паехаць у Беласток.
ЮЛЬКА. І мне хочацца туды! (
МІХАЛКА. (
ЮЛЬКА. Што! Возмеце і мяне з сабою?!
МІХАЛКА. Ведама!... як мне там жыць без вас? То-ж я не ведаў-бы, куды павярнуцца.
ЮЛЬКА. Э!... маніцё!...
МІХАЛКА. Дальбог, праўда! Не маню!
ЮЛЬКА. А што панскі бацька скажа на гэта?
МІХАЛКА. Цяпер тата не пускае мяне ў Беласток, але як ажанюся, буду жыць па-свойму.
ЮЛЬКА. Я вам шчыра падзякую!
МІХАЛКА. Пабачыце, паненка... там будзе ў нас жыццё...
ЮЛЬКА (
МІХАЛКА. Я не смяюся! Тата сыпне нам грошы. (
ЮЛЬКА. Што вы робіце?
МІХАЛКА (
ЮЛЬКА. Пусцеце мяне, мне трэба ісці!
МІХАЛКА. Дайце яшчэ ручку!
ЮЛЬКА. Бывайце здаровы! (
МІХАЛКА (
МІХАЛКА. Вось так дзяўчына!... з ёю пагаварыць можна. Дасюль, бывала, кожная паненка так саб’е мяне з панталыку, што й раззяўлюся, і слова не вымаўлю. Мусіць толькі добра яна мяне ўпадабала, калі мы так з ёю спазналіся. Эх, тут скоранька спраўлюся, аж тата задзівіцца! А гаварыў ён мне, калі я ехаў (
МІХАСЬ і ЯЗЭП.
ЯЗЭП. Ха! Ха! адразу згадаў, хто ты: такі твар, такі нос — чысты бацькаўскі нос.
МІХАЛКА. Не йначай Язэп Карыта!
ЯЗЭП. Так, дзетачка, так! Але як-жа-ж ты сюды прыехаў, Міхаська?
МІХАЛКА. Дык як? на каламашцы, паночку!
ЯЗЭП. Ды я не аб тое кажу. Ты з’явіўся да нас ўсёроўна як з дажджом, і ніхто цябе не бачыў уваходзячы.
МІХАЛКА. Чаму ніхто? То-ж я й гаварыў з васпанавай дачкою.
ЯЗЭП. Гаварыў ужо? Зух, удалы малец! Толькі парог пераступіў, ужо дзяўчатам галаву дурыць.
МІХАЛКА (
ЯЗЭП. Э, што было ў Бельску, то было. Ты кажы, як упадабаў Адэльку.
МІХАЛКА. Дужа ўпадабаў!
ЯЗЭП. Пацешыў мяне! Удалая дзяўчына, даліпан?
МІХАЛКА. Удалая! Даліпан! Упадабаў яе за тое, што не такая язычлівая, як другія дзяўчаты, што зараз з чалавека кпіны строяць.
ЯЗЭП. А ты-ж не ўмееш сам каля дзяўчат хадзіць?
МІХАЛКА. Не дужа добра, бо дасюль найбольш каля быдла хадзіў.
ЯЗЭП. Вось і ўспомніў, як твой бацька дваццаць гадоў таму прыслужыўся мне...
МІХАЛКА. А ведаю, ведаю; бацька аб гэтым расказвае, калі толькі пару знайдзе.
ЯЗЭП. Падумай сябе — гнаў я валы на кірмаш у Гайнаўку, аж тут як ухопіць мяне хвароба ў Леўкове — ні рукою ні нагою! З валамі некуды дзецца, не стаяць-жа з імі у Леўкове, а паслаць з імі няма чалавека. Аж но, скуль ні вазміся — твой бацька. Я яго яшчэ і не знаў. Ён пагнаў валы ў Гайнаўку. Як пагляджу я на цябе, то ўсё гэтыя валы прыпамінаю. (
МІХАЛКА. Отож-то, не люблю я такіх паненак, што вечна рагочуць, зубы выскальваюць.
ЯЗЭП. I я таксама. Я люблю бабу, калі ёй паўкапы стукне. Тады яна не блазніца, розум мае!...
МІХАЛКА. А колькі-ж панавай дачцэ гадоў?
ЯЗЭП. (
МІХАЛКА. Вось так штука!... Ніколі не падумаў-бы!
ЯЗЭП. А мінула, мінула ўжо!
МІХАЛКА. А я думаў, што ёй не больш як 18 гадоў.
ЯЗЭП. Отож-то. З вока не дасі ёй больш. Што-ж дзівіцца — маладая, рухавая. О, будзе твая жонка як гарэх! А што пачцівая, за гэта я галаву аддам.
МІХАЛКА. Дам веры!
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира